В
Вабік м. Невялікі вулей для заманьвання пчол. Вабік павесіў на ліпу, можа які рой прыляціць. Зарубічы.
Вагарыць незак. Прагуліваць, прапускаць урокі. Вясной мы часто вагарылі, хадзілі на Нёман, у лес. Гродна.
Вагацца незак. 1. Вагацца, гойдацца. Паложым дошку, сядзем на канцэ і давай вагацца. Вусенікі. 2. Быць у нерашучасці, сумнявацца. Я доўго вагаўсо, ці ісці здаваць экзамен, ці не, а пасля рашыўса. Жукевічы.
Вада ж. Загана, хіба, недахоп. Чужыя вады бачыш, а сваіх і знаць ні хочаш. Лугавая.
Вадзіць незак. Вадзіць, у час гульні выконваць самыч цяжкія абавязкі. Як пачнем гуляць у лапту, та Толік вадзіць і вадзіць, ніяк ні адгуляецца. Свіслач.
Вадыр м. Пухір. Некі вадыр выскачыў на руцэ, сама ні ведаю ад чаго. Вострава.
Важдацца незак. Важдацца, нянчыцца. З п'яніцамі німа чаго важдацца, трэбо выводзіць ўсіх на чыстую воду. Луцкаўляны.
Вазніца м. Вазніца, рамізнік, фурман. Вазніца бацюшку прывёс, свянціць будзе. Малая Альшанка.
Вазоўня ж. Спецыяльнае памяшканне для захоўвання вазоў. Пасля вайны ашчэ стаяла ў Ляхнове вазоўня, пакуль ні разабралі. Луцкаўляны.
Вайтаць незак. Наракаць, выказваць крыўду, незадавальненне. Яны хай ні вайтаюць на сваіх дзіцей, яны і так добрыя вэдлук іх. Ферма.
Вакса ж. Вакса, гуталін. Як добро: начысціш ваксай чаравікі, та аж ляхчэй ісці да цэрквы. Вішнявец.
Вал м. Ніці нізкага гатунку шэрсці. Пры паляках мы ўжэ з валу ні ткалі, у нас воўна была. Новая Руда.
Валавіна ж. Ялавічына. Свініна рэтко бывае, а валавіны можно браць, колькі хочаш. Гродна.
Валавод м. Вяроўка, на якой водзяць карову. Падаткі былі такія, што бяры карову за валавод і вядзі прадавай. Бубны.
Валаводзіцца незак. Валаводзіцца, цацкацца, цырымоніцца, няньчыцца. Німа чаго з імі валаводзіцца, трэбо канчаць з гультаямі. Дзекалавічы.
Валак м. Прыстасаванне для разгладжвання, качання бялізны. У нас і ціпер есць валак, што дзед зрабіў з дуба. Зялёная.
Валаке мн. Прылада для перавозкі драўлянага плуга /устар./. Бывало, плух паложыш на валаке, сядзяш і едзяш на палудзень. Каменка.
Валакіта ж. Валакіта, цяганіна, бюракратызм. Надаела гэта валакіта, хадзі ад аднаго да другого і нічого ні даб'есса. Агароднікі.
Валаконнікі мн. Валаконнік м. — Валачобнікі. Валаконнікі недзе спяваюць, хутко да нас прыдуць. Лойкі.
Валасень м. Валасень. Паразітычны вадзяны чарвяк, падобны на волас. Бывае, што ад валасня гніе нага, нават косці выпадаюць. Забагонікі.
Валаснік м. Валасень, паразітычны вадзяны чарвяк, падобны на волас. Хвароба скуры ног у чалавека. Валаснік жыве і ў халоднай вадзе. Яго можна знайсці і зімой, ён, як вуж, круціцца. Пышкі.
Валасяніца ж. 1. Тое, што і валасень, валаснік. Маці палохала нас: “Ні купаўцеса доўго, а то валасяніца ўлезе ў ногу”. Кунцаўшчына. 2. Хвароба, якую выклікае валасень. У міне ў самого была валасяніца, месца ні знаходзіў, пакуль баба Гануся ні выліла на жытнія каласэ. Кунцаўшчына.
Валацуга м. ж. Валацуга; той, хто любіць валачыцца без справы. Гэта валацуга, ён нігды ні прыпыняецца, усе недзі ходзіць. Пагараны.
Валацужны прым. Валацужны, бадзяжны. Прыбіўсо некі валацужны сабака, накармілі, праспаў ноч і зноў недзі павалокса. Рагачы.
85 👁