Старонка 308
◀ / 329 ▶
рэйшымі ў дружынах князя, пазней яны неслі службу па ахове граніц, перавозу пошты. Баяры мн. Два дамы ў пачатку вёскі Сухая Даліна ў Індурскім сельсавеце, жыхары якіх у мінулым развозілі суконныя вырабы з тутэйшай мануфактуры ўласніка Галера на продаж у Вільню і іншыя гарады. Баяры тут жылі, ашчэ і ціпер жыве адна баба, яе Уляй Баярскай празываюць, таму што яна з тых баяр. Сухая Даліна. Беразнякі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Парэчча ў Парэцкім сельсавеце Бельская гара ж. Адна з вяршыняў Магілянскіх гор недалёка ад вёскі Канюхі ў Бераставіцкім раёне. Бельска гара бо проціў Бельскаго поля, яе з Індуры добро відаць. Індура. Белева н. Вёска ў Індурскім сельсавеце, раней называлася. Былёва. Бярозавы палетак м. Урочышча, палетак ворнай зямлі, каля вёскі Каўпакі ў Капцёўскім сельсавеце. Блех м. Урочышча, выган сарвітутны сялян з вёскі Ліцвінкі ў Квасоўскім сельсавеце на поўдзень ад вёскі, над ракой Свіслаччу (плошча ў 12 га, з якіх 8 га належала пану і толькі 4 га сялянам). Болы мн. Урочышча, сенажаць на захад ад вёскі Капцёўка ў Капцёўскім сельсавеце. Болы — гэта балото, топленіца. З Болаў выцякае Горніцкая рэчка. Капцёўка. Борак м. Урочышча, невялікі лясок на ўсход ад вёскі Рацічы ў Гінавіцкім сельсавеце. Боркі мн. Урочышча, сенажаць на захад ад вёскі Калбасіна Каробчыцкім сельсавеце. Бор м. Урочышча, лес каля вёскі Пышкі у Баранавіцкім сельсавеце. Бор м. Урочышча, лес сасновы на поўдзень ад вёскі Казіміроўка ў Путрышкаўскім сельсавеце. Бочкаўнішкі мн. Урочышча, лес на поўнач ад вёскі Клінчаны ў Адэльскім сельсавеце. Бракава н. Урочышча, лес на поўдзень ад вёскі Свіслач у Квасоўскім сельсавеце. Бруке мн. Урочышча на поўдзень ад вёскі Калбасіна ў Каробчыцкім сельсавеце. Брузгі мн. Вёска ў Каробчыцкім сельсавеце. Брыбуляўшчына ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі недалёка ад вёскі Адэльск у Адэльскім сельсавеце. Бубавіца ж. Урочышча, узвышша на захад ад вёскі Верцялішкі ў Верцялішкаўскім сельсавеце. Бубны мн. Вёска ў Скідальскім сельсавеце. Бувішкі мн. Урочышча, сенажаць на ўсход ад вёскі Прывалка ў Гожскім сельсавеце. Буднікаў вятрак м. Вятраны млын, які стаяў на ўзвышшы на пауднёвы ўсход ад вёскі Кунцаўшчына ў Індурскім сельсавеце. Належаў селяніну Будніку. Буракаў бераг м. Урочышча, сенажаць над рэчкай Свіслаччу, каля вёскі Балічы ў Індурскім сельсавеце. Бурдаў роў. Урочышча, вялікі роў зарослы лазняком, каля вёскі Пышкі ў Баранавіцкім сельсавеце. Бурлацкае н. Урочышча, палетак ворнай зямлі на захад ад вёскі Цыдовічы ў Гожскім сельсавеце. Буртачкі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі побач былой ваколіцы Занявічы ў Індурскім сельсавеце. Бухалаўшчына ж. Урочышча, сенажаць на поўдзень ад вёскі Путрышкі ў Путрышкаўскім сельсавеце. Бучына ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі над Нёманам побач з вёскай Прывалка ў Гожскім сельсавеце. Бykоўшчына ж. Урочышча, выган каля вёскі Віцькі ў Квасоўскім сельсавеце. Бэкасаў луг м. Урочышча, луг на ўсход ад вёскі Зарубічы ў Капцёўскім сельсавеце, побач могілак. Бэвараў луг. Урочышча, сенажаць на поўдзень ад вёскі Рацічы ў Гінавіцкім сельсавеце. Бэркі мн. Урочышча, выган і хутар на ім на поўнач ад вёскі Верцялішкі ў Верцялішкаўскім сельсавеце. Бярвенка ж. Невялічкі левы прыток рэчкі Пыранкі (басейн Котры), у Верцялішкаўскім сельсавеце. Бярозава гара ж. Урочышча, узвышша
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 329 ▶