ў голаў улезла, і каго ён бярэ замуж? Круглікі. Дурата галавы — лішнія клопаты, непатрэбны занятак. Нашто мне яно патрэбна, гэта тулькі адна дурата галавы. Луцкаўляны.
Дурыць незак. Дурыць, дурманіць, падманваць. Стары цыган люльку курыць, а цыганка людзей дурыць /прыказка/. Зарубічы.
Дурэць незак. Дурэць, сваволіць, забаўляцца. Дзеці, ні трэбо дурэць, ідзеця с хаты на двор. Літвінкі.
Дух м. Паветра. Тулькі ад'ехаў ад хаты, гляджу — коло спусціло, духу німа. Кругляны. Цяпло. Зачыняй печ, бо весь дух выдзя. Кавалічы. Дух заняць — спыніць дыханне. Нешто як шасня ў кустах, та ў міне аж дух заняло. Сухая Даліна.
Духата ж. Духата, гарачае надвор'е. Духата страшэнна, смаліць увесь дзень. Старая Дубавая.
Духваць незак. Быць упэўненым, перакананым. Духваю, што ўсё будзя добро, німа чо баяцца. Путна.
Дучай м. Адтуліна ў верхнім камені жорнаў, у якую сыпалі збожжа. Адной рукой круціш млён, другой сыпляш ў дучай зерня.Стрэльчыкі.
Душагрэйка ж. Цёплая безрукаўка. Як сваго цяпла ні маяш, та і душагрэйка ні паможа. Казіміроўка.
Душнік м. Душнік, адтуліна ў сцяне ў курнай хаце для праходу дыма. Баба казала: як аччыніш душнік, так дым і пойдзя с хаты. Бакуны.
Душна прысл. Душна. Нека паркасць на дварэ, душно; мусі, дождж будзя. Свіслач.
Дыбам прысл. Дыбам, тарчма, старчаком. Ад страху валасэ на галаве дыбам усталі; думаў — прапаў, але немцы прайшлі. Караневічы.
Дыбаць незак. Ісці дробнымі крокамі, няўпэўнена. Ён хоць дыбаць навучыўса, яму хадзіць яшчэ рано. Дубоўка.
Дыбачкі мн. Кончыкі пальцаў ног. Я на дыбачках падабраўсо, глянуў туды, а там нікого німа. Баброўнікі.
Дыбкі мн. Пальцы ног. Колік навучыўсо станавіцца на дыбкі, на паліцу нічого ні палажы, усё дастаня. Кунцаўшчына. Яму гэдак ні відаць, та ён станя на дыбкі і глядзіць на гуліцу. Гібулічы.
Дыгнаты прым. Цыбаты, даўганогі, высокі. Сам дыгнаты, а жонка зусім маленька, як барылачка. Цыдовічы.
Дыжурка ж. Верхняе мужчынскае адзенне даўжынёй да кален, з дарагога матэрыялу. Некалі шляхта насіла дарагія дыжуркі, на медныя гузікі зашпільваліса, пекныя такія. Эйсманты.
Дыкта ж. Фанера. Некалі ў Мастах на фабрыцы файну дыкту выраблялі. Гібулічы.
Дылда ж. Высокі, нязграбны чалавек /пагард./. Я на гэту дылду глядзець ні хачу, ні тулькі справу мець. Зарубічы.
Дылі-дылі! Гукаперайманне ігры на скрыпцы /дзіцяч./. Дылі-дылі, скрыпачка, а ў норцы — лісачка, а ў лісіцы новы двор, тры паненкі на выбор /з нар. песні/. Лаша.
Дыліна ж. Доўгая тоўстая дошка. Ашчэ ў прошлым року гэтыя дыліны прывёз, думаю новыя вокна рабіць. Славічы.
Дымар м. Дымар, прылада для падкурвання пчол. Як добры дымар і паволі дыміць, ні адна пчала ні ўкусіць. Грынёўка.
Дымка ж. Насенне бульбы, цыбулі, яравізаванае шляхам утрымання ў цёплым месцы. Дымка-цыбуля ляпей расце, чэрві ні так нападаюць. Рудавіца.
Дыхавіца ж. Дыхавіца, упадзіна ў ніжняй пярэдняй частцы грудной клеткі. Коні галодныя, вун як дыхавіцы паўпадалі, дзе тут гараць будзяш. Сухая Даліна. Дыхавіца, хвароба бронхаў, цяжкае дыханне, задышка. Дыхавіцу можно каню ўвагнаць, а дыхавічнаго каня ўжэ ні вылячыш, ні паедзяш ім. Пералом.
Дыхавічны прым. Які мае адносіны да дыхавіцы. Дыхавічны конь цаны ні мае, яго ніхто ні купіць, можа, тулькі цыганэ, кап чалавека якого потым абмануць. Кунцаўшчына.
Дыхт прысл. У самы раз, якраз. Але
77 👁