Адмаляставаць зак. Адрэзаць. Узяў адмаляставаў с паўхунта сланіны і есць с хлебам, усероўно як ён галодны. Кругляны.
Адменны прым. Адменны, адметны, сваеасаблівы; не такі, як усе. Гэта яблыня адменна ад ўсіх, на ёй кожны рок яблык як усыпана. Ласосна.
Адмянціць зак. Адлупцаваць, аддубасіць. Я сваго адмянціў, як мая быць, хай ведае, як на бабу бзікаць. Кунцаўшчына.
Аднеквацца незак. Нясмела адмаўляцца, адказвацца ад чаго-небудзь. Ён заўсёды аднекваецца, але калі возьмецца за работу, то зробіць як трэбо. Грыўкі.
Аднойчы прысл. Аднаго разу. Аднойчы ідзем па дарозі, аж бачымо, нека старая баба сядзіць і свішча, мусі дурная якая. Казловічы.
Адняць зак. Адабраць/мову/. Перат смерцю Хрысціні зусім адняло мову, ні слова ні сказала, так і скончыласа. Свіслач.
Адоляць зак. Адолець, асіліць, перамагчы. Ледво гэтаго быка адоляў, зваліў, такі дужы быў. Адэльск.
Адонкі мн., м. Апошнія снапы збожжа ў адрыне ці стозе. Як малацілі, я падняў адонак, так шашок і выскачыў. Нагой прыціснуў, а ён зубамі за бот, выкруціўсо, уцёк, тулькі смуроду нарабіў на ўсю адрыну. Кунцаўшчына.
Адпаведны прым. Вельмі добры, здатны /пра чалавека/. Для твае Яніны хлопяц атпаведны, німа што казаць, добра будзя пара. Адэльск.
Адпаласаваць зак. Адрэзаць. Атпаласаваў с паўкумпяка свіного, і ўжэ будзя чым закусваць. Няцечы.
Адпаляваць зак. Стаць цельнай; апладніцца; пабегаць /пра карову/. У гэтым року карова ізноў мусі ні атпалявала, перадойкай будзе. Круглікі.
Адпалянтаваць зак. Адрэзаць, адарваць вялікі кусок чаго-небудзь. Атпалянтаваў нехто ў кажусі кусок палы, і хадзі, як хочаш. Кунцаўшчына. Тулькі прышыла кішэнь хлопцу, а ён ізноў атпалянтаваў, вырваў з мясам. Рацічы.
Адпірыць зак. Адлупцаваць. Здаецца атпірыў кабылу, як трэбо, а яна ізноў у шкоду. Лаша.
Адпяваць незак. Адпяваць /нябожчыка/. Калі бедны быў чалавек і бацюшка ні прыехаў, та бабы самы атпявалі па нібошчыку. Лаша.
Адрынішча н. Месца, дзе раней стаяла адрына. На адрынішчы нічого ні расло, мы ўсе паляныя цвіке там збіралі. Гібулічы.
Адсадзіць зак. Аддзяліць ад каровы цяля, каб не ссала карову. Пасля трох нідзель мы цяля атсадзілі ат каровы. Усенікі.
Адсеў м. Вымакшае або вымерзшае месца азімых пасеваў, засеянае вясной яравымі. На загончыках, відаць, ізноў будзя атсеў, вада стаіць, вымакне. Баброўнікі.
Адсеяць зак. Другі раз засеяць поле, калі не ўзышло або вымакла збожжа. Відаць, кепска насене было, ні ўзышло, мусялі атсеяць. Рацічы.
Адскочыць зак. Адстаяцца. Ужэ сок бярозавы атскочыў, стаў белы, можно піць. Зялёная.
Адставіць зак. Выставіць, выпучыць. Ты што жваціско атставіў, стаіш, як начвач які. Лаша.
Адступнае н. Плата, якую адзін пакупнік прапануе другому, каб той уступіў тавар /адступіўся/. Даў купцу атступнаго, а так і ні купіў бы гэтай каровы. Дубоўка.
Адтапігь зак. Падаграваючы, прымусіць згарнуцца, аддзяліцца; стварожыць /пра малако/. Малако, што ў гэтых збанках, аттапі, на сыр пойдзя. Гумбачы.
Адубець зак. змерзнуць на холадзе. Чысто адубеў, стоячы на марозі, зуб на зуб ні нападае. Пракопавічы.
Адудзеньчыць зак. Адплаціць за паслугу. Калі хто мне добро зробіць, то я ўдубальт адудзеньчу. Квасоўка.
Адура м. ж. Той, хто дурное гаворыць. Нека адура ні чалавск, сам ні ведае, што пляце. Рагачы.
Адураны дзеепрым. Абмануты. Стаіш гэдак, зусім адураны, у галаве ўсё пе
78 👁