Старонка 87
◀ / 329 ▶
Збіць зак. Збіць ударам, штуршком прымусіць упасці. Ён такі, што адным махам можа збіць з ног любого, ні ўтрымаяцца. Баранава. Моцна пабіць. Збіў хлопца нізашто, аш шкада стало. Рагачы. Збіць на горкае яблыко — вельмі моцна пабіць, знявечыць. Ты яго адлупцуй, мне скажы, а збіваць дзіця на горка яблыко — гэта ўжэ залішне. Баброўнікі. Заблудзіць зак. Заблудзіць, згубіць дарогу. Як слонца німа, та ў лесі заблудзіцца ні штука. Пыра. Зблюдак м. Недаростак. Ціпер дзецям догляд добры, та яны і павырасталі, гэта раней усе зблюдкі былі. Свіслач. Збоіны мн., ж. Дэталі, якімі змацоўваюцца станіны кроснаў. Збоіны ўстаўлялі ў станіны і клінкамі яшчэ забівалі, кап кросна добро стаялі. Лікоўка. Збойні мн., ж. Тое, што і збоіны. Як кросна хістаюцца, та ўжэ ведаеш, што добро збойні ні змацавала. Зарубічы. Збойца м. Завадатар боек, задзіра, забіяка. Такого збойцы, як Ніканор, у акрузі ні было, гэта яго і згубіло. Рагачы. Збруя ж. Збруя, вупраж. Збруя ў бацькі добра была, заказваў у рымара, што ў Карозічах жыў. Квасоўка. Збрыдзіць зак. Абрыднуць, апрыкраць, апастылець. Збрыдзеў мне, ляпей на сабаку глядзела б, чым на яго. Дзекалавічы. Збрыднуць зак. Тое, што і збрыдзіць. Гэта работа мне збрыднула, кожны дзень адно і тое ж рабі. Жытомля. Збрысці зак. Прыйсці ў галаву. Што яму збрыло ў голаў — пакінуць старых бацькоў, сам ні ведаю. Сапоцкін. Збрэнкнуць зак. Успухнуць, апухнуць. Ад гарэлкі ў нідавярка ўся морда збрэнкла, ні пазнаць чалавека. Круглікі. Збударажыць зак. Узбударажыць. Як прыдзя дахаты, та ўсю сям'ю збударажыць, дзеці ад яго плачуць. Вялікая Альшанка. Учыніць беспарадак, перавярнуць бязладна ўсе рэчы. За дзень дзеці ў хаці ўсё збударажаць, ні знаяш, дзе што стаіць. Лаша. Збузаваць зак. Перамяшаць усё, прывёўшы ў стан непрыгоднасці. Коні ўлезлі ў жыто, усё збузавалі за ноч, жаць німа чаго. Кавалічы. Збурыцца зак. Уздумаць, надумаць. Стары наш збурыўсо жаніцца, ніяк адгаварыць ні можам. Каленікі. Збутнець зак. Збуцвець, сапрэць, струхлець. Дзераво можа збутнець, ужэ каторы рок ляжыць пад адкрытым небам. Гарны. Збух-табурах прысл. Раптоўна, ні з таго ні з сяго, з бухты-барахты. Абы-што ляпне збух-табурах, а потым вачыма лупая, брытко самому. Кунцаўшчына. Збуцвелы дзеепрым. Збуцвелы, сапрэлы, струхнелы, спарахнелы. Хоць памятнік па бацьку пастаўце, а то крыж збуцвелы стаіць адзін у бур'яне. Караневічы. Збыткавацца незак. Здзекавацца, мучыць. Халернік, прывык над малымі збыткавацца, ні дае ім прыпыніцца, ганяе. Лаша. Збэрсаць зак. Зблытаць, пераплесці ў беспарадку. Куры чысто жыто збэрсалі, німа як жаць. Каўпакі. Збожа збэрсаюць так, што ні ведаяш, як да яго прыступіць жаць. Каленікі. Збэсціцца зак. Распусціцца, аддацца распусце, стаць распустай. Гэтыя маладыя ціпер збэсціліса, ад роскашы самы ні ведаюць, што ім трэбо. Грыўкі. Збэсціць зак. Груба аблаяць, звяважыць. Нізашто збэсціць чалавека перад людзьмі, а тады зноў хоча быць добрым. Дзекалавічы. Збэткаць зак. Разбудзіць, расштурхаць. Людзі даўно паўставалі, нарабіліса, а яго, гультая, ні збэткаяш. Сухая Даліна. Збянтэжаны дзеепрым. Збянтэжаны, разгублены, атарапелы. А мы стаім збянтэжаныя і ні ведаем, што рабіць, каго ратаваць. Грыўкі. Звагаваць зак. Зрушыць з месца, скрануць. Як сядзя, та яго цяжко с месца звагаваць, як прыкіпіць да лавы. Зарубічы. Перацягнуць, схіліць на свой бок. Удалосо звагаваць старого да сібе, аніяк ні хацеў ехаць да Гродна. Круглікі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 329 ▶