перагледзець, абшукаць усюды. Здаецца, усё перашурмаваў, дзе тулькі можно было, і ні знашоў. Няцечы.
Первацёлка ж. Першацёлка, карова, якая ацялілася ўпершыню. Яна ў нас первацёлка, малака ні сказаць, каб много давала. Дарашэвічы.
Первіца ж. Першы ўкос травы. У гэтым року первіца файна была, больш чатырох вазоў прывёз. Караневічы.
Перхаць ж. Перхаць /на галаве/. Кап перхаці ні было, та аерам голаў мыю. Белева.
Перхаць незак. Пакашліваць, нягучна кашляць. Стары наш сядзіць і ні перастае перхаць, мусі, прастыў недзя. Кавальцы.
Перці незак. 1. Гнаць, паганяць /груб./. Ні трэбо так каня перці, гэдак ніхто ні едзя, як ты едзяш. Зарубічы. 2. Несці што-небудвь цяжкае, грувасткае. Гэты мяшок ні з маей сілай перці, я яго і з места ні падыму. Каленікі. 3. Прагна есці /груб., неадабр./ Халернік, прэ ні ў свае духе, а поправы ніякай німа. Прывалка.
Перціса незак. 1. Лезці, не зважаючы на перашкоды, без дазволу /груб., неадабр./ Трэбо чалавекам быць, ні трэбо так перціса, як ты прэшса. Мількаўшчына. Ты куды без вочарадзі прэшса, табе што — законы ні пісаны? Гродна.
Песікі мн., м. Драўляныя клінкі, якімі плытагоны замацоўваюць ў плытах бярвенні. Глядзі, забівай песікі мацней, кап калатке ні мелі люзу. Навасёлкі.
Песта ж. 1. Ступа, драўляны посуд для вырабу круп. Ашчэ і ціпер на гарэ ў нас недзя песта ляжыць, што некалі панцак таўклі. Азёры.
Песта ж. Разбалаванае, распешчанае дзіця. З гэтай пестай рады німа, як ні па яго, так і енчыць. Лікоўка.
Песціць незак. Песціць, балаваць; любоўна даглядаць. Ні трэбо было так дзіця песціць, а ціпер во рады німа з ім, ні дае жыць. Вялікая Альшанка.
Петлі мн. Сіло. Як малымі былі, та ўсе петлі за адрынамі ставілі на курапят, паставім і выглядаем. Сухая Даліна.
Печ ж. Печ, печка.Печы рабілі з цэглы, дзе тут было купіць тае кахлі, яна дораго каштавала. Сухмяні. Хлебная печ — печ, у якой пяклі хлеб. Хлебную печ як напаліш добро, та некулькі дзён цеплая, на ёй баба спала. Саломенка. Напальная печ — печ у цагельні, у якой выпальвалі цэглу. Гэта ціпер напальную печ паляць торпай, а даўней палілі дровамі, дораго абыходзіласо. Дзекалавічы.
Печаны дзеепрым. Печаны. Я вельмі любіў печану бульбу, пойдзям на поле, назбіраям сухого бульбавеня і пячэм сабе бульбу. Пяслі.
Піво — ні пераліўкі: небяспечная справа. Міхась паглядзеў, што тут, брат, піво ні пераліўкі, і — у ногі, тулькі яго і бачылі. Літвінкі.
Пігулка ж. Таблетка. Во, дахторка дала некіх пігулак, ці што памогуць — ні ведаю. Грынёўка.
Піжма ж. Піжма, лекавая расліна сямейства складанакветкавых. Гэта мая мама ведала піжму, рвала і сушыла, а мне нашто яна патрэбна. Свіслач.
Пілавіны мн. Пілавінне, апілкі. Гэта ў горадзі свіней падсцілаюць пілавінамі, а на вёсцы дзе ты бачыў, кап хто патсцілаў. Навасёлкі.
Пілікаць незак. Няўмела іграць на музычным інструменце. Кінь пілікаць, ні ўмеяш іграць — ні бяры скрыпкі. Лаша.
Піліпаўка ж. 1. Пост перад калядамі / устар./ Піліпаўка — гэта пост, шэсць нідзель трэбо посціць, самы цяшкі для людзей. Свіслач. 2. Перыяд з 26 лістапада да каляд, які ў народзе лічыцца самым цяжкім для ўсяго жывога. Хвораму піліпаўку цяшко пражыць: слонца німа, нават і парасята, бывая, як родзяцца ў піліпаўку, та нівутлыя такія, здыхаюць. Рудавіцы.
Пільнасць ж. Нагляд. Павінна, кап над кожным дзецем была пільнасць, тады будзя дзіця дзецем, ні пойдзе ў пустапаш. Кунцаўшчына.
Пільшчык м. Пільшчык, чалавек, які займаўся распілоўкай лесу. Да вайны самымі лепшымі пільшчыкамі лічыліса
76 👁