раць узагон трэбо як найраней, тады і азімыя будуць добрыя. Капцёўка.
Гарач м. Араты; той, хто арэ зямлю. Які там з яго гарач, з ручок плуга ні відаць. Бакуны.
Гарачэ прысл. Горача, спякотна. Слонца з неба смаліць, гарачэ, ні вытрымаць. Капцёўка.
Гарбач м. Гарбун. Так ён хлопец нічого сабе, масцеравы, але ж гарбач. Баброўнікі.
Гарбель м. Гарбун. У яе тулькі адзін сын быў і той калека, гарбель. Кунцаўшчына.
Гарбус м. Гарбуз. Як ляцеў, як ляцеў праз тры я гароды, заблытаўса ў гарбузе, нарабіў я шкоды /з нар. песні/. Казіміроўка.
Гарбузаня, гарбузяня н. Поўнае дзіця / жарт./. Ах, ты гарбузаня, ты ку-ды гэта лезяш? Кашэўнікі. Гэта чые гарбузяня тут пад рукамі таўчэцца, ніхто ні забірая. Круглікі.
Гаргара ж. 1. Недарэчны будынак вялікіх памераў. Яму, мусі, грошай ні было куды дзеці, што такую гаргару пастроіў. Кунцаўшчына. 2. Перан.: нязграбная жанчына або жывёліна. Кабыла — нека гаргара, у хлеў ні ўлазіць. Кругляны.
Гаргітаць незак. Гаварыць на незразумелай мове. Немцы пачалі нешто гаргітаць, чорт іх ведае што. Індура.
Гардадэля ж. 1. Вялікая нязграбная рэч. Гардадэлю паставіў, а ні адрыну. Што класці ў яе будзя? Баяры. 2. Перан.: высокая няуклюдная, жанчына, жывёліна. Ні розуму у яе німа, ні выгляду, нека гардадэля. Казіміроўка.
Гардзель м. Прывязка з кручаных дубцоў, якой змацоўваюцца бярвенні ў плыце. Давай набярэм гэтых гардзялёў, добро будзя на хлеп паліць. Дарашэвічы.
Гардзель ж. Глотка, горла /груб./. Што ты сваю гардзель раскрыў, крычыш? Круглікі.
Гардзелюс м. Прывязка з кручаных дубцоў, якой змацоўваюцца бярвенні ў плыце. Гардзелюс пачэпім на дзераве, зробім гушкаўку і гушкаемсо. Азяркі, Грандзічы.
Гардзёлка ж. Горла, глотка /груб./ Я яму гардзёлку заткнуў, а ні піснуў. Кунцаўшчына.
Гардыба ж. Высокая, нязграбная жанчына. Села баба на воз, гардыба нека, ледво конь цягня. Верцялішкі.
Гардэба ж. Тое, што і гардыба. У яго баба, як гардэба, гаспадарку аб'есць. Ланявічы.
Гаркаць незак. Прыкрыкваць, груба крычаць. Прывык на дзеда вечна гаркаць і гаркая. Грандзічы.
Гаркушка ж. Гарчак, невялікая рыбка сямейства карпавых. Гаркушкі ўсялякія бываюць: залатыя, чырвоныя, нават чорныя бываюць. Лаша.
Гарлапан м. Крыкун. Гарлапан некі, вечно горло дзяре. Круглікі.
Гарлапаніць незак. Моцна, на ўсё горла крычаць, спяваць; гарланіць. Зачапі яго, та як пачне гарлапаніць, хоць с хаты ўцякай. Балічы.
Гарлач м. Тое, што і гарлапан. Але ж і гарлач, заўсёды стараяцца перакрычаць другого. Пракопавічы.
Гармідар м. Гучная, бязладная гаворка. Гэта што тут за гармідар у хаці паднялі? Кавалічы.
Гармонік м. Гармонік, духавы музычны інструмент. У нас у аднаго хлопца гармонік быў, сам прас сібе навучыўсо іграць. Белева.
Гармоня ж. Тое, што і гармонік. Як добра гармоня, та і добро іграя, на кепскай і добры музыкант ні заграя. Палаткова.
Гармушка ж. Ежа з накрышанага хлеба і вады. Наша баба наробіць гармушкі ў місцы, сядзя і есць. Свіслач.
Гармяк м. Армяк, старадаўняя сялянская адзежына з саматканага сукна. Як у дарогу ехалі, заўсёды с сабой бралі гармяк, ці пагода, ці ніпагода. Прыгодзічы.
Гарнец м. 1. Гарнец, старая мера сыпкіх рэчываў, роўная 3,26 л. На ноч коням да сечкі ўсыпляш гарнец гаўса, і коні дужаюць. Свіслач. 2. Мера гарэлкі ў дарэвалюцыйнай Беларусі і Літве. У адным гарнцы лічыласо тры літры гарэлкі. Клачкі. 3. Мера платы за
77 👁