хаяш, як салоўкі шчабечуць у рові — і ўжэ табе весялей. Свіслач.
Ганарысты прым. Ганарысты, самаўпэўнены. Хоць бедны быў, але ганарысты, лічыў сябе лепшым за другіх багатых. Сухая Даліна.
Гангрына ж. Гангрэна. Гангрына ўпала ў ногу, спачатку паляц счарнеў, а потым і ўся нага. Карозічы.
Гандарак м. Андарак, саматканая паласатая або клятчастая спадніца. Я ў гэтым гандараку пад вянец ішла. Круглікі.
Гандурыць незак. Размаўляць, вясці гутарку. Стаімо гэта мы і гандурым сабе паціху. Гродна.
Гандэлак м. 1. Крама, магазін. Давай пайшлі ў гандэлак, можа, прывязлі што. Крыўляны. 2. Посуд для піцця гарэлкі, крыху большы за чарку. Сядай, браце, мы ўжэ па адным гандэлку кінулі. Сапоцкін.
Гандэлаўка ж. Піўная. Каб ні гэта гандэлаўка, так і бяды ні ведалі п. Пагараны.
Ганіць незак. Ганіць, асуджаць, абгаворваць. Сваго ні хвалі і чужого ні гань / прыказка/. Лазы.
Гансёр м. Шкляная бутля з вузкім горлам, аплеценая лазой. Прывязеш гансёр газы і паліш месяцаў два-тры. Цыдовічы. У гансёр пяць бутэляк гарэлкі ўлазіло. Літвінкі.
Гансёр м. Спецыяльнай формы чарапіца для накрыцця верха стрэхі. Гансёры паложыш на строп, пазамазваяш глінай, каб ні дуло — і ўжэ добро. Круглікі.
Ганталь м. Ганталь, цвік, якім прыбіваюць гонту. Гонту прыбіваюць толькі ганталямі, другія цвіке яе псуюць. Сухая Даліна.
Гануча ж. Ануча. За ганучу — падняў бучу /прымаўка/. Ферма.
Ганучнік м. Анучнік. Той, хто збірае або скупляе анучы. Ганучнікаў гэтых праз вёску за дзень некулькі праедзя. Кунцаўшчына.
Ганучы мн., ж. Анучы, якімі абмотвалі ногі. Як замного накруціш ганучы, то цісня, а як замало — у ногу халадно. Квасоўка.
Ганьба ж. Ганьб, загана, недахоп. Адна ганьба ў яго — п»е, а так добры хлопяц, масцеравы. Лабна-Агароднікі.
Ганье н. Зграя сабак, ваўкоў. Ганье напало на цяля, ледво выратавалі. Рагачы. Усю ноч ганье ні давало заснуць, грызліса пад вокнамі. Навікі.
Гапа ж. Разява, разявака. Кап ты ні быў гапай, та да гэтаго ні дайшло п. Сапоцкін.
Гапка ж. Гафтачка, прарэшак, пяцелька. Прарваў усе гапкі, цігер будзяш хадзіць расхрэстаным. Мігова.
Гаплюк м. 1. Аплік, металічны кручок для зашпільвання адзення. Некалі на гаплюк ганавіцы зашпільваліса, гузікаў ні было. Каленікі. Раскажу я вам скаску, як мужык гаплюком землю гараў. Кунцаўшчына. 2. Перанос.: маларослы, худы конь. Купіў некаго гаплюка, чым гараць ён будзя. Балічы.
Гара ж. Гарышча, падстрэшша. У іх заўсёды гара каўбас вісіць, па два паршуке не рок калолі. Рагачы.
Гара ж. Гарэлка. Здаецца, выпіў бы трошкі, а то набярэцца гэтай гары, як свіня, і лезя дахаты. Зарубічы.
Гарабей м. Верабей. Гарабей — с канапель, а пташачка — з лёну /з нар. песні/. Свіслач.
Гарабіна ж. Рабіна. Як гарабіны много, будзя бульба малая /народ. прыкмета/. Круглікі.
Гарабінец м. Рабіннік. На полі Журневічавым адзін гарабінец рос, нічого ні было, ціпер жыто, як сцяна, расце. Квасоўка.
Гарадзіць незак. Гарадзіць, абгароджваць. Трэбо было б гарадзіць, але жэрдак німа дзе дастаць. Каленікі.
Гарахавене н. Гарохавінне, гарохавая салома. Як канюшыны мало было, та да сечкі гарахавеня прырэзвалі. Баброўнікі.
Гарахавіско н. Гарохавінне. Гарахавіско пад гоўца кідалі, кап пепабіралі. Круглікі.
Гараць незак. 1. Араць. Ой, пайду я шугам-лугам, дзе мой мілы гарэ плугам /з нар. песні/. Малая Альшанка. Гараць узагон — агаць пад пасеў азімых. Га
78 👁