Старонка 30
◀ / 329 ▶
Бунаваць незак. Буяніць, скандаліць. Зяць як пачаў бунаваць, ні было рады, мусяў да вас начаваць ісці. Баброўнікі. Бура ж. Бура, вецер вялікай сілы звычайна з дажджом. Як надышла бура, тулькі вербы трашчалі, а з Дзюрдзявай адрыны стрэху ззарвало, панясло. Сухая Даліна. 2. Шум, крык, скандал. Ціпер ні п'е, напіўсо, а раней такую буру ў хаці п'яны падыме, што жонка з дзецьмі па хатах начуе. Гродна. Буракавене н. Бацьвінне, лісце і сцёблы буракоў. Як німа часу збіраць зелье, наломіш буракавеня, кіняш — і свіня ядуць. Рудавіцы. Бураке мн. Страва, прыгатаваная з буракоў, запраўленая смятанай. Зімой бураке і капуста былі першая яда. Ланявічы. Буран м. Моцны вецер са снегам. Як падняўсо буран, тры дні шалеў, не ўціхаў, усё пазаносіло. Навадзель. Бурачковы прым. Лілова — чырвоны, колеру бурака. На бурачковы колер хварбавалі хто што хацеў, найбольш матке. Круглікі. Бурдовы прым. Бардовы, цёмна — чырвоны. Пражу на дыванэ хварбавалі на бурдовае або зялёнае. Кунцаўшчына. Бурдыга ж. Вялікі кусок, кавалак. Не дачакаўшыса вячэры, узяў бурдыгу хлеба і ўсухамятку есць. Баброўнікі. Бурка ж. Доўгая мужчынская вопратка з даматканага сукна з башлыком. Зімой у бурцы ні страшно, ніякі вецер не прадуе. Хамякі. Буркаўка ж. Ваўчок. Дзед наш рабіў нам буркаўкі, распілуе шпульку, усадзіць шпеньчык і — буркаўка. Бубны. 2. Дзіцячая забава, вялікі гузік, насаджаны праз дзіркі на падвоеную нітку. Таму і называецца буркаўкай, што гузік круціцца та туды, та сюды і бурчыць. Рагачы. Бурнос м. Бурнос, доўгая мужчынская з даматканага сукна без каптура вопратка. Помню, ашчэ мой дзед насіў бурнос; ніз, рукавэ і кішане апшыты чорным. Бакуны. Бурскануць зак. Кінуць на зямлю. Здаецца, малы, а як схапіў за грудзі, так і бурскануў фацата аб землю. Лаша. Бурчаць незак. Бурчаць, нездаволена мармытаць. Стаіць, голаў унурыўшы, як вупар, і нешто бурчыць сабе. Баяры. Бурыць незак. Падбухторваць. Верка ўсе міне бурьць, кап карову прадала. Свіслач. Бурштын м. Бурштын. Як хто на горло хварэў, казалі, кап пацёркі з бурштыну насіў, памагала. Глушнева. Бусак (і басак) м. Бусак, багор. Пры паляках пры каждуй хаці бусак стаяў на выпадак якого пажару. Дарашэвічы. Буська ж. Пацалунак. Дай мамі буські, сынок, і ідзі спаць. Белева. Бутаражыць незак. Бударажыць, узрушваць, узбуджаць. Мало таго, што сваіх, та ашчэ і суседзяў стаў бутаражыць кожны дзень. Гарны. Буталь м. Бутля, вялікая бутэлька. У нас усе ў бутлях газу трымалі, набярэш поўны, больш як месяц паліш. Малахавічы. Бутэлька ж. Старая мера аб'ёма вадкасці. У бутэльцы шэсць дзісятых літра, даўней бутэлька ні гэдакая была, як ціпер. Клачкі. Бухторыць незак. Падбухторваць, баламуціць, натраўляць. Гэта, відаць, жонка яго бухторыць, кап з нам ні гаварыў. Пралейкі. Буча ж. Буча, верша, нерат. Бучу я паставіў пат карчэ вечарам, кап ніхто ні ўбачыў, а то рыбу чужыя выбіралі. Кузьмічы. 2. Сварка, скандал. За ганучу падняў бучу. /прымаўка/. Балічы. Бушвалак м. Важкі дручок, дубіна. Я схапіў некі бушвалак і думаю: "Хай тулькі зачэпіць». Белева. Бутяніць незак. Буяніць, скандаліць. Мой Іван ні гэдакі, ён і выпіўшы ні будзе буяніць. Баяры. Буяць незак. Буяць, бурна расці. На нашай ніўцы, як дасі гною, та жыто будзя расці аж буяць. 2. Гудзець. На гурках нашых было столькі цвету, што пчолы аж буялі над імі. Ласосна. Быдлаваць незак. Пра перыяд палавой актыўнааці ў кароў; тое, што і бегаць. Учора пастух наказваў: карова
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 329 ▶