меры галаву /ужываецца з пагардай/. Галавень некі: галава як цэбар, які там чалавек. Рагачы.
Галавешка ж. Галавешка, абгарэлы або тлеючы кавалак дрэва. Агонь даўно пагас, тулькі адна галавешка ашчэ курыць. Кунцаўшчына. 2. Асмаленае палена, якім пільшчыкі націралі шнур для разметкі бярвенняў. Ляпей націрай галавешкай, кап шнур добро значыў, дзе пілаваць. Белева.
Галагоны мн. Бомы, званочкі ў выглядзе пустых металічных шарыкаў, якія прымацоўваюцца да хамута ці дугі. Як зімой у дарогу ехалі, каню на шыю вешалі галагоны, іх здалёк было чуваць. Прывалка.
Галаднюткі прым. Зусім галодны. Коні прывёў галаднюткія, дзе тут імі гараць. Сухая Даліна.
Галай м. Бедны чалавек. Галай гэты, хто за яго дочку аддасць, нічого ні мая. Гібулічы.
Галалёд м. Тое, што і галалёдзіца. Галалёд на дарозі, нікованым канем ні паедзяш, сліско. Брузгі.
Галалёдзіца ж. Галалёдзіца, галалёд. Галалёдзіца, страшно ў дарогу выяжджаць, конь добро ні паткуты. Гібулічы.
Галалупы прым. Бязвусы, чалавек без вусоў. Галалупы ксёндз дзіця ў касцёлі хацеў перахрысціць, але ні ўспеў, Люда ні дала. Гродна.
Галанка ж. Карова галандскай пароды. Галанка больш малака дае, але яно радзейша, як ат нашай каровы. Сапоцкін.
Галапупак м. Неаперанае птушаня. У гняздзе галапупкі, як падышоў, так дзюпкі і паразяўлялі. Зарубічы.
Галас м. Бязладны, шматгалосны крык; шумная размова. У хаці некі галас, мусі, дзеці што зрабілі, галасуюць. Хамякі.
Галаўке мн. Пярэдняя частка саней. Як галаўке ў санях высокія, та ляпей ехаць на выбоінах, снег ні так ляціць. Белева.
Галаўке мн. Вычаскі ў выніку апрацоўкі лёну на спецыяльных шчотках. Маці спачатку давала прасці галаўке, а тады ўжэ давала прасці і лён. Сухая Даліна.
Галаўнічы м. Плытнік, які надае плытам кірунак. Наш галаўнічы — спрактыкаваны плытнік, ён Нёман добро ведае. Свіслач.
Галган м. Галадранец, нягоднік /зневаж./. Галган, з ім ніхто гаварыць ні хоча, за чалавека ні мая. Занявічы.
Галдзець незак. Гучна размаўляць, гаманіць. Мужчыны ззыдуцца ў хату, як пачнуць галдзець, да поўначы сядзяць. Навасёлкі.
Галей м. Алей, раслінны тлушч. За які-нібудзь галей хай будзя так валей / прыказка/. Лікоўка.
Галёкаць незак. Гучна крычаць. На другім баку Нёмна нехто галёкае, чайку кап падалі. Пагараны.
Галёнка ж. Гадёнка, частка нагі ад калена да ступні. Галёнкі валовыя на квашаніну прадаюць, учора набрала. Гродна. 2. Панчоха без пяткі. Каб ні галёнкі, усе лытке жнучы папарола б на пожні. Панямунь.
Галёп м. Галоп, бег каня наўскач. Хлопцы трушком баяліса ехаць, а потым і галёп ім ні страшны быў, навыпяраткі ездзілі. Кунцаўшчына. 2. Галоп, даўнейшы танец у хуткім тэмпе. Як пойдуць галёп скакаць хлопцы з дзяўчатамі, тулькі пыл курыць. Карозічы.
Галёшы мн., м. Галёшы, гумовы абутак. Да вайны ніхто тых галёшаў ні знаў, у абіяках хадзілі. Белева.
Галіфэ н. Галіфэ, штаны спецыяльнага крою, зверху шырокія, у каленях — вузкія. Некалі модныя былі галіфэ, кавалеры насілі. Пракопавічы.
Галіцца незак. Галіцца, брыцца. Да нас заўсёды Міхалко прыходзіў галіцца, свае брытвы ні меў. Кунцаўшчына. Як добра брытва, та самому галіцца можно, ні трэбо хадзіць у парыхмахерску. Клачкі.
Галобля ж. Аглобля. Адзін раз галобля паламаласа ў дарозі, рады ні было, пакуль у вёсцы ні папрасілі сакеры зрабіць новую. Пад»ятлы. 2. Перанос.: высокая, тонкая жанчына /ужываецца ў іранічным сэнсе/. Узяў бабу, неку га
76 👁