Старонка 170
◀ / 329 ▶
ацэняць, якую патраву зрабілі начлежнікі. Сухая Даліна. Патрапіць зак. Патрапіць, дагадзіць. Мо так, як вы скачаце, ні патраплю, я тулькі свае танцы магу скакаць. Занявічы. Халерніку гэтаму ні магу патрапіць дагадзіць, усе ні так, як ён хоча. Клачкі. Патрахатаць зак. Пабіць /посуд/. Як надышло на яго, та ўсе талеркі патрахатаў, пабіў. Рагачы. Патрахе мн. Вантробы. Маці патрахе с курыцы ні варыць, выкідая, тулькі пячонку і сэрца дастае. Квасоўка. Патруха ж. Пацяруха, рэшткі саломы або сена, перацёртыя і пераедзеныя мышамі. Мы патрухі ні гаўцам, ні свіням нават ні давалі, бо тохлым аддае, мышамі пахне. Брузгі. У патрусе нікаторыя на вялікдзень яйца фарбавалі, зеленькавыя такія бывалі. Віцькі. Патрухіняць зак. Пабегчы трушком, патрусіць. Конік той зусім слабенькі, ледво патрухіняў. Як ён даедзе да таго Горадна? Кунцаўшчына. Патрэба ж. Патрэба, неабходнасць. Таўчэсса тут пад рукамі ўсяроўно, як патрэбу якую маяш. Скамарошкі. Патрэскацца зак. Патрэскацца. Слонца ўжэ каторы дзень пражыць, бачыш, як зямля патрэскаласа. Кузьмічы. Хаджу цэлымі днямі па грудах, і пяты патрэскаліса, ступіць ні магу. Свіслач. Патрэт м. Партрэт, вялікая фотакартка. У іхняй хаці вісяць патрэты і бацькоў і дзеда з бабай, усе маладыя. Лікоўка. Патуль прысл. Да таго часу. Ён будзя сядзець у іх патуль, пакуль с хаты ні выжануць, паглядзіш. Хліставічы. Патураць незак. Патураць, нястрога адносіцца, рабіць паблажку. Ты ёй ні патурай, ні давай волі, а то сам пападзеш у няволю, рады ні дасі. Гродна. Патурыць зак. Пагнаць, выгнаць. Яны чо тут ззабраліса? Трэ было іх патурыць, каб і духу іх ні было. Пагараны. Патычак м. Палачка, кіёчак. Мая ўнучка як у школу пашла, на патычках і пальцах добро лічыла, а без іх аніяк ні магла. Лугавая. Патэнт м. Патэнт, пасведчанне на право займацца гандлем, промыслам. Патэнт на гарэлку ні ўсім давалі, толькі дабравольцам, асаднікам. Індура. Патэпаць зак. Пайсці /жарт./ Ну, ужэ позно, будзьце здаровы, а я памалу патэпаў дахаты. Каленікі. Паўгарчык м. Невялікая каробка, сплеценая з саломы і лазы /севанка/ для рассявання збожжа. У паўгарчык лезло пуд жыта, а мо і больш. Паўгарчык пачэпіш сабе на шыю, ідзеш і сеяш памаленьку. Пад'ятлы. Паўглувак м. Недаразвіты, прыдуркаваты чалавек. Што вы хочаце ад гэтаго паўглуўка? Ланявічы. Паўглядацца зак. Паўглядацца, паглядзець. Пачакай, хачу на цібе хоць трошкі паўглядацца, даўно ні бачыў. Сіўкава. Паўзірацца зак. Паўзірацца, наўглядацца, паглядзець. Хачу паўзірацца, што робіцца на белым свеце, а то век пражыла і нічого ні бачыла. Пальніца. Паўкалупашак м. Пярэдні палукашак. Паўкалупашак як заставіш, та ўжэ салома з воза ні выпадзе, і торба ні згубіцца. Табала. Паўкурак м. Курыны гермафрадыт. Во, купіла за курыцу, а зноў спявае, мусі, які паўкурак. Гарны. Паўметра м. Паўцэнтнера, 50 кг. Некалі прадасі з паўметра жыта і ўжэ маеш грошы на абыходы. Цвіклічы. Паўпальто н. Паўпальто, кароткае, не ніжэй каленаў, паліто. Бабы і дзяўке да касцёла найбольш у паўпальтах хадзілі. Пракопавічы. Паўпачак м. Недаростак /зневаж./ Адзін сын і той паўпачак, яго нават да войска ні ўзялі. Клінчаны. Паўпляшка ж. Палавіна бутэлькі / пра гарэлку/. Здаецца, прынёс бы паўпляшкі дый выпілі б разам, а так німа пра што гаварыць. Лаша. Паўпрыца ж. Дэталь жорнаў, жалезная планка, на якой трымаецца верхні камень. Як хутко раскруціш жорна, так, глядзі, верхні камень с паўпрыцы так і зляціць. Верцялішкі. Паўсвято н. Невялікае свята. Градавая серада — гэта паўсвято, можно свят
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 329 ▶