Нёман з прытокам ракі Віслы, пракапаны ў 1824-1830 гадах, даўжыня яго 97,4 км. Назва ад горада Аўгустова.
Аўгустовак м. Урочышча, заходняя частка горада Гродна, на ўсход ад урочышча Фолюш, былы маёнтак пана Маўрыца О'Брыен дэ Ласі. Ад прозвішча былога польскага караля Станіслава Аўгуста, які з 1795 года жыў у Гродне, часта сюды заязджаў.
Аульс м. Чыгуначная станцыя ў Путрышкаўскім сельсавеце.
Ахрымаўцы мн. Вёска ў Скідальскім сельсавеце. Ад імя Ахрым. Насельніцтва Ахрымаўцаў займалася ганчарнымі вырабамі.
Бабіна гара ж. Урочышча, узвышша на захад ад вёскі Лэйгабалі ў Капцёўскім сельсавеце.
Баброўнікі мн, Вёска ў Індурскім сельсавеце. Група былых феадальна-залежных сялян у былым Вялікім княстве Літоўскім (14-18 ст.), галоўным заняткам якіх было паляванне на баброў, здабыча футра, мяса і бабровага струменю.
Баброўня ж. Вёска ў Скідальскім сельсавеце, да 1905 года — урочышча Баброўня. Занятак жыхароў гэтай вёсачкі такі, як і ў вёсцы Баброўнікі, — паляванне на баброў. Радзіма старэйшага паэта Заходняй Беларусі Міхася Васілька.
Багушоўка ж. Вёска ў Гожскім сельсавеце. Назва — ад прозвішча Богуш.
Базарніца ж. Урочышча, узвышша на поўдзень ад вёскі Пад'ятлы ў Баранавіцкім сельсавеце.
Байгодава гара ж. Урочышча, адна з вяршыняў Магілянскіх гор, што ў Бераставіцкім раёне
Бакуны мн. Вёска ў Каробчыцкім сельсавеце. У вёсцы Бакуны было 15 участкаў зямлі, надзел па 24 дзісяціны. Зямля пясчаная з каменямі.
Баламутаў вятрак м. Вятраны млын, які стаяў на ўзвышшы за вёскай Малыя Кавалічы ў Індурскім сельсавеце да 1920 года, належаў Баламуту.
Балічы мн. Вёска над ракой Свіслаччу ў Індурскім сельсавеце. Радзіма першага Наркома асветы Беларусі Баліцкага Антона Васільевіча.
Балота канчатковa н. Урочышча, сенажаць каля вёскі Канчатка ў Азёрскім сельсавеце.
Балоцячкі мн. Урочышча, сенажаць недалёка ад вёскі Навасёлкі ў Капцёўскім сельсавеце.
Балоцячкі мн. Сенажаць на поўдзень ад вёскі Рацічы ў Гінавіцкім сельсавеце.
Бандары мн. Вёска ў Скідальскім сельсавеце. Ад заняткаў жыхароў, што займаліся бандарствам (выраблялі балеі, цабэркі, дзежкі, бойкі, кваскі, бочкі, даёнкі, конаўкі, стаўніцы для захоўвання збожжа, кублы для адзежы).
Баранава н. Вёска ў Квасоўскім сельсавеце. Сяляне гэтай вёскі выступалі супраць камасацыі. Сярод барацьбітоў супраць польскіх акупантаў былі Косця і Арсень Бараноўскія, Міхаіл Шулейка, Косця Говар, Нарэйка і іншыя.
Баркі мн. Урочышча, лес на ўсход ад вёскі Лешчыцы ў Скідальскім сельсавеце.
Барысаўскі бераг м. Урочышча, стромы бераг над ракой Свіслаччу побач з вёскай Балічы ў Індурскім сельсавеце.
Баструча гара. Урочышча, узвышша каля вёскі Васілевічы у Васілевіцкім сельсавеце. Тут некалі хавалі няшлюбных дзяцей -«баструкоў".
Батраччына ж. Урочышча на ўсход ад вёскі Кавалічы ў Індурскім сельсавеце, на захад ад вёскі Лаша. На Батраччыні зямля была батракоў, сена у іх зусім не было. Кавалічы
Батрацкія могілкі мн. Старыя могілкі на ўсход ад урочышча Аўгустовак, побач з каплічкай ампіровай з XIX ст., сямейнага маўзалея О'Брыен дэ Ласі ў Аўгустоўку.
Батрацкае н. Урочышча, сенажаць на поўдзень ад вёскі Сухая Даліна ў Індурскім сельсавеце (для батракоў — малазямельных сялян).
Баяры мн. Вёскі ў Верцялішкаўскім і Індурскім сельсаветах. Ад назвы невялікай сацыяльнай групы дробных землеўладальнікаў — баяр, служылых людзей, вядомых на Беларусі з XIV ст. Спачатку баяры былі старшынамі, ста
82 👁