бачылі майго хамута на Аляксашыной кабылі. Я да яго. Даказвая, я ні браў. Як узяў за галстык, то тут жа аддаў. Заполле Кос. Галстык – гальштук: тут – загрудкі.
БРАЦЬ (УЗЯЦЬ) ЗА ДУШУ (ЗА СЭРЦА). Трывожыцца, хвалявацца. Як заспяваюць у радзіві народныя песні, то за душу бярэ: маладосць прыпамінаяцца. г.Косава.
БРАЦЬ ЗА ЖАБРЫ. Прымушаць, прымяняючы сілу. Ні хоча рабіць гультаіна, вазьмі ты яго за жабры, добра страсяні, то пабаіцца, будзя рабіць як мілянькі. Міхнавічы Стайк.
БРАЦЬ (УЗЯЦЬ) ЗА ЖЫВОЕ. Моцна хваляваць. Як начну ўспамінаць, як мучыліся ў калхозі, то ажно за жывое бярэ. Лазаўцы Міл.
БРАЦЬ (УЗЯЦЬ) ЗА МОДУ. Часта паўтарацца, увайсці ў сістэму, у звычку. Узяў за моду кідаць раней работу: то жонка ў яго хворая, то карову з пашы трэба сустрэць. Гэто прыехоў мой хлопяц з рыбы, кажа: "Дзядзько Коля сёні много налавіў". О, то во куды ён спяшыць! А я за яго бітоны на кароўніку мыю. Квасевічы Квас.
БРАЦЬ (УЗЯЦЬ) ЗА ПЛЕЧЫ. Адчуваць холад, мерзнуць. Здэцца, і вясна, а выдзяш ранянько на двор – холад, мароз бярэ за плечы. Була Міл.
БРАЦЬ (УЗЯЦЬ) ЗА ШКІРКУ. Караць. Гэты прайдзісвет ні дае праходу маёй дачцэ, ано каб замуж ішла за яго. Убачыў неяк, узяў за шкірку: "Я табе пакажу замуж, папробуй яшчэ падыдзі да яе!" Тут жа адстаў. Альшаніца Квас.
БРАЦЬ ЛЕЙЦЫ Ў СВАЕ РУКІ. Браць адказнасць на сябе. Хочаш, каб быў парадок у сям'е, каб табою бабы ні камандавалі – бяры лейцы ў свае рукі. Альшаніца Квас.
БРАЦЬ (УЗЯЦЬ) НА АРАПА. Дабівацца свайго крыкам. Прывык ты браць на арапа, горлом усё, а тут
183 👁