Старонка 31
◀ / 329 ▶
быдлуе, трэбо да быка вясці. Лугавая. Быдло н. Быдла. Ашчэ цёмно, а пастух крычыць: "Выганяй!" Віцькі. Быле-куды прысл. Куды папала, абыкуды. Надаело ўсё, пайду быле-куды, каб і вочы ні бачылі. Круглікі. Быле-што прысл. Абы-што, што папала. Пляце быле-што, а ты, як дурны, сядзі і слухай. Гушчыцы. Быле-як прысл. Абы-як, як папала, неахайна, нядбала. Ён і майстар такі, робіць быле-як, а грошы бярэ добрыя. Пракопавічы. Быстрак м. Быстрыня, імклівая плынь у рацэ. Як плывеш, та глядзі, кап на быстрак ні занясло. Солы. Бэбахі мн. Бэбахі, вантробы, кішкі. Бык як патсадзіў яму рогам у жвот, так бэбахі і выпусціў. Баранава. Бэйбус м. Поўнае, крыклівае, надакучлівае дзіця. Гэты бэйбус начамі ні дае заснуць, чысто матку дабіў. Індура. Бэкас м. Бакас, балотная птушка. Да вайны ў балоці бэкасаў было, а ціпер ні чуваць, недзі прапалі. Зарубічы. Бэкаць незак. Няўмела чытаць. Ашчэ і ў школі вучыласа, а чытаць ні ўмее, ледво бэкае. Гайкі. Бэмбель м. Пухір. На руцэ некі бэмбель выскачыў, свярбіць. Адэльск. Камароў процьма, чысто скусалі, ногі ў бэмбялях. Кунцаўшчына. Бэнтацца незак. Матляцца, целяпацца. Бэнтаяцца, як у сабакі хвост. Гожа. Адваяваў наш Янак, левай рукі німа, адзін пусты рукаў бэнтаяцца. Гродна. Бэнцнуць зак. Ударыць, выцяць. А паліцман як бэнцнуў мне ў морду, аж у гачах пацямнело, і кажа: «Большэвік!» Баброўня. Бэрсаць незак. Блытаць, пераблытваць, запутваць. Ты добро матай, ні бэрсай нітак, потым ні распутаяш. Малая Жорнаўка. Грэх, дзеці, бэрсаць жыто, бо жаць цяшко будзя. Навасёлкі. Бэсціць незак. Лаяць, зневажаць, ганьбіць. Нівестка сваго дзеда за ні што мая, бэсціць, кажа: «Даўно трэбо паміраць.» Круглікі. Бэткаць незак. Штурхаць, падымаць, будзіць. На раніцы бэткаяш яго, бэткаяш, а ён спіць як пшаніцу прадаўшы. Ферма. Бэхі мн. Бэхі. Малыя дзеці /разм. іран./. Забірай сваіх бэхаў, надаелі за цэлы дзень, як горка рецька. Дубоўка. Бязглуздзіца ж. Бязглуздзіца, глупства, недарэчнасць. Пляцеш неку бязглуздзіцу, ніхто табе ні паверыць. Коматава. Бязглузды прым. Бязглузды чалавек, нічого талковаго ў ім німа. Пыра. Бязлюднік м. Нелюдзім. Сядзіць гэты бязлюднік, як воўк, на сваім футары. Вусенікі. Бязмен м. Бязмен, рычажная вага. Даўней нават дзеравяныя бязмены былі, самы мужчыны рабілі іх. Круглікі. Бялёўка ж. Белая даматканая паўшарсцяная спадніца. У бялёўцы кепско было хадзіць, натта ш урабляласа. Струбка. Бялізна ж. Бялізна. Некалі бялізну мылі ні з мылам, а ў лузі, яго рабілі з бярозаваго попелу. Струбка. Бяліць незак. Бяліць, адбельваць кужаль. Маці расцеля бяліць кужаль, пасыпля попелам, а мы, дзеці, паліваям вадой, каб быў белы. Вулькаўцы. Бялявы прым. Бялявы, белаваты. Да Гандзі нашай хлопец прыехаў у сваты, бялявы такі, пекны. Ланявічы. Бянтэжыцца незак. Бянтэжыцца, хвалявацца, губляцца. Ні трэбо, хлопцы, бянтэжыцца, ніякаго тут страху німа, усё будзе добро. Літвінкі. Бярозка ж. Бярозка, травяністая расліна з павойным сцяблом і белымі ці ружовымі кветкамі. Бяроска расце ў полі і ў гародзі, дзе хочаш расце, свіням збіралі. Бычкі. Бярэмя н. Бярэмя, ахапак. Кінуў бярэмя саломы пат каровы, кап сушэй было. Жытародзь.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 329 ▶