Старонка 203
◀ / 310 ▶
Галенчыцы Ягл. ПЕРАБІЦЬ ПАЦЯРЫ. Перарваць гаворку ці работу. Сціхні, перабіла мне пацяры, ужэ забылася, шчо хацела папытацца. Альшаніца Квас. ПЕРАВАРОЧВАЦЬ (ПЕРАВЯРНУЦЬ) УВЕРХ ДНОМ. Рабіць непарадак. Унукоў адных дома пакінула. Здэцца, і не малыя ўжэ, а хату перавярнулі ўверх дном. Скураты Квас. ПЕРАВОДЗІЦЬ (ПЕРАВЯСЦІ) ДУХ. Перадыхнуць. Не ідзі, унучок, так хутко, ідзі памалей. Дай мне дух перавясці. Заполле Кос. ПЕРАВЯРНУЦАА (-ЎСЯ, -ЛАСЯ, -ЛІСЯ) У ТРУНЕ. Жахнуцца. Каб твой бацько ўбачыў, як жонка і дзеці страдаюць з табою, то перавярнуўся б у труне. Бацько твой век пражыў – яго ніхто п'янаго ні бачыў. А ты ні прасышаяш. Бялавічы Кос. ПЕРАВЯРНУЦЬ ГОРЫ. Шмат зрабіць. Летні дзень велькі, можно горы перавярнуць. Верашкі Квас. ПЕРАД НОСОМ. Побач, блізка. Чаго ты шукаяш па ўсём надворку вілы? Во яны, у цябе перад носом стаяць, ля стажка. Гошчава Стайк. ПЕРАЕСЦІ ДУШУ (СЭРЦА, НЕРВЫ). Знерваваць. Усю душу ты мне за дзень пераеў. Лепш бы ты ішоў у лес па грыбы. Заполле Кос. ПЕРАКІНУЦЬ ЧОРНЫМ НАВЕРХ. Згараць абыяк. Соткі далі. Трактарысты перакінулі чорным наверх, а грошы велькія плаціць трэба. Альшаніца Квас. ПЕРАЛІВАЦЬ З ПУСТОГО Ў ПАРОЖНЯЕ. Гаварыць пустое, няважнае. Пазбіраюцца бабы ля калодзязя і пераліваюць з пустого ў парожняя. Аж дрова ў печах пагараць. Бялавічы Кос. ПЕРАМЫВАЦЬ (ПЕРАМЫЦЬ) КОСТАЧКІ. Абгаворваць, пляткарыць. Як пазбіраюцца бабы ля магазіна, то ўсім костачкі перамыюць: і жывым, і мертвым. Скураты Квас.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 310 ▶