Старонка 83
◀ / 329 ▶
Пруды. Заняць духе — перапыніць дыханне. Пакуль дабег да хаты, духе ўсе заняло. Кавалічы. Запалене н. Запаленне, хвароба, якая суправаджаецца павышэннем тэмпературы. Мой тато два разы хварэў на запалене лехкіх, але ўсё перанёс. Свіслач. Запальнічка ж. Запальнічка. Пры немцах самы запальнічкі рабілі, запалкаў ні было. Пракопавічы. Запарваць незак. Запарваць, заліваць варам сухі корм. Сечку як запарыш, та яна мяхчэйша, каровы ляпей ядзяць. Рагачы. Запарушыць зак. Прысыпаць, зацерушыць. Мусі, зіма ўжо стане, бо снег запарушыў поле, ляжыць. Лаша. Запарце н. Запор, працяглая затрымка стулу. У хлопца, мусі, запарце, другія суткі на двор ні ідзе. Белева. Запас м. Запас, тое, што назапашана. Запас бяды ні чыніць /прымаўка/. Кавалічы. 2. Лішак чаго-небудзь, перавышэнне нормы. Боты завелькія купіў, ногу ўсадзіш, і запас яшчэ есць. Індура. Запатылак м. Патыліца. Ты там натто ні выстаўляйса, а то надаюць у запатылак і пойдзяш як мыло з'еўшы. Рагачы Запек м. Запечак, месца паміж сцяною і печчу. Як замерзняш, та залезяш на запек, глядзіш, і адагрэўсо. Стральцы. Запеніцца зак. 1. Запеніцца, пакрыцца пенай. У нас малако добрае, як доіш, та аж запеніцца, пенай станя ў дайніцы. Баброўнікі. 2. Перан.: разлютавацца, раз'юшыцца, усхадзіцца. Ты чаго гэта запеніўсо, скачаш, думаяш, што цібе тут баяцца? Каленікі. Заперці зак. 1. Занесці /груб./. Мяшок збожа як звалілі на плечы, та ледво запёр да каморкі. Гарны. 2. Хутка даставіць, даімчаць. Конь у яго добры, выяздовы, як сеў, та за гадзіну да Гродна запёр. Круглікі. Запечак н. Запечак, месца паміж сцяною і печчу. Зімою наш дзед больш у запечку сядзіць, на двор рэтко выходзіць. Запечак у нас для старых быў, там яны і спалі. Селюкі. Запісацца зак. Аформіць дакументы аб уступленні ў шлюб. Ім даўно трэбо было запісацца, а так ніякай пенсіі па мужыку ні палучыць. Верцялішкі. Заплаціць зак. Вярнуць сватам грошы, затрачаныя на гарэлку ў выпадку адказа дзяўчыны выходзіць замуж. Як тулькі выпілі гарэлку, та тато, доўго ні чакаючы, дастаў грошы, заплаціў і кажа: «Едзьце з Богам». Свіслач. Заплёнтаць зак. Заблытаць. Катэ гулялі, заплёнталі клубок, та ціпер во сяджу, расплёнтваю паўдня. Бакуны. Запнуць зак. Падвязаць. Трэбо запонку запнуць, каб андарак каля печы ні завэдзгаць. Дарашэвічы. Запоіны мн. Сватанне. У нас заручынаў ніякіх ні было, а былі запоіны, як у сваты першы рас прыязджалі да дзеўкі. Хамякі. Учора ў Пракопавых запоіны былі, мусі, вяселя будзя. Зарубічы. Запонка ж. Фартух для работы з самаробнай тканіны /устар./. Запонку ў нас падвязвалі, каб андарак на рабоці ні завэдзгаць. Няцечы. Запрута ж. Драўляны шпень з завостраным канцом для вязання снапоў. Пад запруту сноп як звяжаш, та ці стаў яго, ці кідай, ужэ ні развяжацца. Дарашэвічы. Запрыдух м. Чалавек, які ўпарта, без падстаў, адстайвае свае погляды і ўчынкі. Запрыдух некі, яму кол на галаве цяшы, нічого ні дакажаш. Табала. Запуганы прым. Забруджаны, запэцканы. Яна ні толькі дзіцей ні дагледзіць, а і сама вечно запуганай ходзіць. Каленікі. Запускаць незак. Перастаць даіць перад ацёлам. Карову трэбо запускаць, малака дзецям ні будзя. Вялікая Жорнаўка. Запуске мн. Запускі, апошні дзень перад постам /устар./. Пасля запускоў сем нідзель посту, да самаго вялікадня посцілі. Зарубічы. Запусты мн. Загавіны ў католікаў. У нас пасля запустаў у сватэ ніхто ні едзя, бо пост. Ланявічы. Запусціць зак. Пакінуць без догляду, занядбаць. Запусціла гарод адразу,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 329 ▶