Старонка 68
◀ / 329 ▶
Дручок м. Кіёк, палка. Як пападзе конь наравісты, і дручок ні паможа. Пракопавічы. Добро, што дручок якраз у рукі папаўсо, а то сабакі заелі б. Белева. Дрыгвісты прым. Дрыгвяністы, багністы. Страшэнна дрыгвісты луг быў, каровы засядалі, вяроўкамі трэбо было выцягаць. Мінкаўцы. Дрыжыкі мн. Дрыжыкі. Як убачыла немца, та аж дрыжыкі пашлі па целі, думала — ўсё. Дарашэвічы. Дрыль м. Дрыль, слесарны інструмент. У жалезі можно дзірку тулькі дрылем пракруціць, больш нічым. Партызанская. Дрында ж. Стары, разбіты воз або брычка. На гэтай, брат, дрындзі да касцёла ні даедзяш, калёса пагубіш. Занявічы. Дрында нека, ні каляска, брытко з паненкамі ехаць. Ланявічы. Дрындалет м. Стары, разбіты веласіпед. Купіў стары дрындалет і памалу ежджу сабе. Круглікі. Дрыпаць незак. Ісці, ступаючы часта і дробна. Вун, нека дзіця сцежачкай дрыпая, чые — ніхто ні ведая. Адэльск. Дрыптун м. Той, хто дрыпае, ступае дробнымі крокамі. Стары дрыптун суняцца да нас, адзін ні хоча сядзець у хаці. Рудавіцы. Дрэнчыць незак. Турбаваць, не даваць спакою. Гэта такі ўжэ ўрадзіўсо чалавек, яго аж дрэнчыць, каб каго ўкусіць. Рудавіцы. Дубальт прысл. Удваўне больш. Мы з ім разлічыліса, ён з міне ўзяў нават дубальт. Прывалка. Дубальтовы прым. Падвойны, які складаецца з двух прадметаў. Ён на весну дубальтовыя окна ні дастае, і летам стаяць. Пералом. Дубаса прысл. Дыбам, тарчма, старчаком. Ат страху аж валасэ дубаса сталі, думаў: конь ні выплывя. Свіслач. Дубец м. Дубец, розга. Дзед возьмя дубец і страшыць дзіцей: "Я вас дупцом, распуснікі." Зарубічы. Дуда ж. Дуда, народны духавы музычны інструмент. Я на смык — ні прывык, а на дуду — граць ні буду /з нар. песні/. Лаша. Дудары мн., м. Народныя музыканты-скрыпачы, якія ігралі ў корчмах / устар./. Дудары сядуць на слоні на горбі кажухаў і давай рэзаць, аш карчма ходырам ходзіць. Лаша. Дудка ж. Дудка, народны музычны інструмент. Малымі мы самы рабілі дуткі, больш з белаго бэзу ці трасціны. Кавалічы. Дужы прым. Дужы, значнай сілы. Дужы, як свіня ў лужы /прымаўка/. Сухая Даліна. Дулькі мн. Пыл, які ўтвараўся пры часанні лёну. Чэшучы лён, дуляк наеласа, ні дыхнуць, сядзяць у грудзях. Баброўнікі. Дуля ж. Дуля, сорт ігрушы. У Сідаравых груша дуля расла, я сам бегаў раніцай падбіраць дулі. Кунцаўшчына. Кукіш, фіга. А што я за гэта атрымаў? Дулю ў нос. Свіслач. Дунай м. Як дунай — у значэнні вельмі прыгожы, вялікі, высокі /нар. — паэт. выраз/. Хлопяц, як дунай, высокі, файны, любо паглядзець. Галаўнічы. Пшаніца, як дунай, вырасла, сярпом ні зрэзаць. Сабаляны. Лён, як дунай, стаіць, любо паглядзець. Вялікая Альшанка. Дупёлко н. Невялікая бочачка з клёпак для піва, квасу. Некалі дупёлкі такія бандарэ выраблялі, прадавалі на кірмашах. Жытомля. Дуплаваты прым. Дуплісты, дуплаваты. Топаль, здаецца, здаровы быў, а аказаўсо дуплаваты, сарцавіна згніла. Казловічы. Дуплявы прым. Дуплісты, дуплаваты. Каля Парэча дуб есць, такі дуплявы, яму, кажуць, больш як пяцьсот рок. Рыбніца. Дуралей м. Дураслівец, свавольнік, дуронік, гарэза. Дуралей ні хлопяц, на месцы ні ўседзіць, усе круціцца. Круглікі. Дурань м. Дурань. Нічого талковаго ў ім німа, дурань дый годзі. Квасоўка. Дурня корчыць — прыкідвацца дурным, неразумным. Што ты с сібе дурня корчыш, мы цібе ведаям. Лаша. Дурата ж. Дурасць. Дурата хлопцу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 329 ▶