Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну. Частка 2

⤓ Спампаваць
Частка: 2
Год: 2014
Кім створана: Апанас Цыхун
Мова: Беларуская
Старонак: 329
Іншыя часткі: Частка 1
Апісанне: "Скарбы народной мовы" - гэта слоўнік гаворкі насельнікаў Гарадзеншчыны - заходняй часткі Беларусі, памежжа, дзе жылі народы, розныя па этнічным паходжанні i рэлігійных вераваннях. Стракаты этнічны склад паўплываў на мову жыхароў, прывёў да яе ўзаемаўзбагачэння. I гэтую асаблівасць гаворкі заўважыў i адлюстраваў у слоўніку "ўлюбёны ў сваю зямлю" Апанас Пятровіч Цыхун. Ён шмат павандраваў, пахадзіў, паездзіў па Гарадзеншчыне, наведаўшы амаль усе населеныя пункты рэгіёна, i ўсюды пільна i прагна прыслухоўваўся да народной гаворкі, занатоўваў яе багацці ў свой паходны сшытак. У 1993 г. яму ўдалося з вялікімі цяжкасцямі выдаць сабранае лексічнае багацце асобнай кніжкай, але ў яе было ўключана трохі больш за палову ад сабранага. У наступныя гады ён настойліва дапаўняў i дапрацоўваў слоўнік. Аб гэтым сведчаць i ягоныя рукапісныя папраўкі i дадаткі ў машынапісныя тэксты, зробленыя ў апошнія гады жыцця яго памочнікамі - сынамі Генадзем i Пятром. Недарэмна шматгадовую i плённую працу А.П. Цыхуна назваў Народны пісьменнік Беларусі Ніл Гілевіч "патрыятычным подзвігам настаўніка". Цяперашняе выданне "Скарбаў народной мовы" змяшчае каля 10 000 словаў, словазлучэнняў, фразеалагізмаў, прыказак, трапных выразаў з народной гаворкі.