пакідая калясіць і ціпер, прыпынку яму німа. Лаша.
Каляць незак. Лаяць, абзываць. Аш страх было слухаць, як ён каляў сваю жонку. Каўпакі.
Камадыянт м. Камедыянт, прытворшчык. Ён быў ні чалавек, а просто камадыянт, на адных фокусах жыў. Верцялішкі.
Камар-піскун м. Нейкі від камара. Камар-піскун на вадзе жыве, у сажалках, пішчыць, таму і піскун. Кунцаўшчына.
Камасацыя ж. Аб'яднанне некалькіх дробных зямельных надзелаў сялян у адно цэлае, хутарызацыя. Ашчэ да той вайны ў Квасоўцы праведзена камасацыя, усе жывуць на калёніях. Квасоўка.
Камашка ж. Кузурка, казяўка. Некі бембель на шыі выскачыў, мусі, камашка нека ўкусіла. Сухая Даліна.
Камашы мн., м. Камаш. Чаравікі з гумовымі ўстаўкамі на баках /устар./. У камашах тулькі ксяндзэ некалі хадзілі. Вялікая Жорнаўка. Ксяндзоўскія купіў камашы, ідзе, як ксёндз. Рацічы.
Камзэлька ж. Камізэлька. Старыя людзі любяць камзэльку насіць, але ціпер яна з моды выходзіць. Сіўкава.
Камінар м. Камінар. Пасля вайны кожны тыдзень прыходзіў камінар чысціць каміны, а ціпер чамусьці гэта ні робяць, самому трэбо чысціць. Гібулічы.
Камісацыя ж. Тое, што і камасацыя, хутарызацыя. Многія былі проціў камісацыі, ні хацелі ісці на хутара. Баранава.
Камлатчына ж. Дрыгва, топкае балота. За сялом была такая камлатчына, што страх ступіць нагой, трава ні расла. Верцялішкі.
Каморка ж. Камора, халоднае памяшканне пры хаце для захоўвання запасаў ежы. Багаты быў гаспадар, у яго поўна каморка збожа ашчэ лонскаго заўсёды была. Пяслі.
Каморнік м. Каморнік, спецыяліст па межаванню зямельных надзелаў. Каморнік жыў аж у Крынках, як што якое, та туды трэбо было ехаць. Бакуны.
Кампанаваць незак. Сябраваць, быць у таварыскіх адносінах. Як у дзеўках была, та любіла кампанаваць з Гандзяй, заўсёды разам хадзілі. Дзекалавічы.
Кампанка ж. Кампаньёнка, сяброўка, таварышка. Маю кампанку солтыс у Гярманю выслаў, ні вярнуласа. Пагараны.
Камэдыйка ж. Камедыя. Як ставілі камэдыйку ў сельскім клубе, та ўся вёска збягаласа: і старыя, і малыя. Жукевічы.
Камэля ж. Пража з суконных, фабрычных нітак. Помню, у нашай Юсты былі вытканы з камэлі андараке такія. Свіслач.
Камяк м. Камяк. Як пасля вайны хлеба ні было, возьмяш камяк кашы і ясі з квасам. Карозічы.
Камяніско м. Вялікі камень. На лікоўскім полі такі камяніско ляжаў, і таго перацягнулі ў Квасоўку. Лікоўка.
Канавал м. Лекар без спецыяльнай адукацыі, невук у медыцыне /пагард/. Гэта ні дохтар, а канавал, яму коней пакладаць, а ні людзей лячыць. Сухая Даліна.
Канапелька ж. Песня, якую валачобнікі спявалі ў велікодныя дні дзяўчатам. Канапелька — тонка велька, да віно ж віно зеляно /нар. песня/. Кунцаўшчына.
Канаплянка ж. Самая танная, парцяная хустка фабрычнага вырабу. Кедысь розныя былі канаплянкі, крацястыя такія, чорна з белым і іншыя. Эйсманты.
Канаць незак. Канаць, паміраць у муках, канчацца. Натто ж цяшко канаў чалавек, папамэнчыўсо, небарака. Круглікі.
Кандзібобер м. Фант, фарсісты хлопец. Кандзібобер некі сватаецца да Мані, ні вядомо, ці пойдзя? Кунцаўшчына. Хадзіць кандзібобярам — паводзіць сябе франтавата, фарсіста, манерна, хвацка. Кандзібобярам ходзіць — хто тут да яго падыдзя. Лаша.
Канец м. Край чаго-небудзь. Добро, што ён ухапіўсо за канец дошкі, а то ні вылез бы з рэчкі. Дарашэвічы. Смерць, гібель. Мусі, канец немцам прышоў, доўго ім ні панаваць. Рагачы.
80 👁