Была ў адным сачыку, а ціпер пераапрануласа, мусі, кудысьці пойдзяш? Балічы.
Перабірацца незак. Перабірацца, перасяляцца. Мы будзем жыць ўжэ ні там, перабіраемса на другую кватэру, лепшую. Васілевічы.
Перабіраць незак. Перабіраць, сартаваць. Пачалі перабіраць бульбу і ні кончылі, ашчэ на паўдня засталоса. Навасёлкі.
Перабіркі мн. Рэшткі, астаткі, адходы. Што мне даеш, тут адны перабіркі засталіса, а самыя лепшыя яблыкі другім аддаў. Бакуны.
Перабірысты дзеепрым. Від дывана, які ткаўся спосабам перабора рознакаляровых нітак. Некалі і я ткала перабірыстыя родна, Люба памагала. Каробчыцы.
Перабітка ж. Старое рэчышча ракі. З перабіткі вадэ ні нап'ешса, каб і хацеў, бо яна жоўта, смярдзіць. Караневічы. Ціпер Свіслач перакапалі, выпраставалі, адны перабіткі засталіса. Рагачы.
Перабор м. Перабор, лішак ачкоў ў картачнай гульні. А ніяк карта ні ідзе, што ні возьмяш, та ўсе перабор. Каробчыцы.
Пераборы мн. Пераборлівасць. За пераборы чорт парваў аборы /прыказка/. Бандары. Яна за свае пераборы і замуж ні вышла, а хлопцаў было ўсялякіх. Некрашы.
Перабрысці зак. Перабрысці, перайсці ўброд. Во тут брод, ні глыбоко, можно рэчку перабрысці. Занявічы.
Перабэчыцца зак. Схіліцца на бок. Глядзі, як качка наеласа, аш воля перабэчыласо, ісці ні можа. Жукевічы.
Перабэчыць зак. Схіліць на бок, наставіць. Ён, помню, як стаў начальнікам, та перабэчыць жвот і паўзе, нікого ні бачучы. Рудавіцы.
Пераваранны дзеепрым. Перавараны, кіпячоны. Нікаторыя сырой вадэ зусім ні п'юць, а тулькі пераварану, а мне ўсероўно. Каўпакі.
Пераверцень м. Пярэварацень, ваўкалак. Рас пераверцень у Сухой Даліні на вяселе зайшоў, та ўсе памлелі, ні ведалі, што рабіць. Літвінкі.
Пераводзіць незак. Пераводзіць, перамяшчаць. Маго пераводзяць бугалтарам у другі калхоз, а на яго месца некаго сваго ставяць. Рацічы. Знішчаць, нішчыць. Як ваўкоў ні страляюць, як ні пераводзяць, а яны зноў та там, та тут паказваюцца. Навумавічы.
Перавязісты дзеепрым. Тонкі ў таліі, у стане. Адну дзеўку ў нас празывалі перавязістая, бо, праўда, хадзіла, як перавязаная. Рудавіцы.
Перавясло н. Перавясла, саламяны жгут для звязвання снапоў. Жанцэ ні ўспявалі круціць перавёсла, класці снапэ, такое файна жыто было. Балічы.
Перагаварыць зак. Перагаварыць, абмяняцца думкамі. Гэта ўжэ ўсё перагаварыласо, нашто і зноў яго паўтараць. Агароднікі.
Перагаворшчык м. Перакладчык. Ён, кажуць, перагаворшчыкам пры немцах быў, а потым у цюрме сядзеў. Рагачы.
Перагараць зак. Прыараць у час ворыва частку чужога поля /устар./. Ты што да міне маеш, што я табе перагараў ці перакасіў? Капцёўка.
Перагарнуць зак. Перагарнуць, перавярнуць. Валодзік, ты, мусі, перагарнуў лісток, вам ні гэта чытаць задалі. Некрашы.
Перадзыгнуць зак. Пераскочыць. Некалі наша Лашанка шырокай была, а ціпер што, перасохла, у любым месцы перадзыгнуць можно. Лаша.
Перадача ж. Перадача, прадукты харчавання, якія перадаюцца ў бальніцу ці турму. Як Іван быў у бальніцы, та перадачу кожны тыдзень насілі, сястра перадавала. Гродна.
Перадойка ж. Перадойка, ялавіца. У гэтым року малака ні будзямо мець, карова перадойка. Лікоўка.
Перадэ мн., перад м. Перады, частка абутку, што ахоплівае верх ступні. Да старых халяваў закажаш новыя перадэ і зноў праходзіш з рок. Пракопавічы.
Праесці зак. З'есці ўсё. Хвароба на іх, мышы салому ў адрыні пераелі, пасяклі. Навумавічы. Перакусіць, за
80 👁