Флёндра, ты дзе гэта валочышса, прыпынку табе німа? Цвіклічы.
Флёрка ж. Хлорная вапна, хлёрка. Усадзіла хусцінку ў флёрку і ўсероўно ні бела, запушчана. Лікоўка.
Флянсы мн. Расада. Бураке добро ні пасходзілі, та я флянсамі панасаджвала, можа прымуцца. Зарубічы.
Фляшкі ж. Бутэлька гарэлкі /груб./. Адразу бяры дзве фляшкі, адной будзя замало. Зарубічы.
Фокус м. 1. Лоўкі прыём; трук, заснаваны на падмане зроку, увагі. Фокус —марокус, а дурному радасць /прымаўка/. Лаша. 2. Перан.: капрыз, выдумка, дзівацтва. Ты мне свае капрызы ні паказвай, ні на таго нарваўсо. Путрышкі.
Фолюш м. Валюшня, валюш. Фолюш дый Фолюш называюць, а я і ні ведаў, што ў ім сукно валілі. Ласосна.
Форс м. Ганарыстасць. Дзеўка, як кажуць, форс свой мая, за быля каго ні пойдзя. Літвінкі.
Форт м. Форт, абарончае ўмацаванне. Вакол Гродна было аж трынаццаць фартоў, міне самого пасылалі с канём каменя вазіць. Малахавічы.
Фраер м. Скандаліст, завадатар сварак, боек; задзіра, франт /неадабр./. Такіх фраераў, як ты, я бачыў, німа чаго міне палохаць. Капцёўка.
Фрамуга ж. Верхняя частка акна або дзвярэй. Ты чо адчыніла фрамугу, сквязняк некі, дзіця можа прастудзіцца. Рудавіцы.
Франт м. Франт; малады чалавек, які любіць добра адзявацца; ганарысты малады чалавек. Франт — на ўвесь кант /прымаўка/. Лаша. Ён франтам хадзіў, пакуль ні жаніўса, гэта ціпер ён асеў. Рыбніца.
Францік м. Франт /жарт./ Францік, ён першы некалі ў Лунай боты сабе заказаў. Лугавая. Нашаго Стася ўсе францікам называлі, бо харашэ хадзіў. Лугавая.
Фрахціка ж. Практыка. На ўсё, як той казаў, фрахціку трэбо мець, знароўку. Лаша.
Фрэндзлі мн. Махры. Настольнік з фрэндзлямі засцялі, людзі зараз прыдуць. Луцкаўляны.
Фугоўнік м. Невялікі гэбаль для вырабу пазаў /фугаў/ у гонце. Фугоўнік як добро бярэ, та гонту ўміг дапасуеш адна да адной, глатко прыдзецца. Рыбніца.
Фукнуць зак. Дзьмухнуць. Ці ш так лямпу пагасіш, трэбо мацней фукнуць. Пыра.
Фультон м. Сталярная пілка з малымі зубамі для апрацоўкі тонкіх дэталей. Гэты фультан я берагу, сталь натто добра, швэцкая. Дзекалавічы.
Фундаваць незак. Частаваць. Фундаваць ні кажды раз зможаш, грошай ні стане. Бакуны.
Фура ж. Поўны воз. Цэлу фуру збожа прадаў, а грошай мало, бо таннае яно ў гэтым року. Брузгі.
Фургон м. Крытая павозка. Фургонаў у нас ні было, гэта ў маёнтку Ляхнові былі. Рагачы.
Фурман м. Фурман, вазніца, рамізнік. Яго дзед у пана фурманам быў, таму іх і празываюць Фурманавымі. Дзекалавічы.
Футрына ж. Аснова акна, дзвярэй. Футрыны ў вокнах зусім пагнілі, мусі трэбо новыя ўстаўляць. Жукевічы.
Фэйчар м. Фельчар. Антасёва дачка, ведаеш, за некаго фэйчара вышла, у Гродні жыве. Зарубічы.
Фэ выкл. Фэ, фу /выказванне агіды/. Фэ, як умурзаўса, ідзі хучэй памыйса. Белева.
Фэляр м. Загана, брак, дэфект. Гэты конь, відаць, фэляр мая, бо гаспадар мало за яго просіць. Казіміроўка.
Фэст м. Вялікае рэлігійнае свята пры царкве або касцеле. На фэст да нас з'яздваліса людзі адусюль, нават з-за Нёмана прыязджалі. Прыгодзічы.
Фэсткі мн. Семя сланечніка /устар./. Хвароба, за цэлы вечар фэсткаў паналушчваюць, панакідаюь, а ты падмятай за імі. Рагачы.
88 👁