Старонка 279
◀ / 310 ▶
ШКУРА ДА КОСЦІ. Вельмі худы. Немцы ў Германію майго брата вывязлі ў вайну. То вярнуўся дахаты ано шкура ды косці. г.Івацэвічы. ШКУРА ПАШЭРХЛА. Так скажуць, калі моцна спалохаюцца. Нашы могліцы ў вярсце ад сяла. Пры дарозі на Бялавічы. Добра ўжэ змеркласё. Параўняўся з могліцамі, а сава як закрычыць, залямянтуя, то на мне ажно шкура пашэрхла. Альшаніца Квас. ШКУРА СВЯРБІЦЬ. Так скажуць, калі хтосьці дрэнна паводзіць сябе, нарываецца на пакаранне. У яго даўно шкура свярбіць. Нарвецца, што адбарабаняць як сідараву козу. Заполле Кос. ШКУРУ ЗЛУПІЦЬ (ЗДЗЕРЦІ). Забраць апошняе. Пасля вайны аблігацыі ўсё застаўлялі купляць. А дзе тых грошай было ўзяць? Гатоў былі шкуру здзерці з чалавека. Мілейкі Міл. ШКУРУ СПУСЦІЦЬ. Моцна пакараць. Яшчэ раз вазьмяш запалкі без спросу – шкуру спушчу. Бач ты, агонь расклалі на надворку. З агнём ні шуткуй. Альба Квас. ШМАТ ВАДЫ СПЛЫЛО. Тое даўно было. Гумно стаяло. Раскідалі, то нарога ад сахі знайшоў. Даўней валамі гаралі. О, шмат вады з таго часу сплыло. Заполле Кос. ШТО БОГ ПАСЛАЎ. Тое, што ёсць на стале. Ешця, госцейкі, ешця, што Бог паслаў. Бялавічы Кос. ШТО БУДЗЯ ТОЯ БУДЗЯ. Немагчыма пазбегнуць таго, што павінна здарыцца. Калі намерыўся калоць паршука, то ні пільнуй пагоды. Што будзя тоя будзя. Мілейкі Міл. ШТО ДА ЧАГО. Не разумець сутнасці, сэнсу. Што да чаго ты гаворыш? Пры чым тут бацько? Яго ж тады дома ні было, ён у млін ездзіў. Скураты Квас. Растлумачыць сутнасць з'явы. Ні спяшы хучэй рабіць, а скажы толком, што і да чаго. Што з нашае работы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 310 ▶