Старонка 6
◀ / 329 ▶
Абабіраць незак. Выбіраць муку з жорнаў. Бало, я кручу жорна, а тато абабірая муку, сыпля ў сявенку. Круглікі. Абабіцца зак. Навучыцца ад людзей, як жыць, як сябе паводзіць. Думалі, што з яго чалавека ні будзя, а зноў абабіўсо каля людзей і вунь якім стаў. Аульс. Абабіцца зак. Згубіць мужчынскую годнасць, стаць бабай. Сцяпан зусім абабіўсо, бульбу скрэбя, пялюшке ходзіць на рэчку паласкаць. Пагараны. Абагнаць зак. 1. Апярэдзіць. Як вадзілі коні пасвіць, та ўсе навыпярадкі ездзілі, хто каго абгоніць. Кунцаўшчына. 2. Абдзерці шалупінне з зерня. Спярша грэччыну трэбо патсушыць, каб лупіны атставалі, а ўжэ потым абагнаць у жорна. Лапенкі. Абагуліць зак. Абагуліць, зрабіць уласнае калектыўным, грамадскім. Як першы рас пры тых саветах уступалі ў хаўхоз, та коні абагулілі, а каровы засталіса. Батароўка. Абадранец м. 1. Галадранец, бедны чалавек. Хто ж за гэтаго абадранца пойдзя замуж, так і звэйдаецца старым кавалерам. Рагачы. 2. Дрэнна апрануты чалавек. Куды гэтаму абадранцу на фэст ехаць, каптана нават ні мае. Сапоцкін. Абадраны прым. Дрэнна апрануты. Гэ, грошы мая, а ў лахманах заўсёды ходзіць, абадраны. Грабяні. Абадраць зак. Абарваць з чужога дрэва садавіну; аблаташыць. Халера на іх, з адной яблыні нехто чысто яблыкі абадраў, тулькі дробныя накінуў. Копанькі. Абалакаць незак. Надзяваць чыстую бялізну. Заўтра Зельна, а абалакаць німа чаго, усё ні мыта. Кунцаўшчына. Абалваніць зак. Абдурыць. Як даверліваго чалавека, то заўсёды абалваняць, выманяць усё, што мае. Вусенікі. Абалонка ж. Вонкавы слой драўніны ў дрэве. Як даў пярун — усю сарцавіну ў вярбе высмаліў, адна абалонка засталаса. Батароўка. Абалонь ж. Абалонь, слаі драўніны паміж карой і стрыжнем. Но, сасна — гэта матарыял, много абалоні, а ні ёлка. Карозічы. Абамберыць зак. Неакуратна падстрыгчы нагала. Абамберыў ножніцамі хлопца, брытко на гуліцу выйсці, сміяцца будуць. Кунцаўшчына. Абанкроціцца зак. Абанкруціцца; не здолець пакрыць даўгі. Зусім абанкроціўсо, напазычаў, ні магу паквітаваць. Гарачкі. Абапал м. Аполак. Абапалаў прывёз, будзе чым загарадзіць, і дрова будуць. Батароўка. Абапал прысл. Абапал, з абодвух бакоў. Абапал дарогі стаялі сакарэ, ціпер і следу німа. Свіслач. Абармот м. Неразумны, тупы чалавек. Што пра гэтаго абармота гаварыць, або што талковаго ён зробіць. Кунцаўшчына. Абарог м. Падзёмная стрэшка на чатырох слупках для складання і захоўвання на зіму сена. Каля жалезнай дарогі, з Гродна на Парэчча як едзяш, усё абарогі стаяць с сенам. Сабаляны. Абач у знач. выкл. Бач. Абач, які ты мондры зрабіўсо, адкуль такі ўзяўсо? Пагараны. Аббрахаць зак. Абгаварыць, аблаяць, зняважыць. Яна кожнаго аббрэша, лепей яе ні руш. Батароўка. Абвязацца зак. Падвязацца /фартухом/. Абвязаласа хвартухом, стаіць каля печы, нешто шэпча сабе. Пагараны. Абганяць незак. Абганяць, акучваць сошкой. Пара абганяць бульбу, а то перарасце, ні улезяш. Баранава. Абгорваць незак. Абворваць. На сухі рок бульбу трэбо абгорваць глыбей. Зялёная. Абгрызак м. Агрызак; недаедзены яблык або груша. Гэта хто абгрыскаў панакідаў, ні пройдзеш. Караневічы. Абдарыць зак. Абдарыць; надзяліць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 329 ▶