i сядзіш сабе, цяпло. Гліняны.
Захамхоліць зак. Неакуратна завязаць хусцінку. Дзеўка, а хусцінкі завязаць ні можаш, захамхоліла і ходзіш. Дарашэвічы.
Захрыплы зак. Ахрыплы. Голас стаў зусім захрыплы, нічого ні разбярэш, што кажа. Баранава.
Зацерка ж. Зацірка. Ціпер дзеці зацерку і на малаце ні хочуць есці, а некалі і нізабелену елі. Дарашэвічы.
Заценты дзеепрым. Заўзяты, настойлівы, напорысты. Заценты хлопяц, як упрэцца, усероўна на сваім паставіць. Навасёлкі.
Зацёрыч м. Бандарская прылада, якой робяць выразы ў клёпках для ўстаўкі дна. Як гостры зацёрыч, та ўторы як мая быць выражаш і дно добро дапасуяш. Бандары.
Зацішна прысл. Зацішна, бязветрана. Неяк зацішно ў хаці стало, як дубэльты ўставілі. Коматава.
Зацямніць зак. Засланіць /святло/. Зацямніў свет, адыдзі ад акна, ні заступай. Віцькі.
Зачасціць зак. Пачаць часта хадзіць. Нешто хлопцы да Гандзі зачасцілі, едуць і едуць у сваты. Кунцаўшчына.
Зашвэндаць зак. Запэцкаць, забрудзіць, занасіць. У нас на фермі даюць халатэ, але яго за пару дзён так і зашвэндаяш. Жылічы.
Зашмальцаваць зак. Зашмальцаваць. Ганавіцы пры машынах хлопяц зашмальцаваў, аж блішчаць. Баброўнікі.
Зашмаргнуць зак. Зашаргнуць, зацягнуць. Гіццаль як кінуў смык, так пятлю на шыі сабаццы і зашмаргнуў. Гродна.
Заштапорыць зак. Заткнуць загвоздку ў адтуліну калёснай восі. Здаецца і добро заштапорыў загваздкі, але як панясла кабыла, та калёса ўсероўно паспадалі. Рацічы.
Зашчаміць зак. Зашчаміць, сціснуць. Такое право было: ён цібе бэсціць, а ты зашчэміш зубы і маўчыш. Райста.
Зашыліцца зак. Зашыцца, схавацца, затаіцца. Кураня як зашыліцца ў дзірачку, та будзяш паўдня шукаць, пакуль нойдзяш. Жытомля.
Зашыпуліцца зак. Зашыцца, схавацца, затаіцца. Яна ў нас спакойная, зашыпуліцца сабе ў куточак і гуляя. Дзекалавічы.
Зашыцца зак. Зашыцца, схавацца, затаіцца. Як нападзе строк, та каровы зашыюцца ў кустэ і там, да вечара стаяць. Зарубічы.
Заяда м. Заўзяты, заядлы чалавек. Натта ш заяда да работы быў, як возьмяцца што рабіць, та есці ні даклічашса. Навасёлкі.
Заядлы прым. Злосны, задзірысты. Жучок наш натта ж заядлы, нікого ў хату ні ўпусціць, ні дасць увайсці. Гродна.
Заячы прым. Заячы. Заечы. У яго нюх добры, як нападзе на заячы след, так зайца і выжаня. Загорцы. У яго заячы страх, ён каждаго баіцца. Лаша. Заячы сон — нейкая кветка. Заячы сон — гэта перша кветка асення. Пагараны. Заячы хлеб — хлеб, які жанцы не з'ядалі ў полі і прыносілі дахаты: "Наця, дзеткі, заячаго хлеба, гэта зайчык вам прыслаў,— "казала маці, і мы верылі. Кунцаўшчына. Заячы часнык — дзікі часнок. На Схадоўскім полі заячы часнык ўсё рос, много было. Літвінкі.
Збабець зак. Зморшчыцца /пра скуру/. Пакуль усе перасцірала і памыла, та рукі чысто збабелі. Лаша.
Збажына ж. Агульная назва хлебных злакаў. Збажына ў гэтым року нікепская, хлеба будзя. Баброўня.
Збегчыса зак. Стваражыцца /пра малако/. Малако ні свежае, збегласо, мусі, учарашняе. Вішнявец.
Збіцца зак. 1. Збіцца, ссунуцца, з'ехаць з месца. Якая там была хата — падрубы падгнілі, стрэха збіласа на бок. Балічы. 2. Збіцца, сабрацца разам у адно месца. Як гарачыня, та гоўца зб'юцца ў адну горбу і стаяць, насэ паўтыкаўшы ў пясок. Кунцаўшчына. 3. Збіцца, адхіліцца, сысці ўбок. Зімой збіцца з дарогі любы можа, занясе снегам, следу ні відаць. Лаша. 4. Збіцца з панталыку — Зблытацца, памыліцца, тое, што і збіцца з ладу, толку. Галава слабая стала, збіўсо з панталыку, ні ведаю, што рабіць. Сухая Даліна.
80 👁