падарункамі. Гэта трэбо быць міліянерам хібо якім, каб абдарыць усю гэту радню. Цыдзікі.
Абдзірантус м. Чалавек, які хутка зношвае і ходзіць у рваным адзенні. Ходзіць гэты абдзірантус па сяле ў парваных ганавіцах і людзей ні ўстыдаяцца. Лікоўка.
Абдзіртус м. 1. Дзіця, якое вельмі хутка зношвае адзенне, абутак. Некі абдзіртус ні дзіця, адзежы ні настарчысса. Хамякі. 2. Ашуканец, махляр. Некалі быў крамар, абдзіртус, абдзіраў людзей, як мог. Лазы.
Абдрыпаны дзеепрым. Абарваны, неахайны /пра чалавека/. Усяго мая, а абдрыпаны цёнгле ходзіць. Капцёўка.
Абдурваць незак. Абманваць, ашукваць. Ціпер ні той час, каб абдурваць, усе граматныя. Селюкі.
Абедня ж. Абедня; набажэнства ў царкве пасля ютрані. Закупілі па нібошчыку тату абедню, сорак дзён будзя. Кашэўнікі.
Аберуч прысл. Аберуч, абедзьвюма рукамі. А дзіця схапіло матку аберуч за шыю, плача, ат сібе ні атпуская. Каменная Русота.
Абечак м. Бакавіца рэшата. Абечкі да рэшатаў і сітаў выраблялі некалі з распаранай асіны, ці ліпы. Рудавіцы.
Абечко н. Скрыня з дошчак, у якой памяшчаліся жорны. У нас абечко было добра, мука нігды ні рассыпаласа, добро было выбіраць. Бакуны.
Абібок м. Гультай, лежабок.Такого абібока свет ні бачыў, людзі наробяцца, а ён завалай ляжыць, ні збэткаеш. Лаша.
Абірацца незак. Чысціцца /пра курыцу/. Усероўно, як курыца на дождж абіраецца. Рацічы.
Абіраць незак. 1. Выбіраць муку з жорнаў. Адной рукой круціш млён, другой абіраяш муку, кап ні рассыпаласа. Каханова. 2. Лаяць, прабіраць, даваць узбучку. За нешто мужыка, як пачне абіраць — страх слухаць. Загорцы. 3. Скрабаць /бульбу/. Трэбо хучэй бульбу абіраць, пакуль хлеп садзіць — уварыцца. Кунцаўшчына.
Абіручны нож. Бандарскі струг для вырабу клёпак. Клёпкі спярша колюць з дзерава, потым абіручным нажом стругаюць, як трэбо, выгінаюць. Бандары.
Абіякі мн. Абутак на драўлянай падэшве. Я сама пры паляках і немцах у абіяках хадзіла. Эйсманты. Мой тато самі рабілі абіякі, нікаторыя куплялі гатовыя ў Індоры. Кунцаўшчына.
Абкалупаць зак. Абшчыпаць пальцамі хлеб, змарнаваць. Дала дзі-цяці булку, та тулько абкалупало, ні ело. Караневічы.
Абкалупачыць зак. Ашукаць, абмануць. Ён ні аднаго апкалупачыў, пусціў с торбай, а цібе німа што. Аульс.
Абквэцацца зак. Забрудзіцца. Дзіця пусці да воза, то яно апквэцаецца шмаравідлам, ні пазнаеш. Ферма.
Абкідаць незак. Абшываць берагі тканіны. У хустцы берагі трэбо апкідаць, кап ні цёпкаліса. Адэльск.
Абкінуты дзеяпрым. Абшыты, аблямаваны ніткамі. Як добро апкінута пятліца ў каптане, то яна мацнейша, гузік спраўней зашпільваецца. Клачкі.
Абкруціць зак. Абматаць. Як ні ўмеяш добро апкруціць гнучкамі ногі, та цэлы дзень будзяш мэнчыцца. Рагачы.
Аблавухі прым. З абвіслымі вушамі. Я кралёў аблавухіх сабе завёў. Бакуны.
Аблахманіцца зак. Абадрацца, знасіць вопратку. Зусім аблахманіўсо чалавек, відаць, жонка ні глядзіць. Пагараны.
Аблезлік м. Той, у каго ад сонца аблезла з твару скура. Аблезлік ты, чысто з носа скура злезла. Кунцаўшчына.
Аблупіць зак. 1. Абарваць з чужога дрэва садавіну. За ноч нехто чысто анісаўку аблупіў, ні яблычка ні засталоса. Пагараны. 2. Ачысціць ад лупіны, абабраць. Кап добро аблупіць яйцэ, кінь, як зварыш, у халодну воду. Пагараны. Аблупі дзіцяці яблычко, мо будзя есці. Жылічы.
Аблуплены дзеепрым. Абарваны; дрэнна апрануты. Ходзіць вечно аблуплены, аблахманяны, як жабрак. Кунцаўшчына.
Аблядры мн. Частка конскай вупражы /драўляныя накладкі на пастронках, каб не націралі бакі каню / Аблядры
81 👁