рамяшаласо, ні ведаеш, што і рабіць. Перстунь.
Адхланы прым. Скупы. Нашы панэ вельмі атхланыя былі, нігды нікому нічого ні пазычалі. Адэльск.
Адхлябіць зак. Шырока адчыніць. Ты што дзверы атхлябіў, у хаці і так хоць ваўкоў ганяй. Свіслач.
Адхляшчыь зак. Расшпіліць. Зашпілі пальто, а то атхляшчыў і стаіш на марозі, дрыжыш. Рагачы.
Адхукаць зак. Адагрэць рукі, дуючы на іх. Змёрз у рукі, хукаў, хукаў, пакуль трохі атхукаў. Пагараны.
Адцадзіць зак. Адцадзіць. Як зварыцца свіная бульба, та аццэдзіш і патаўчэш у цэбры. Зялёная.
Адшастаць зак. Адрэзаць. Добро ні памераў, атшастаў, а ціпер ні прыточыш. Радзевічы.
Адшчыпнуць зак. Адшчыпнуць, адарваць. Атшчыпну я ружу-кветку і пушчу на воду, плыві, плыві, ружа-кветка, аж да маго роду/ з нар.песні/. Свіслач.
Аер м. Аер. Сено з аерам натто ж моцно пахне, спіш на ім — аж у галаве верне. Карозічы.
Ажаховы прым. Карычневы. У той час бабы ткалі андараке ўсе ажаховыя, наймаднейшыя тады былі. Агароднікі.
Азадак м. Задняя частка тушы. Азадак бараніны купіў, файна мясо. Зарыца.
Аказацца зак. 1. Апынуцца. От так мы і аказаліса ў Расії. Зарубічы. 2. Азвацца, падаць голас. Сядзіш адзін у хаці, а ён прыдзе і да цібе кап хоць славечко якое аказаўсо. Лаша.
Акалаціць аак. Абмалаціць снапы збожжа першы раз, г.зн. не поўнасцю. Акалаціў паўтары капы жыта, будзе з чым ехаць да мліна. Балічы.
Акалець зак. Адубець, змерзнуць. Чысто акалеў, стоячы на дварэ, аш трасе. Бакуны.
Акалот м. Сноп жыта пасля першага абмалота. З акалота файна сечка, з зерням, добро коні ядуць. Лікоўка.
Акалочанік м. Тое, што і акалот. Акалочанікаў нарэзаў на сечку, будзе на пару дзён. Рацічы.
Акірначыць зак. Сесці верхам на што-небудзь і ахапіць нагамі. Акірначыў слон нагамі, сядзіць, як на кане. Караневічы.
Акладаць незак. Лупцаваць, біць. Дастаў біча і давай акладаць каня, а ён ні з месца, наравісты, тулькі галавой круціць. Каленікі.
Акладзіна ж. Дубіна. Узяў акладзіну і давай акладаць, аднаму як даў, та той ані кінуўса. Дарашэвічы.
Акладніцы мн., ж. Шырокія дошкі, якія закладаюць паміж ручкамі воза для перавозкі гною. Кап больш гною накласці на воз, акладніцы падымалі. Пагараны.
Аколіца ж. Шляхецкае пасяленне, засценак. У аколіцах шляхта казала: «Шляхціц на загродзе роўны ваяводзе». Лаша. Дзе самыя лепшыя землі, там шляхецкія аколіцы былі, шляхта сядзела. Баброўнікі.
Акольнік м. Сталярная прылада для надання фігурнай формы аконным рамам. Дзераво да акольніка сам зрабіў, жаляско старое, ашчэ дзедава. Дзекалавічы.
Акоман м. Аканом /службовец у панскім маёнтку/. Некалі Альшэўскі ў Ляхнове акоманам быў, каровы занімаў з руні. Кунцаўшчына.
Акоп м. Земляны вал з траншэяй у канцы палеткаў. З канцэ кожнаго палетка быў акоп, кап у шкоду жывіна ні лезла. Кунцаўшчына.
Акраец м. Кавалак хлеба. Акраец — гэта даволі добры кусок хлеба. Ніжнія Пагараны.
Акрайчык м. Невялікі кавалачак хлеба. З бохана толькі акрайчык застаўсо, на палудзень ні стане хлеба. Агароднікі.
Акруга ж. Мясцовасць, якая мае агульную гаспадарчую сувязь, адны інтарэсы. Гэ, ён на ўсю акругу гаспадар быў, што і казаць. Хліставічы.
Акрыванка ж. Вялікая хустка, якой жанчыны акрываліся ў дарозе, асабліва ў непагадзь. Без акрыванкі бабы ў дарогу ні ехалі, кожная брала. Пракопавічы.
Акрыяць зак. Ачуняць; паправіцца пасля хваробы. Быў зусім дайшоў, ціпер
83 👁