вадзянога млына. Як велька вада, та застаўку вынімаюць, кап плаціну ні парвало. Сухая Даліна.
Застацца зак. Застацца, астацца на ранейшым месцы. Я застаўсо на сваёй гаспадарцы, а брат пашоў у прымаке. Путна. Застацца на высадку — застацца ў старых дзеўках, не выйсці замуж. Малотшу ўзялі замуж, а старша так і засталаса на высатку, ніхто ні ўзяў. Кавалічы.
Застрагнуць зак. Загразнуць. Сюдою ні ідзеця, тут балото, застрагнуць можно. Круглікі.
Заступаць незак. Засланяць, заступаць, загараджваць, закрываць. Ні заступай лямпы, нічого ні відаць. Кунцаўшчына. 2. Зацяжараць, стаць цяжарнай. Мусі заступіла, і зноў будзя дзіця. Балічы.
Засупоніць зак. Завязаць супонь на хамуце. Ты хоць добро засупоніў хамут, а то конь распражэцца. Лікоўка.
Засцёбаць зак. Прафастрыгаваць, прашыць вялікімі шыўкамі. Засцёбаю ціпер трошкі, а потым, як час будзя, прышыю, як трэбо. Пыра.
Затаіць зак. Затаіць, утаіць. Затаіць пазычанае і, як ні скажаш, сам ні аддасць. Балічы.
Затарабаніць зак. Даставіць, данесці, давезці. Велькі мяшок узяў, ледво да адрыны затарабаніў. Кунцаўшчына.
Затаўка ж. Заправа, закраса са свінога нутранога сала. Возьмяш дзве-тры ложкі затаўкі, кіняш ў капусту — і мяса ні трэбо. Бакуны.
Заткаць зак. Заткаць, пачаць ткаць. Кросна паставілі, трэбо кужаль будзя заткаць. Літвінкі.
Затлумене н. Затлумленне, ачмурэнне, часовая страта прытомнасці. На яго як надыдзя затлумене, та ходзіць як сам ні свой. Пагараны.
Затока ж. Затока. У Свіслачы есць адна затока, у ёй, кажуць, рыба зімуя. Дзекалавічы.
Затрусіць зак. Зацерушыць, запарушыць, прысыпаць. Затрусілі саломай увесь падворак, так і ляжыць, ніхто ні падграбе. Рагачы. Думалі снег велькі будзя, а ён нават зямлі ні затрусіў. Лікоўка. Затрусіць вока –запарушыць вока. Затрусіў сабе воко, нічого ні бачу. Пальніца.
Затрынкаць зак. Забрынкаць, забрынчаць. Так на гітары і я магу затрынкаць, але добро зайграць рэтко хто можа. Капцёўка.
Затхласць ж. Затхласць, гнілы пах. Ад вады нека затхласць ідзе, аж нідобро робіцца. Хамякі.
Заутраня ж. Ютрань, ранішняя служба ў царкве. Будзя заутраня, а тады ўжэ будзя служыцца абедня па тату. Лаша.
Заўдаваць незак. Даносіць, рабіць данос, тайна паведамляць. Гэты шляхціц прывык заўдаваць людзей, ён быў нашаго сына заўдаўшы. Адэльск.
Заўзёнты прым. Заўзяты, настойлівы, напорысты. Натта ш такі заўзёнты быў чалавек, сваго ні папусціць, даб'ецца. Адэльск.
Заўзімацца незак. Крыўдзіцца. Што хочаш кажы, заўзімацца ні буду. Кавалічы.
Заўзяты прым. Заўзяты, зацяты, заядлы. Гэта заўзяты курэц, люлькі з зубоў ні выпуская, пэкая і пэкая. Лікоўка.
Заўсёды прысл. Заўсёды, заўжды. Ён заўсёды такі вясёлы, на адных прыкасках жыве. Бычкі.
Заўша прысл. Заўсёды, заўжды. Каб ты была добра жонка, та сядзела б заўша дома. /з нар. песні/. Зарыца.
Зафандула ж. Неакуратная, неахайная жанчына. /зневаж./ Зафандула ў Янка ні жонка, да яе ў хату ні ўлезці. Лойкі.
Зафундаваць зак. Пачаставаць, зрабіць пачастунак з выпіўкай. Ён павінен сягоння нам зафундаваць, яму прэмю далі. Калбасіна.
Зафэнданы дзеяпрым. Забруджаны, заношаны. Скінь зафэнданы каптан, яго даўно трэбо аддаць ганучніку, а яна ў ім ходзіць. Лойкі.
Захалдык м. Глухі куток, закінутае месца. Чаго тут у гэтым захалдыку німа, усё зваляна, ніякаго паратку німа. Стральцы.
Захалушак м. Тое, што і захалдык. Там захалушак быў такі, залезяш туды
83 👁