ПЛЯСКАЦЬ ЯЗЫКОМ. Гаварыць не па справе, не па сутнасці. Пайшлі лён калаціць, а трактара доўго ні было. То да абеда пляскалі языкамі. Скураты Квас.
ПЛЯСЦІ КАШАЛЕ (ЛАПЦІ, РЭЗГІНІ, РЭШАТО). Доўга і нудна гаварыць пра нязначнае, пустое. Другі час пляцеш кашале, а я так і не дакумекоў, шчо ты хацеў сказаць. Заполле Кос.
ПЛЯСЦІ РАКІТАВЫЯ ПАСТАЛЫ. Гаварыць абы-што. Шчо ты мне цэлы вечар ракітавыя пасталы пляцеш! Прызнавайся, любіш мяне ці не? Заполле Кос.
ПЛЯСЦІСЯ Ў ХВАСЦЕ. Адставаць. Памятаю, грыбоў надто много было за Ворляю. Брат старэйшы і мяне ўзяў. Паўнюткі кошык назбірала. Я ледзьве іду, а ён крычыць: "Чаго ты пляцешся ў хвасце?". Хрышчонавічы Квас.
ПОЛЬСКІ КАВАЛЕР. Стары халасцяк. Дачка замуж сабралася ісці, а ён яшчэ польскі кавалер, і дзе яе вочы. Альшаніца Квас.
ПОЎЗАЦЬ НА КАЛЕНЯХ. Прыніжацца, дагаджаць. Мая сястра на каленях поўзая перад мужыком: усё яму патурая. Я свайму ні паддамся, але мой і ні гэдыкі ліхі. г.Івацэвічы.
ПОЎЗАЦЬ СА СМЕХУ. Рагатаць. Спраўлялі залатое вяселле дзеду з бабаю. Да дасталі з куфра вэлюм вясельны яе, адзелі на голоў. То ўнукі поўзалі са смеху. Мілейкі Міл.
ПОЎНЫ ЯК ВОКО. Напоўнены да краёў. Летом пры доброй пашы я ад свае каровы надойваю малака вядро, поўнае як воко. А ў вядрэ дванаццаць літроў. Альшаніца Квас.
ПОЯДОМ ЕСЦІ. Выказваць нездавальненне, прыдзірацца. Дзясятаму закажу за старого замуж ісці. Бало, мне на музыкі хочацца пайсці, рано паспаць даўжэй. А ён поядом есць. Усё хацеў, каб дома сядзела, пры ём. г.Косава.
78 👁