яе, і бабу, і халера ведая каго, усё валіш у адну горбу. Каб ведала, то ніц табе ні казала б. Панкі Люб.
ВАЛОВЫМ СІКОМ. Крыва, няроўна. Але ж і прайшоў ты першу баразну – валовым сіком. І як ты зараз яе выраўняяш? Альшаніца Квас.
ВАЛОМ ВАЛІЦЬ. Пра тое, чаго многа, што доўгі час не канчаецца. Вячоркі ставяць у клубі, то людзі валом валяць, каб паслухаць даўнейшыя песні. Заполле Кос. Ужэ будзя зіма: снег валом валіць праз каторы дзень. Бялавічы Кос.
ВАРОНЫ ЗА СЫРА ЎХОПЯЦЬ. Пра святочна апранутага чалавека. Бач як прыбраўся, глядзі, а то вароны за сыра ўхопяць. Альшаніца Квас.
ВАРОЧАЦЬ (ЗВЯРНУЦЬ) ГОРЫ. Выканаць вялікі аб'ём работы. З гэтым чалавеком можно горы варочаць: на ўсё ён здатны. г.Івацэвічы.
ВАРУШЫЦЬ (ПАВАРУШЫЦЬ) МАЗГАМІ. Думаць, разважаць. Ні маўчы, варушы мазгамі, шукай рады, трэба ж нечым выцягнуць трактара з балота. Няхачава Стайк.
ВАСТРЫЦЬ (НАВАСТРЫЦЬ) ЛЫЖЫ. Рыхтавацца ўцячы. Ні вастры, сынку, лыжы, нікуды я цябе з хаты ні выпушчу, пакуль кашаль ні пройдзя. Быч Стайк.
ВАСЬ-ВАСЬ. Быць з кімсьці нараўне, запанібрата. Ён з агрономом вась-вась, заўсёды сенакос добры мая, ні тоя, ичо я. Скураты Квас.
ВАЧЭЙ НЕ АДАРВАЦЬ. Так скажуць пра нешта вельмі прыгожае, уражлівае. Вяргіні як зацвілі ў агародзі – вачэй ні адарваць. Якія хочаш. І цагляныя, і белыя, і бурдовыя, і лімонныя. Альшаніца Квас.
ВАЧЭЙ НІ ЗВОДЗІЦЬ. Пільна глядзець. Мусіць, табе мая дачка спадабалася: ты з яе вачэй ні зводзіш. Харошча Міл.
ВАЧЭЙ НІМА ДЗЕ ПАДЗЕЦЬ. Адчуць вялікі сорам. У злосці накрычаў на жонку, а яна ж цэлы
161 👁