лоблю, у хату ледво ўлезла. Каўбасіна.
Галокальнік м. Валачобнік. Некалі галокальнікі па хатах хадзілі, вялікодныя песні спявалі: "Хадзіў Хрыстос сам па зямлі», а дзяўчатам — «Канапельку». Кунцаўшчына. Як прыцямнея, так галокальнікі і пачнуць галокаць, і песні спяваць. Рагачы.
Галокаць незак. Спяваць валачобныя песні. За вечар некулькі парціяў галокальнікаў пройдзя, усё галокаюць. Лаша. Я сам хадзіў галокаць, голас файны меў, і хлопцы бралі. Кунцаўшчына.
Галонзка ж. Галінка. Той рок яблык было, аж галонзкі ламаліса. Хліставічы.
Галота ж. Бедната, галеча. А куды нам, галоце, было тады дзецца? Лаша.
Галоўка ж. Адзін клубень цыбулі, качан капусты. Галоўка ўсяляка бывая, малая і велька, я на галаўке цыбулі ні купляю. Рудавіцы. Пасадзіла дваццаць галовак літоўскай цыбулі. Калбасіна.
Галоўка ж. Дэталь у калаўроце, на якой трымаюцца ручкі са шпулькай. Мне як майстру злажыць галоўку ў калаўротку — гэта палова работы. Канюхі.
Галуза м. Бедны чалавек. Гэ, маўчаў бы гэты галуза, а то і ён нешто пляце, век нічого ні меў. Сухая Даліна.
Галушкі мн. Галушкі, страва ў выглядзе дробных клёцак з дранай бульбы. Маці на вячэру часто галушкі варыла, часам у сярэдзіну клала мясо, смашныя былі. Баброўнікі.
Галыш м. Бядняк, галадранец. Галыш, нават святочнаго каптана ні мая, ходзіць у апшэрпаным. Кавалічы. 2. Па павер'ю, асоба ў выглядзе голага чалавека, якая сядзіць у жыце і хапае малых дзіцей. Ні лесце, дзеткі, у жыто, там галыш сядзіць, ухопіць. Казіміроўка.
Галье н. Галлё. Даўней дроў ні было, па галье егдзілі ў Зарубіцкі лес, кубікі куплялі. Лікоўка.
Галька ж. Жаночая ніжняя спадніца з карункамі. Надзеня гальку і ідзе сабе, як пані. Сухая Даліна.
Галямацыя ж. Бяссэнсіца, бязглуздзіца, лухта. Нека ў нас галямацыя творыцца, нічого ні разбярэш, што да чаго. Кунцаўшчына.
Галяч ж. Адкрытае, незаслоненае ад вятроў месца. Каб дзе ў зацішку, а то на гэтай галячы паставіў хату, вецяр тулькі свішча. Жылічы. 2. Пустэча, месца без расліннасці. Журневіч пачаў сеяць на галячы, дзе нічого ні расло, угнаіў і такое жыто расце. Квасоўка.
Галяшка ж. Галёнка, частка нагі ад калена да ступні. Але ж і высцябаў дубцом па галяшках, будзя ведаць, як у чужы сад лазіць. Сіўкава.
Гамаваць незак. Тармазіць. Як коцісса з горкі, та трохі гамуй, цісні на педалі, а то паляціш разам з роварам. Лікоўка.
Гамарны прым. Нязручны, празмерна вялікі; няўклюдны. Калун некі папаўсо гамарны, ніяк ні прыспасобісса калоць. Ніжнія Пагараны. Дзяцько некі гамарны ўпёрса ў аўтобус, ні павярнуцца. Квасоўка.
Гаматны прым. Нязручны, празмерна вялікі. Некі гаматны каўнер у бурцы зрабіў, галавы ні паверняш, стаіць аддыдуліўшыса. Свіслач.
Гамаць незак. Есці /дзіцячае слова/. Колік, можа, гамаць кашку будзяш, я дам. Кунцаўшчына.
Гамба ж. Загана, хіба. Людзі, купляйце карову, у ёй ніякай гамбы німа, добра карова. Індура.
Гамбаваць незак. Абгаворваць; абмяркоўваць, шукаючы заганы. Пачалі дзеўку гамбаваць, ціпер ніхто дзвярэй да яе ні адчыніць. Круглікі.
Гамзэлька ж. Камізелька, кароткая адзежына без рукавоў. Некалі ў маго тата гамзэлька была, ціпер ніхто гамзэляк ні носіць, з моды вышлі. Пракопавічы.
Гамоліна ж. Высокарослы, грузны чалавек, граміла. Гэта ні дзяцька сюды ўпёрса, а цэла гамоліна, паўаўтабуса заняў, ні павярнуцца. Квасоўка.
Гамярэшка ж. Драўляная папярэчная накладка на чаранку рыдлёўкі або вілаў. Як гамярэшка на чаранку рыдлёўкі есць, та і капаць ямчэй, руку ні намуляяш. Сухая Даліна.
Гана ж. Раздолле, раскоша. Вось ім тут будзя гана, зажывуць на ўсю ногу. Кунцаўшчына.
Ганак м. Ганак. Выйдзяш на ганак, паслу
78 👁