Старонка 61
◀ / 329 ▶
жуць, што дажджавік падае з дажджом на зямлю з неба. Пышкі. На дажджавік рыба добро бярэцца. Забагонікі. Дажынкі мн. Абрадавае свята ў дзень заканчэння жніва. Учора дажынкі былі, паўпіваліса — наш прадсядацель ні скупы. Лаша. Дазарэзу прысл. Крайная неабходнасць, вельмі патрэбна. Мне назаўтро трэбо рублёў сто дазарэзу, ні ведаю, дзе ўзяць. Кунцаўшчына. Дайніца ж. Дайніца, даёнка. Добра карова, як пойдзяш, так поўну дайніцу і надоіш малака. Лаша. Даканаць зак. Даканаць, загубіць, давесці да пагібелі. Звязаўсо стары з маладой бабай, яна яго хутко даканая. Індура. Дакараць незак. Дакараць, папракаць. Жонка сюд-туд і зноў пачне дакараць, якім ён калісьці быў, што вычаўпляў. Караневічы. Дакуль прысл. Дакуль, да якога часу. Гэга ж дакуль будзем цярпець усё гэтыя здзекі? Баранава. Дакучаць незак. Надакучваць, назаляць. Ні трэбо было так дакучаць жонцы, жыла б, ні пакінула б. Віцькі. Далеч ж. Далечыня, далячынь. Ты што, здурэў, такую далеч буду ісці пяшком, ляпей пачакаю на алтабус. Лаша. Далібог выкл. У значэнні запэўнівання, пацверджання чаго-небудзь. Далібог, я там ні быў, нічого ні бачыў. Кунцаўшчына. Дальбо выкл. Тое, што і дальбог /у скарочанай форме/. Дальбо, гэта праўда была, каб я так жыла. Дарашэвічы. Дальбох выкл. Тое, што і далібог. Дальбох, я сама бачыла, як на Баламутаву хату агонь ляцеў. Кунцаўшчына. Далягаць незак. Непакоіць, турбаваць, трывожыць. Каму ні баліць, таму і ні далягая /прымаўка/. Белева. Нешто далягае дзіцяці, плача, ні спіць, а што — ні ведаю. Карозічы. Дамавік м. Дамавік, злы або добры дух у народных павер'ях. Каб выратаваць ад дамавіка каня, трэбо застрэліць на ляту сароку і павесіць у хляве. Лаша. Дамавы м. Тое, што і дамавік. Дамавы як ні ўзлюбіць каня, та цэлу ноч на ім ездзіць будзя, рано с каня тулькі пара валіць. Загорцы. Дамагацца незак. Дамагацца, дабівацца пастаўленай мэты. Як мужыке пачалі дамагацца сваго, так пан і ніўзлюбіў, пачаў прыдзірацца, дарогу загарадзіў, каб ні ехалі праз двор. Канчатка. Даняць зак. Даняць, вывесці з раўнавагі. Цешча стараласа на каждым кроку даняць зяцю, збыткаваласа над ім. Кульбакі. Дапасаваць зак. Падагнаць, прыладзіць. Здаецца, дапасаваў дзверы як трэбо, усероўно холад ідзе ў хату. Дзекалавічы. Дапасці зак. Дарвацца. Свіня дапалі да яды, лэхаюць, аж вушы трасуцца. Круглікі. Дапусціць зак. Дапусціць, прыладзіць, падагнаць. Рамы стараўсо дапусціць да вокан, як трэбо, каб камар носа ні патсунуў. Лаша. Дапякаць незак. Данімаць, надакучваць, выводзіць з раўнавагі. Цешча з нівесткай як пачалі дапякаць хлопцу, та ні мог жыць, кінуў і прышоў да бацькоў. Славічы. Дар м. 1. Падарунак; тое, што дадзена ва ўласнасць дарма. А гэта дар ад майго дзяцькі Максіма, ён мне падарыў. Кунцаўшчына. 2. Дар за дар, дарма — ніц; ведай, браце, як ты мне, так і я табе. Свіслач. Дараваны дзеепрым. Падараваны, падораны. Дараванаму каню ў зубы ні глядзяць /прыказка/. Каленікі. Дарадзіць зак. Даць параду, параіць. Дарадзілі скулу семям гарачым прыкладаць, каб жывей нарывала. Ферма. Даражыня ж. Дарагавізна, дарагоўля. Там такая даражыня, што з нашымі грашыма ні патступіцца. Пракопавічы. Дарыць незак. Даваць падарункі, абдорваць. У нас маладая дарыць усіх братоў, сёстраў маладого падаркамі. Рацічы. Дарэзаць зак. Дарэзаць, канчаткова пазбавіць жыцця. Парася нешто было захварэло, мусяў дарэзаць. Гарны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 329 ▶