3. Канцы ў воду — у значэнні: ніякіх слядоў не засталося. Як павязлі суседзяў у Сібір, так і канцы ў воду, ні слуху ні духу. Баброўнікі.
Канёк м. Спецыяльнай формы чарапіца для накрыцця верха двухскатнай страхі будынка. Канькі ложаць на строп хаты, нікаторыя прывязваюць дротам, каб вецяр ні ззарваў. Круглікі.
Кант м. Кант, край, рабро. Як дошкі роўныя, та кант да канта роўно прылягая, і габляваць ні трэбо. Верхполье.
Кантар м. Вуздэчка без цугляў для прывязвання каня. Як кантар адзеняш, та ніякі жарабец ні уцячэ, будзя стаяць. Пяслі. 2. Галоўны пеўчы ў сінагозе, арганіст у пратэстанцкай царкве. Кажуць, як прышлі Саветы, та той кантар кінуў сінагогу, у школе хорам кіраваў. Індура.
Кантора ж. Кантора. Спачатку калхозная кантора ў школі была, ціпер пастроілі нову, туды і сельсавет перавялі. Капцёўка.
Кантыгент м. Прымусовая пастаўка збожжа сялянамі ў перыяд нямецкай акупацыі. Немец назначыў кантыгент, але ні ўспеў ззабраць, ні да таго было яму. Квасоўка.
Кантычка ж. Кантычка, зборнік каталіцкіх царкоўных песень і кантатаў. Баба возьмя дагары нагамі кантычку і чытая, а ні адной буквы ні ведая. Пракопавічы.
Канфедаратка ж. Канфедаратка, польскі мужчынскі галаўны убор. У нас шляхта насіла канфедараткі такія, з кутасікамі, сіняго колеру, аблямаваныя сівым баранчыкам. Занявічы.
Канцавы прым. Канцавы, які знаходзіцца на канцы. Да нас часто прыходзіў Ёзік канцавы, за вечар накурыць поўну хату. Кунцаўшчына.
Канцы мн. Канцы, астаткі нітак асновы, якія не могуць быць датканы і адразаюцца ад палатна. Канцэ ат кужалю ні доўгія, імі добро што шыць. Зарубічы.
Канчо н. Маларослы, слабы конь. Ці гэта канчо табе воз пацягня, дзе тут яго запрагаць? Рагачы.
Канчук м. Пуга, бізун. Як сцебануў канчуком па бычку, та той аш прысеў. Малахавічы.
Каншчак м. Дзікае шчаўе. У гаўсе каншчак адзін вырас, сярпом яго ні зрэзаць. Гарны.
Канючыць незак. Выпрошваць, настойліва дабівацца свайго. Як пачне канючыць, ні атстаня, пакуль ні дасі. Карозічы.
Канюшынішча ж. Поле, з якого сабралі канюшыну. Канюшынішча як засохня, та ні ўгарэш, коні плуга ні пацягнуць. Сухая Даліна.
Капа ж. Капа, узорнае пакрывала на ложак. Некалі я сама ткала з баваўняных нітак капы. Эйсманты. 2. Скура, якой пакрывалі клешчы хамута. Як капа добро нацягнута на хамут, та ён інакшы выгляд мая. Лаша.
Капаваць незак. Разумець, цяміць. Капаваць трэбо галавой, мазгамі, а ні нагамі. Гібулічы. Як галава ні капуя, та яму і сілай ні ўдаўбеш. Парэчча.
Капавіты прым. Кемлівы, здагадлівы, разумны. Капавіты хлопец, нічого ні скажаш, адразу здагадаўса. Вішнявец.
Капалюш м. Капялюш. Надзеў капалюш і ходзіць сабе, як пан, што яму. Кульбакі.
Капар м. Капёр, металічная або драўляная прылада для забівання паляў. Б'е капар, аж лёскат па рэчцы ідзе. Літвінкі.
Капеж м. Ніжкі край страхі, даху. Як з ветрам дождж, та і капеж ні паможа, прамочыць. Галаўнічы.
Капельку У знач. прысл. Зусім нямнога; чуць-чуць, крыху. Налі капельку, ні шкадуй чалавеку. Горніца.
Капец м. Капец, куча агародніны, накрытая ад марозу саломай, прысыпаная зямлёй. Такрок у ніскіх месцах у капцах бульба замокла, вада падышла. Табала. 2. Насып са слупам як межавы знак. У канцэ былі капцэ, там начынаяцца наша поле. Лаша.
Капец м. Смерць, пагібель. Ну, думаям, мусі, капец будзе, усіх немец падушыць. Балічы.
Капіца ж. Невялікая капа сена. Як сено
83 👁