робяць з асіны, яна лёхкая і моцна. Кунцаўшчына.
Аблямоўваць незак. Аблямоўваць; абшываць краі тканіны. У цібе рукавэ паапцёпкваліса, трэбо заўша аблямоўваць. Эйсманты.
Аблямоўка ж. Абкідка ніцьмі прарэшкаў ў адзенні. Наша Ядзя малой сама ўжэ умела аблямоўку рабіць. Эйсманты.
Абмазгаваць зак. Добра абдумаць. Гэту справу трэбо добро абмазгаваць, тады мо што і будзя. Рацічы.
Абмалахтаць зак. Абмануць, ашукаць. Братэ зусім меншаго абмалахталі, саму горшу землю далі. Свіслач.
Абмахнаціцца зак. Абрасці барадой, валасамі. Хлопяц зусім абмахнаціўсо, на чалавека ні падобны. Пагараны.
Абмежак м. Край нівы, палетка; узмежак. У другіх сёлах пасьвілі на абмешках, у нас нігды ні пасьвілі, моды такой ні было. Свіслач. На абмешках рутка, бывало, паўецца, сярпом жалі, насілі каровам. Кунцаўшчына.
Абменак м. Слабое, рахітычнае дзіця. У Ганулі нашай дзіця абменак некі, адна галава велька, само міззрна. Пагараны.
Абмылак м. Дэфект у самаробнай тканіне. 1. Нітка парваласа як ні згледзіш — зробіш абмылак. Свіслач. 2. Змылак, кусочак мыла. Абмылак недзе ў воду ўпаў, ні знайсці. Каленікі.
Абмыліцца зак. Памыліцца. Абмыліўсо, ні пазнаў сваго загона. Баяры. Абмыліўсо, зусім пераблытаў дні, думаў — пятніца. Капцёўка.
Абмякнуць зак. Аслабець. Ні думалі, што будзя паміраць, а зноў ён зусім абмякнуў, галава павісла. Рацічы.
Абножка ж. Пылок з кветак, які пчолы прыносяць на лапках. Пчолы абножку носяць, недзе вярбалоз цвіце. Грынёўка.
Абодва ліч. Абое. Абодва ні прышлі з вайны, адна маці за сталаса. Некрашы.
Абойчык м. Ключыца. У яго абойчык быў зламаны, але зросса і ціпер, бачыце, нічого ні відапь. Каменка.
Аболтус м. Ёлуп, бесталковы, недаразвіты чалавек. Некі аболтус, яму нічого ні ўталкуяш, галава слабая. Каўпакі.
Абора ж. 1. Вялікае памяшканне для жывёлы ў панскіх маёнтках кароўнік. Аборы будавалі с каменю і цэглы, былі аборы і с сыроўкі. Навасёлкі. 2. Тонкая вяровачка, якой прымацоўвалі да нагі лапаць. Самыя моцныя аборы — канапляныя, я сам віў некалі. Рацічы.
Аборса ж. Тое, што і абора ў знач 2. Лёхка было хадзіць у пасталах, апкруціш ганучкі аборамі і ідзеш сабе, як пан. Казіміроўка.
Абочына ж. Ускраек дарогі. Фурманкі ехалі па дарозі, а мы ішлі па абочыні. Свіслач.
Абоя ліч. Абое, абодва. Абоя рабое — як адно. Пра іх німа чо казаць, дабраліса да пары. Ахрымаўцы.
Абрабіцца зак. Забрудзіцца, запэцкацца. Вазьмі дзіця падатры, а то абрабіласо. Кунцаўшчына.
Абрабіць зак. Забрудзіць, запэцкаць. Ні ўспяваеш мыць, так і зноў недзе ўпрэцца, рубашку абробіць. Сухая Даліна.
Абраз м. Абраз, ікона. Помню, як тато за абраз грошы хаваў, кап хто ні ўхапіў. Лаша.
Абракацца незак. Абавязвацца, даваць зарок. Яшчэ Настуся ў тым року абракаласа схадзіць да Грыбава, пакланіцца святому Ільі. Кунцаўшчына.
Абрамызіць зак. Зняважнць. Ён ні рас сваю Гандзю абрамызіў перад людзьмі, як тулькі яна церпіць. Рагачы.
Аброжак м. Нашыйнік для цяляці. Аброжак цяляці шыюць с тоўстаго палатна, кап шыі ні муляў. Свіслач.
Аброк м. Сечка з саломы і канюшыны з прымяссю аўса; корм у дарогу для каня. У дарогу бралі торбу з аброкам, кап каня пакарміць, як прыстаня. Каўпакі.
Абруб м. Вялікі кусок ворнай зямлі. Некалі ў пана купілі цэлы абруп пшанічнай зямлі, аш сем чалавек. Батароўка.
Абрус м. Абрус, настольнік. Ды якая слава была той, якая вытча ў восім нічальніцаў абрус. Эйсманты.
85 👁