Старонка 204
◀ / 310 ▶
ПЕРАХОДЗІЦЬ (ПЕРАЙСЦІ) ДАРОГУ. Перашкаджаць, перабіць намеры. Гэто ты мне дарогу перайшоў, апярэдзіў мяне. Я хацеў сватоў да Алены пасылаць. Яглевічы Ягл. ПЕРШ-НАПЕРШ. Напачатку. Перш-наперш падкі рабілі, як стажкі клалі, бо мокро было. Заполле Кос. Падок – стажар'е. ПЕРШЫМ КУСКОМ УДАВІЦЦА. Адзін раз уступаць у шлюб. Добра першым куском удавіцца. Перша жонка, кажуць, ад Бога, а другая – ад людзей. Альшаніца Квас. ПЕЧКІ-ЛАВАЧКІ. Так скажуць пра людзей, паміж якімі пануе згода, паразуменне. У калхознаго брыгадзіра з кладаўшчыком печкі-лавачкі, іх вадою ні разальеш. Заполле Кос. ПІЛЬНАВАЦЬ СВАЙГО НОСА. Не ўмешвацца ў чужыя справы. Ты ў маю сям'ю не лезь. Свайго носа пільнуй. Я і сам дам рады разабрацца. г.Івацэвічы. ПІЦЬ (ВЫПІЦЬ) КРОЎ. Здзекавацца. Каторы гадок ты маю кроў п'еш. Ну, хутко вып'яш. Паглядзіш, як аднаму добра. г.Косава. ПІЦЬ У ЦЁМНУ ГОЛОЎ. П'янстваваць. Стары чалавек, а цэлу нядзелю п'е ў цёмну голоў: унучка нарадзілася, то замочвая. Грыўда Міл. ПІШЫ ПРАПАЛО. Усё дарэмна. Пазычыў грошы Андрэю, то пішы прапало. Ён зроду нікому не аддае. г.Івацэвічы. ПЛАКАЦЬ ЯК БАБЁР. Не сціхаючы. Успомніў нябожчыка дзядзька Мікалая. Як у армію каго бралі, то ён плакоў па навабранцу як бабёр. Гэдак шкадаваў, бо самого на вайну забралі ў васімнаццаць гадоў. Нацярпеўся ўсяго. Скураты Квас. ПЛАСТОМ ЛЯЖАЦЬ. Моцна хварэць. Гэдак на грыпу людзі гэты год хварэюць, пластом ляжаць. г.Косава.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 310 ▶