Алесь Зайка
- Поўнае імя
- Зайка Алесь Фаміч
- Год народзінаў
- 1948
- Год смерці
- 2018
- Асноўная мова работ
- Беларуская
Алесь Фаміч Зайка нарадзіўся 12 жніўня 1948 года ў вёсцы Заполле Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1966 годзе скончыў Косаўскую сярэднюю школу, у 1971 - філалагічны факультэт Брэсцкага педінстытута. Пасля службы ў Савецкай Арміі вярнуўся ў родную вёску, працаваў настаўнікам беларускай мовы i літаратуры. Загадваў школьным этнаграфічным музеем.
Аўтар кнігі «Дым з коміна» (2011), у якой краязнаўчы досвед аўтара ўвасобіўся ў літаратурныя формы - лірычныя запісы, мініяцюры, апавяданні.
Работы: 4
| Назва | Год | Старонак |
|---|---|---|
| Дыялектны слоўнік Косаўшчыны | 2011 | 274 |
| Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны | 2014 | 310 |
| Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны | 2015 | 290 |
| Мікратапаніміка Івацэвіччыны | 2018 | 230 |