Старонка 84
◀ / 329 ▶
та ціпер корпаюса, ні вылажу з яго. Рудавіцы. Запуцкацца зак. Запэцкацца, забрудзіцца. Дзеці, ядучы зацерку, чысто запуцкаліса, паабліваліса. Карозічы. Запясце н. Частка кісці рукі паміж перадплеччам і пясцю. Як навярэдзіш запясце жнучы, та жабу прыкладалі жывую, каб гарачку адцягнуло. Клачкі. Зараз прысл. Адразу, адначасова, за адзін раз. Зараз гэтаго сена ні забяру, прыдзецца другі раз ехаць. Нямейшы. Заракацца незак. Заракацца, даваць зарок, абяцанне. Ні раз я заракаўсо з ім кампані ні мець, але што зробіш, свой усё-такі. Падкрыжакі. Зараслі мн. Зараснік. Зараслі такія ў балоці, што тулькі ваўкам вадзіцца, ніхто туды ні далезя. Верцялішкі. Зарослі мн. Зараснік. Зарослі былі такія, што дзікія качке адны вадзіліса. Табала. Зарохацца зак. Забрудзіцца, запэцкацца. Ходзячы каля печы, зусім зарохаласа, на гуліцу брытко высці. Круглікі. Зарубіць зак. Загнуўшы, падшыць краі тканіны. Трэбо нову хусцінку зарубіць, кап канцэ ні цёпкаліса. Капцёўка. Заручыны мн. Абрад аб»яўлення жаніхом і нявестай. Учора ў Гэлі на заручынах былі, за добраго хлопца дзеўка ідзе. Пышкі. Зарэзаць зак. Загрызці /пра жывёл/. Ты куды гэта ўлез, каб цібе ваўке зарэзалі. Мігова. Засаўка ж. Засаўка. Даўней ніякіх замкоў ні ведалі, дзверы зачынялі на засаўкі. Кунцаўшчына. Засахарыцца зак. Зацукравацца. Як добры мёд, та праз тыдзень часу так і засахарыцца, цвёрдым стане. Грынёўка. Засек м. Засек, адгароджанае месца ў каморцы або ў свірне для захоўвання збожжа. У нас заўсёды поўны засек жыта было, хоць свае зямлі і ні мелі, бралі ў арэнду. Круглікі. Засеўкі мн. Пачатак сяўбы і звязаныя з ім звычаі і абрады. Перад засеўкамі гаспадар умываўсо, надзяваў чыстую кашулю, каб жыто было чыстае, еў кашу, каб жыто было густое, браў з сабой хлеб, які называлі «засяваным». Лаша. Засініць зак. Прыправіпь крыху страву малаком. Малака мало было, маці засініць трошкі зацерку, і так елі. Дарашэвічы. Заскаваць зак. Зацкаваць, напусціць сабак. Як ступіць парася на гарод, так і стараяцца заскаваць сабакай. Бакуны. Заскарузлы прым. Агрубелы, шорсткі, шурпаты. Пакуль выбяраш гэтыя бураке і бульбу, та рукі, як граблі стануць, заскарузлыя. Белева. Заскарэць зак. Стаць шорсткім, шурпатым, агрубець. Як папабудзяш дзень у полі на дажджэ і ветры, та і твар заскарэя і рукі закарчанеюць. Капцёўка. Заскварваць незак. Заскварваць. У нашых заўсёды было чым страву заскварваць, бо і паршука добраго калолі. Кунцаўшчына. Заскема ж. Упарты, помслівы чалавек. Заскема некі, што за чалавек, тры дні будзя хадзіць, ні акажацца да цібе. Свіслач. Заскерыцца зак. Яхідна, з'едліва ўсміхнуцца. Яна і засміяцца ні ўмея як трэбо, толькі заскерыцца, гляня з-пад лоба і зноў маўчыць. Пагараны. Заскрыгітаць зак. Заскрыгатаць, азвацца скрогатам. Свіня нешто захварэла, зубамі заскрыгіча і зноў лажыцца, ні есць. Бакуны. Засланка ж. Засланка, заслонка, прыстасаванне для закрывання печы. Кап хлеб добро пёкса, у нас засланку нават глінай залепвалі, каб дух ні выходзіў. Лаша. Былі дзеравяныя засланкі, а ў нікаторых — жалезныя, з ручкамі Кавалічы. Засмарга ж. Зашмарга. Мяшке завязваюць завяскай на засмаргу, каб ляхчэй было развязаць. Капцёўка. Засмаргнуць зак. Зашмаргнуць, завязаць вузел зашмаргай. Супоню ў хамуце добро засмаргні, а то ў дарозі развяжацца. Пагараны. Застаўка ж. Застаўка, шчыт для затрымання вады, якая падае на кола
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 329 ▶