Гэдак прысл. Так. Гэдак ні добро рабіць, брытко, людзі сміяцца будуць. Хамякі. Гэдак веле — столькі многа. Гэдак веля ваша карова малака дае, а кажаця, што перадойка. Ланявічы.
Гэдакі займ. Такі. Гэдакі чалавек, браце, ні прападзе, будзя жыць, у яго ўсё будзя. Свіслач.
Гэдулькі, гэдулько прысл. Столькі. Гэдулькі чалавек усялякай бяды перажыў, адкуль будзя здароўе. Сцяцкі. Мы з ім гэдулько біліса, каб ён чалавекам стаў, і ўсё прапало. Свіслач.
Гэйдалка ж. Гушкалка, арэлі. Гэйдалку пачапілі на вярбе і гойдаямсо, пакуль ні надаесць. Сапоцкін.
Гэйдаўка ж. Гушкалка, арэлі. У нас гэйдаўка была, збярэмсо і давай гэйдацца, пакуль хто ні зваліцца. Гібулічы.
Гэмка ж. Гатунак бульбы жаўтаватага колеру, якую сяляне культывавалі да вайны у Заходняй Беларусі. Калісьці мы ўсё гэмку садзілі, ціпер німа ўжэ, звяласа. Каханова.
Гэркаць незак. Груба адказваць; пакрыкваць. Прывык гэркаць на кожнаго і гэркае; ні глядзіць, ці стары, ці малы. Кунцаўшчына.
Гэрц м. Задзіра, забіяка. Гэрц быў навокруг, пакуль галавы ні скруціў, рады ад яго ні было. Кульбакі.
Гэрш м. Забіяка, драчлівы чалавек. Гэ, у Сабалянах ён цэлы гэрш, без яго ні вяселе, ні забава ні абыдзяцца. Рыбніца.
Гэршкі мн. Браць на гэршкі — садзіць дзіця на шыю ці на плечы і насіць. Мой тато любіў міне браць на гэршкі, як малы быў. Рагачы.
Гэстка ж. Карункі. Кедысьці шляхцянкі шылі сукенкі з гэсткамі, ціпер гатовыя купляюць. Занявічы.
Гэтарашні прым. Сёлетні. Гэтарашні бычок горшы, але гадаваць будзямо. Ферма.
Гэттака прысл. Тут. Гэттака і паўгактара балота ні будзя, а ты кажаш гактар. Карозічы.
Гэшэфт м. Даход ад выгадкай спекуляцыйнай здзелкі. Я з гэтаго ніякаго гэшэфту ні мецьму, нашто мне гэта. Азеркі, Грандзічы.
Д
Дабрадзею м. Дабрачынец. Дабрадзею — форма сяброўскага звароту ў былой мясцовай шляхты /устар./. Дзень добры, пане дабрадзею, а куды пан буг провадзі? /куды едзеш?/. Ланявічы.
Дабрадушны прым. Дабрадушны, лагодны, прыхільны да людзей. Нябошчык быў дабрадушны чалавек, кап прымеў, та ўсё аддаў бы людзям. Юзафоўка.
Дабранац выкл. Пажаданне спакойнай ночы. Дабранац вам! Я ужэ пайду дахаты, позно. Ланявічы.
Дабрацца зак. Дабрацца, з цяжкасцю дайсці. Ледво на трэці дзень дабраўсо дахаты, дарогі зусім ні было. Кунцаўшчына.
Дабудзіцца зак. Дабудзіцца, з цяжкасцю разбудзіць. Аніяк ні магла дабудзіцца, спаў як забіты. Маркішы.
Даволі прысл. У значнай ступені, у вялікай меры. Ціпер даволі пристойно жывуць і на вёсках, старыя пэнсю палучаюць, маюць свае грошы. Лэйгабалі.
Даволі выкл. Досыць, хопіць. Даволі ўжэ гуляць, цёмно на дварэ. Хамякі.
Дагадзіць зак. Дагадзіць; задаволіць, зрабіўшы патрэбнае. Дагадзіў, як ксёндз Магдусі /прыказка/. Квасоўка. Яму цяшко дагадзіць, гэта такі чалавек. Скамарошкі. Цяшка бабі дагадзіць, ты ёй адно, а яна — другое. Лікоўка.
Дагэтуль прысл. Дагэтуль, да гэтага часу. Дагэтуль усё было добро, нівядомо, як далей будзямо жыць. Агароднікі.
Даенка ж. Дайніца, даёнка. У нас рабілі дзешкі, каткі, даёнкі, вазілі прадаваць да Індоры. Бандары.
Дажджавік м. Чырвоны чарвяк, які пасля цёплага дажджу выпаўзае з зямлі на яе паверхню. Нікаторыя людзі ка
81 👁