Старонка 171
◀ / 329 ▶
каваць, а можно і ні святкаваць, як захочаш. Кунцаўшчына. Паўсвятак м. Невялікае свята. На Зелянок адны ішлі да Індоры на фэст, другія рабілі, бо ў паўсвятак граху велькаго ні было. Круглікі. Паўслухацца зак. Паслухаць, слухаць некаторы час. Пайдзі, там паўслухайса, што мужчыны кажуць, можа заўтро касіць пойдуць. Сухая Даліна. Паўстыдацца зак. Пасаромецца. Што ты робіш? Чалавека чужого паўстыдаўсо б. Ферма. Паўсукно н. Паўшарсцяная самаробная тканіна. З паўсукна шылі паўпальта, сачыкі і ні горшыя былі крамных. Свіслач. Паўтарака м. Пра таго, хто любіць паўтараць адно і тое ж. Во, паўтарака, пляце адно па некалькі раз, слухаць абрыдло. Карозічы. Паўтароўка ж. Паўтарачны воз. Ваээпаўтароўкі былі тулькі ў маёнтках, у мужыкоў ні было, і такім возам ні было чо вазіць. Рагачы. Паўучастка м. Старая мера зямельнага надзела, роўная 6 га. На паўучастку ашчэ можно было жыць, трымаць каня і карову, ні тоя, што на шастаку. Дзекалавічы. Паўхацеч ж. Месца на сенажаці, парытае кратамі. На балоці адна паўхацеч, німа як касіць. Круглікі. Паўхір м. Пухір. Глянь, на руцэ некі паўхір выскачыў, і сам ні ведаю ад чаго. Адэльск. Паўшубак м. Паўкажушак. Ашчэ ў міне і ціпер паўшубак есць, як халадно, та надзяваю, хаджу. Лугавая. Паха ж. Паха. Бяры свае лахі пат пахі і ўцякай! Гібулічы. Хто сыты, та ў кожнаго пат пахамі пацея, у міне ні будзя пацець, бо я худая. Свіслач. Пахадны прым. Непаседлівы. Гэты чалавек пахадны, ён усюды дойдзя, сваго даб'ецца. Азёры. Пахадня ж. Дэталь у калаўроце, на якую наступаюць нагой і прыводзяць у рух вялікае кола. Як калаўродак добры і ход мае лёхкі, та пахадню пад нагою і ні чуеш. Бакуны. Пахароны мн. Пахаванне. Пахароны будуць у суботу, накажэце брату, хай прыязджае. Падліпкі. Пахвіна ж. Пахвіна, месца паміж бядром і ніжняй часткай жывата. Ужэ трэці суткі коле ў пахвіні, і сам ні ведаю, што рабіць. Вішнявец. Пахмурны прым. Пахмурны, непагодлівы, змрочны, хмарны. Тады дзень выдарыўсо пахмурны, халодны, як мы ўцякалі з лагера, помніш? Трычы. Пахрабустаць зак. З'есці ўсё /неадабр./. Халернік, як дабраўсо, та ўсе яблыкі пахрабустаў, нікому ні пакінуў. Караневічы. Пахрасціцца зак. Прарасці, пусціць расткі. У склепе цяпло, паглядзі, як бульба пахрасціласа. Падлабенне. Пахукаць зак. Пахукаць, падуць. Ні плач, Колік, трэбо пахукаць на пальчык, мо перастаня балець. Нямейшы. Пацан м. Хлопчык, хлапчук /жарт., ласк./. Пакінь гэтых пацаноў адных у хаці, та за дзень чорт ведае, што наробяць. Пяслі. Пацанка ж. Дзяўчынка /жарт., ласк./. Я думаў, дзеўка, а зноў яна зусім ашчэ пацанка, у пяты клас ходзіць. Тужаўляны. Пацеры мн. Пацеры, малітва. Як падрос, так маці і пачала міне вучыць хрысціцца і пацеры гаварыць. Лаша. Пацёркі мн., пацёрка ж. Пацеркі, пацерка; каралі. У нас ні было моды насіць пацёркі, а ў другіх вёсках насілі. Малая Жорнаўка. Паціфон м. Патэфон. Антон, купі сабе паціфон /выслоўе/. Гродна. Паціхеньку прысл. Паціху, нягучна, асцярожна. Я паціхеньку ўвайшоў у хату і лёг, баяўсо, каб бацьке ні ўчулі. Пушкары. Паціхоначку прысл. Паціху, нягучна, асцярожна. Здаецца, паціхоначку падходзіў да яе, усероўно ўчула, прачнуласа. Віцькі. Пацюпаць зак. У значэнні: паволі пайсці, пакрочыць. Вы, дзеткі, ашчэ сабе пасядзеця, а я ўжэ пацюпаю дахаты. Кульбакі. Пацяплець зак. Пацяплець. У хаці, як
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 329 ▶