тупіўсо, вазьмі ды ашчэ раз пагастры. Дзекалавічы.
Сцяміць зак. Сцяміць, зразумець, скеміць, уцяміць. Я зразу ні мог сцяміць, куды ён гне, тулькі потым дагадаўсо. Тумашы.
Сцяна ж. Мера даўжыні тканіны /устар./. У адной сцяне бывае шэсць-сем аршын, а то і больш. Лугавая. За адзін раз можно аснаваць на шэсць сцен кужалю. Забагонікі.
Сцяцца зак. Перан.: счапіцца, задрацца; уступіць у спрэчку, бойку. Яны такія, што за любое глупство могуць сцяцца, адзін аднаму ні ўступіць. Губінка.
Сцяць зак. 1. Сціснуць. Такі боль быў, а ён зубы сцяў і ані енкнуў. Гумбачы. 2. Зрэзаць, ссячы. Такую ліпку файну сцяў, а ты хоць адно дзераво за свае жыце пасадзіў? Багушоўка.
Счубіцца зак. Распачаць бойку, сварку. Сют-тут так і зноў счубяцца, адзін аднаго цягае, мірна ні могуць жыць. Гневяшчызна.
Сыкаць незак. Пакрыкваць на старэйшых. Ты чо гэта стаў сыкаць на дзеда, ён табе хто, раўня? Астравок.
Сынавая ж. Жонка сына ў адносінах да бацькоў. Сынавая да нас адносіцца добро, німа чаго наракаць, ні крыўдзіць. Занявічы.
Сыраежка ж. Сыраежка. Добрых грыбоў ні было, та хоць сыраешкаў набраў, усероўно лічацца грыбэ. Зарубічы.
Сыракваша ж. Сыракваша, кіслае малако. Як гарачэ, та найздаравей усяго піць сыраквашу, вып'яш — і ўжэ піць ні хочацца. Парэчча.
Сырнік м. Клінок, трохвугольная торбачка для прыгатавання сыру. Як сыроватка сцячэ добро, та сырнік пат камень паложыш, хай паляжыць. Прыгодзічы.
Сыро прысл. Сыра, мокра. На дварэ неяк сыро, аніяк пагоды німа. Мількаўшчына.
Сыроватка ж. Сыроватка. Мы сыроваткі самы нігды ні пілі, свіням вылівалі. Пруды.
Сыроўка ж. Неапаленая цэгла. Да вайны хаты ў вёсках ставілі с сыроўкі, але яны вельмі халодныя былі, сырыя. Асташа.
Сыска ж. Соска. Як дам дзіцяці сыску, та яно ляжыць і ні плача, а я сваю работу раблю. Мількаўшчына.
Сысун м. Сысун; маладняк жывёлы, які ссе матку. Ён ашчэ сысун у нас, кабылу ссе, хаця трэбо было б даўно адлучыць. Белыя Балоты.
Сысунчык м. Сысун /памянш./. Наш сысунчык нігды ат кабылы ні атстае, так і трэцца каля аглоблі, як едзяш. Баліненты.
Сысціса зак. 1. Сустрэцца, спаткацца. Хто думаў, што зноў прыдзецца сысціса разам з ім і нават ваяваць у адным батальёні. Азёры. 2. Пачаць сумеснае жыццё. Яны сышліса, пажаніліса і, во, дзякаваць Богу, добро жывуць. Каробчыцы.
Сыты прым. Сыты, укормлены. Глядзі, паршук наш даволі сыты, можно калоць. Іванаўцы.
Сэймікавацца незак. Радзіцца, раіцца. Яны прывыклі сэймікавацца, адразу нічого ні робяць, можа гэта і добро, бо дзве галавы та ні адна. Літвінкі.
Сэрадэля ж. Сырадэля /кармавая трава/. Сэрадэлю сеялі па жыці, жыто пажнуць, а тады сэрадэлю косяць. Батароўка. Адной сэрадэляй каровы ні выкарміш, трэбо сена або канюшыны дамешваць да яе. Александрова.
Сэрвэта ж. Абрус, настольнік. Сэрвэты модныя былі, кажда паненка ўмела ткаць, і я таксамо ткала. Эйсманты.
Сэрцавіна ж. Стрыжань / аб дрэве/. Вярба наша згніла, сэрцавіны зусім німа, адна абалонь засталаса. Эйсманты.
Сюдою прысл. Тут, у гэтым месцы. Сюдою ні праедзеш, граско, конь воза ні выцягне, заваліцца можа. Беражаны.
Сюд-туд прысл. То тут, то там. Як гарэў Гібуліцкі лес, та, здаваласо, ўжэ пагасілі, і ўсероўно сюд-туд і зноў агонь уздымаецца, нібыта хто натпальваў. Гібулічы.
Сюдыкава прысл. Сюды. Сюдыкава, хлопцы, ідзеця, я вам нешто пакажу. Рацічы.
Сюртук м. Бурка, шырокая адзежына
77 👁