Старонка 172
◀ / 329 ▶
вокна ўставілі, зусім стало іначай, пацяплело. Карозічы. Пачарствець зак. Пачарсцвець, стаць чэрствым. Хлеб пачарствеў, ні магу есці, зубоў німа. Прыгодзічы. Пачаске мн. Пачаскі, адыходы пры часанні лёну. Я сваей дзеўчыні адразу ні давала лёну прасці, яна пачаске прала. Бакуны. Пачасы мн. Пачаскі, адыходы пры часанні лёну. Я таксамо прала пачасы, яны мяхкія, та і добро было прасці. Забагонікі. Пачвара ж. Перан.: пра надта непрыгожага чалавека. Гэта ні чалавек, а пачвара нека, што с таго, што ён багаты. Рагачы. Пачтар м. Паштальён. Ідзі жывей, пачтар, мусі, пенсію нясе табе. Грандзічы. Пачухаць зак. Пачасаць. Дзяцька Арцём пачухаў патыліцу і кажа: «Браце, нічого ні будзя з гэтай задумы: грошай ні маю «. Кунцаўшчына. Пачцівы прым. Пачцівы, паважаны, шаноўны, дабразычлівы. Чалавек ён пачцівы, на кепскае ні навядзе, яму можно верыць. Хліставічы. Пачыкілдаваць зак. Пайсці пакульгваючы. Глядзі, твой Іван і зноў недзе пачыкілдаваў. Кунцаўшчына. Пачын м. Пачын, пачынанне. Прастаяла паўдня і пачыну ніякаго ні зрабіла, ніхто грушаў ні купляе. Гродна. Паша ж. Паша, выпас. У нас пашы зусім німа, каровы дахаты прыходзяць галодныя, трэбо карміць. Бубны. Пашкамятаць зак. Парваць на дробныя кавалачкі, на шматкі. Пакінула ў хаці адных дзіцей, та яны чысто Гранікавы кнішке пашкамяталі, пакідалі. Свіслач. Пашкарэндзіць зак. Пашкодзіць. І сама ні ведаю, што мне пашкарэндзіло: жвот баліць, ні перастае. Малахавічы. Пашкуда м., ж. Брыдкі, агідны, несумленны чалавек /груб./. Дзе трэбо, дзе ні трэбо, усюды гэта пашкуда ўлезя, усюды яго поўно. Дарашэвічы. Паштар м. Паштальён. Ля, паштар пісьмо табе прынёс, мусі, ад Геніка. Каленікі. Пашугаць зак. Пагайдаць, пагойдаць. На пашугай трошкі дзіця, а то плача. Кавалічы. Пашчэмкі мн., пашчэмак м. Сківіцы. Ад злосці ён тулькі пашчэмкі сцяў, ні ведаў, што тут рабіць. Літвінкі. Пашыбаваць зак. Хутка пайсці. Надаело сядзець у хаці, та кудысьці і зноў пашыбаваў. Шабаны. Пашыхаваць зак. Пашанцаваць. Ёй пашыхавало, глядзі, якого хлопца патхапіла. Каўпакі. Паянціна ж. Пучок жорсткіх валасоў каля капыта пярэдняй нагі каня. На, вазьмі за паянціну, патрымай, а я пагляджу, мусі, у капыто нешто конь забіў, кульгая. Круглікі. Паясніца ж. Частка спіны ніжэй пояса. Падняла, мусі, нешто цяжка, таму і паясніца баліць, трэбо сцярагчыса. Гродна. 2. Паясніца, паласа тканіны, якая прышываецца да верхняй часткі спадніцы, штаноў. Паясніцу з другого матэрыялу да андарака прышыям, мацнейнейшаго, гэты ні патходзіць. Агароднікі. Пекар м. Дзіцячая гульня. Некалі гулялі ў пекара, пазбіраемсо на балоцячку і гуляям да цямна. Саломенка. 2. Завостраны кіёк у гэтай гульні, які ўтыкаецца ў землю. Паставіш кіёк, адмераям дзесяць шагоў і б'ем, кап пекар збіць. Зарубічы. Пекло н. Пекла. "Хто грэшны, — казаў дзед, — у пекло пападзе, чэрці смалу будуць на ім вазіць". Іванаўцы. Пекны прым. Прыгожы. Наша Надзя пекныя дыванэ ткала, адзін і мне спрэзэнтавала. Бросты. Пелюсць ж. Праход у хлебнай печы, праз які ідзе дым у комін /устар./. Пелюсць чорная, як сопуха, трэбо хоць трошкі сажу венікам абмясці. Рацічы. Пень м. Пень. Быў лес, та яго спляжылі дазваня, тулькі пні адны стырчаць. Кавалічы. 2. Вулей-калода. Ён, мусі, мае пнёў дваццаць пчол, а мо і больш. Рагачы. 3. Перан.: пра бесталковага, абыякавага да ўсяго чалавека. Прыбяры і пень — та будзя як мілы дзень / прыказка/. Верцялішкі. Пераапрануць зак. Пераапрануць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 329 ▶