Старонка 226
◀ / 329 ▶
тулькі святам у сукні сабе ходзіць, а і ў будзень ні скідая, як тая пані. Лугавая. Сumатоха ж. Мітусня, беганіна, сумятня. У хаці нека суматоха падняласа, людзей ззабраласо много, усе нешто крычаць. Дарашэвічы. Сумнявацца незак. Сумнявацца; не давяраць. Наконт гэтаго чалавека ні трэбо сумнявацца, я яго добро ведаю, ён ні падвядзе. Верцялішкі. Сумеркі мн. Змрок, змярканне, прыцемак. Ужэ сумяркі, нічого ні відаць, а ты ўсе чытаяш, гочы псуеш, ляпей кінь. Баранава. Супоня ж. Супоня. Глядзі, каб у дарозі супоня ні развязаласа, добро завяжы, засмаргні. Кунцаўшчына. Супражнік м. Удзельнік супольнай апрацоўкі зямлі. У маго супражніка конь слабейшы быў; як гарэш, та ўвесь час трэбо было яго падганяць, атставаў. Лікоўка. Супражыць незак. Апрацоўваць суполкай зямлю. У нас рэтко ў каго было па пары коней, а так па аднаму каню, на весну кожны шукаў сабе сполніка, каб з ім супражыць. Кавалічы. Суравежка ж. Сыраежка. Суравешка — які з яе грыб, пакуль прынясеш дахаты, та з яе нічого ні застанецца, пакрышыцца. Зарубічы. Сурамець ж. Сырамяць. Сурамяць моцна, як прывяжаш да цэпа біч, та нігды ні парвецца, аш пакуль ні перашаруецца. Баранава. Сурвэта ж. Абрус, настольнік. Засцялі на стол чысту сурвэту, гэта ж дзісяй велька свято. Кузьмічы. Сурдук м. 1. Верхняе мужчынскае адзенне з самаробнага сукна. Як ён выглядаў, той сурдук, чорт яго ведае, тулькі ведаю, што такія сурдуке ў нас былі. Круглікі. 2. Верхняе мужчынскае кароткае адзенне ў выглядзе курткі. Першы сурдук я пашыў ў Скідзелі, як жаніўсо. Селюкі. Сурдут м. Мужчынскае верхняе адзенне з доўгімі поламі і адкладным каўнерам. Некалі шляхта ўсе насіла такія сурдуты з блішчачымі гузікамі. Ланявічы. Сурочаны дзеепрым. У прымхах: той, каго ўраклі, нанеслі шкоду ліхімі думкамі, словам, нядобрым вокам. Ён мусі сурочаны, усяго баіцца, крычыць начамі. Лаша. Сурочыць незак. У прымхах: нанесці шкоду думкамі, словам, нядобрым вокам. Гэта баба гочы чорныя мая, можа дзіця сурочыць, хаця ні паказвай. Лаша. Сусліць незак. Чуць, трохі прасочвацца /пра воду/. Каля мае хаты есць месца, дзе вада з зямлі сусліць, там заўсёды мокро. Зарубічы. Суталака ж. Мітусня, беганіна. У такой суталацы свой сваго ні мог пазнаць, ні тулькі чужого. Карозічы. Суталач ж. Зборышча жулікаў, пранырлівых, хітрых людзей; зброд; навалач. Панаехало сюды ўсялякай суталачы, жыць ні даюць. Круглікі. "Куды ідзеш, бабка?"- "На святое вяселячко",— "Адкуль ідзеш, бабка?" — "С сабачай суталачы /прымаўка/. Белева. Сутана ж. Сутана; верхняе адзенне каталіцкага духавенства. Глядзі, во, ксёндз у чорнай сутані да плябані пашоў, ён там жыве. Індура. Суткі мн. Вузкі праход паміж сценамі будынкаў. Праз гэтыя суткі каня ні правядзеш, сам ледво пралезяш. Кунцаўшчына. Сутунак м. Змярканне, змрок. Ужэ слонца зайшло, сутунак, а ты недзе хочаш ісці. Агароднікі. Сутуняць незак. Змяркацца, цямнець. Гэта ш стало сутуняць, а кароў чамусьці ні жануць дахаты. Навумавічы. Сухавей м. Сухавей; гарачы, сухі вецер. Сухавей як пачаў дуць, та ўсё с поля павыдуваў, пясок тулькі курыць. Бакуны. Сухавейко м. Бяссмертнік; лекавая травяністая расліна. Сухавейко ат печані памагае, я сама парыла і піла, і, дзякаваць богу, вылячыласа. Канчатка. Сухадрэўко н. Брызгліна, куставая расліна. Мы с сухадрэўка ўсе рабілі сабе муштуке, мой цесць міне навучыў рабіць. Пагараны. Сухама прысл. Сухама. Узяў кусок хлеба
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 329 ▶