дзе такому пару падбярэш. Рыбніца. Пшаніца як дунай, вуж ні пралезя. Пяслі. Як дуб — моцны, высокі, стройны, здаровы. Мужчына як дуб, ніяка хвароба да яго ні прыстае. Прывалка. Як дым — высокі, густы, буйны і г.д. Лес падняўсо як дым. Ліхачы. Як дзяркач — пра таго, хто задзірысты, супярэчлівы па характару. Праціўны чалавек, як дзяркач: слова ні дасць сказаць, так і рэжа. Свіслач. Як звон — вельмі добры, высокай якасці, з добрага матэрыялу. Алесь хату выстраіў, як звон глядзіцца. Баброўнікі. Як зэгер — вывераны, адладжаны, падагнаны, дасканалы, як гадзіннік. У яго гаспадарка як зэгер, усё да рук даведзена. Круглікі. Як кветка — прыгажуня. Гэля наша як кветка, чысто маці. Жукевічы. Як лён — пра прыгожую дзяўчыну. Яся наша як лён, сватоў — ні адбіцца, усе едуць і едуць. Баранавічы. Як лес — густы, высокі, урадлівы, багаты. Жыто за гумнамі як лес, сярпом ні зрэжаш. Гарны. Як мае быць — як належыць, як павінна быць. Я з ім разлічыўсо як мае быць, ні пакрыўдзіў. Лаша. Як маскаль — пра здаровую, энергічную, прадпрымальную жанчыну. Баба як маскаль, усюды дойдзе, даб'ецца сваго. Сухая Даліна. Як пасвісцёл — худы і высокі. Хлопец яе як пасвісцёл: вырас пад небо, а дурны як трэбо. Карозічы. Як хмара — густы, высокі, урадлівы, багаты. Жыто як хмара, заяц ні праб'ецца. Баранава. Як шклянка — адладжаны, добра арганізаваны, добраўпарадкаваны. Гаспадарка як шклянка, чаго тулькі тут німа. Батароўка.
Які займ. Які. Якім чалавекам да вайны ён быў, ніхто ні ведае. Гібулічы. Якім макарам — якім чынам. Якім макарам ён сюды ўлез і хто яму дазволіў — ні ведаю. Горніца.
Якійсьці займ. Якісьці, нейкі. Да іх якійсьці сабака прыбіўсо, ніяк ні аджануць. Гродна.
Які-кольвек займ. Які-небудзь. Можа для яе і знойдзецца які-кольвек чалавек, ашчэ ні старая. Круглікі.
Якіясьці прын. Каля, прыкладна. У гэтым мяшку засталосо якіясьці пудоў два жыта, ні больш. Гродна.
Якось прысл. Неяк, нейк. Якось да вас ні выпадае заяжджаць, далёко. Хліставічы.
Якраз прысл. Якраз, у самы раз. Боты падышлі на ногу якраз, ні завелькія. Ферма.
Яксьці прысл. Неяк, чамусьці, чамусь. Яксьці ні хацеласо туды ехаць, як душа чула, што бяда будзе. Гродна.
Ялавец м. Ядлавец. Дзе ялавец рос, та ўсе гоўца пасвілі, нічого ні расло. Горніца.
Ялавіна ж. Цаліна. Зямля нічэпана, ялавіна, тут ні знаеш, як з плугам даступіцца да яе. Круглікі.
Ялавіца ж. Ялаўка, ялавіца /пра карову/. Ялавіца, хацеў на мясо здаць, але перадумаў, мо пабегае. Каўпакі.
Ялавічына ж. Ялавічына. Для старэйшых ялавічыну здаравей есці, як свініну, яна ні так шкодзіць. Караневічы.
Ялаўка ж. Ялаўка, маладая карова, якая яшчэ не цялілася. Яна ў нас ялаўка, ашчэ ні пабегала, нівядомо, калі тое малако ад яе будземо мець. Кашэўнікі.
Ялац м. Ялец, рыба сямейства карпавых. Ялцы як далі ў волак, та аш куль ні вытрымаў. Балічы.
Яліна ж. Яліна, елка. Яліна ты мая зялёная, старана ты мая, дый вясёлая /з нар. песні/. Свіслач.
Ямачка ж. Вочка на клубні. Як много ямачак на бульбіне, та і пад кальвам бульбы будзе много. Васілевічы.
Яміна ж. Яма. Адзін чалавек капаў яміну, а пан яму ды і кажа: «Дзень добры, Мікалаю», а ён: «Але, паночку, яміну капаю.» Лаша.
Ямнік м. Парода норных сабак; такса. У нас быў ямнік, такі на крывых ношках, лісу з нары так і выпра, дастане. Гродна.
Ян м. Купалле, старажытнае славянскае свята ў ноч з 23 на 24 чэрвеня па ст.ст.; рэлігійнае свята 24 чэрвеня па ст.ст. Нігды ні забуду, як папаў раз на Яна на Нёман. Ён увесь аж зіхацеў ад агнёў, ат тых свечак, што дзяўчата пускалі з вянкамі на воду. Зарубічы.
Янтар м. Янтар, бурштын. Пацёркі з ян
76 👁