басіна ў Каробчыцкім сельсавеце.
По'плава н. Урочышча, пралесак, праз які працякае ручай Поплава, каля вёскі Копанькі ў Каробчыцкім сельсавеце.
Празаро'кі мн. Урочышча на поўнач ад вёскі Сухая Даліна ў Індурскім сельсавеце, над ракой Свіслаччу.
Прасняко'ўшчына ж. Урочышча, лес і поле на ўсход ад вёскі Гібулічы ў Каробчыцкім сельсавеце.
Про'дзі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі недалёка ад вёскі Лэйгабалі ў Каробчыцкім сельсавеце.
Про'нтаў роў м. Урочышча, глыбокі яр каля вёскі Галаўнічы ў Верцялішкаўскім сельсавеце.
Пры'ня-гара ж. Урочышча, высокі бераг над Нёманам каля вёскі Навасёлкі ў Абухаўскім сельсавеце.
Прысту'пічы мн. Вёска ў Скідальскім сельсавеце. Насельніцтва апрача земляробства займалася ганчарствам.
Пу'жаўшчына ж. Урочышча над прытокам ракі Лашанкі Лікоўкай, сенажаць на паўночны захад ад вёскі Лаша ў Індурскім сельсавеце.
Пу'ндзішкі мн. Урочышча каля вёскі Табольская Будка ў Верцялішкаўскім сельсавеце.
Пу'тна мн. Вёска ў Капцёўскім сельсавеце.
Пу'тнаўскі лес м. Урочышча, лес на захад ад вёскі Зарубічы, побач з вёскай Путна ў Капцёўскім сельсавеце.
Путры'шкі мн. Вёска ў Путрышкаўскім сельсавеце.
Пучке'раўшчына ж. Урочышча, сенажаць на поўдзень ад вёскі Старая Дубавая ў Адэльскім сельсавеце.
Пыра'нка ж. Рэчка, правы прыток ракі Котры (басейн Нёмана), пачатак бярэ з Малочнага возера, працякае праз Белае возера і Рыбніцкае. Даўжыня 44 км. Галоўны прыток — Бярвенка.
Пы'шкі мн. Урочышча, лес на поўнач ад Гродна, над Нёманам.
Пы'шкі мн. Вёска ў Баранавіцкім сельсавеце, над Нёманам.
Пяке'лка ж. Невялікая рэчка, якая працякае каля ўрочышча Абрэмшчына, вёскі Каленікі, недалёка ад вёскі (былой аколіцы) Занявічы ў Індурскім сельсавеце і ўпадае ў раку Свіслач.
Пяслі' мн. Вёска ў Адэльскім сельсавеце. Да 1652 года называлася Лаша, над рэчкай Лашанкай.
Пясчына' ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Рацічы ў Гінавіцкім сельсавеце. Пясчына — гэта поле, ўсероўно засейваласо, хоць і пясчына была. Рацічы.
Пятро'паль м. Урочышча ў Путрышкаўскім сельсавеце недалёка ад вёскі Путрышкі.
Пятухо'ва гара' ж. Урочышча на поўдзень ад вёскі Рацічы ў Гінавіцкім сельсавеце, узгорак.
Пятухо'віна н. Урочышча, сенажаць каля вёскі Цыдовічы ў Гожскім сельсавеце.
Пяце'ляўшчына ж. Урочышча, выган каля вёскі Віцькі ў Квасоўскім сельсавеце.
Ра'йста ж. Урочышча, тарфяное балота, катлавіна на поўнач ад вёскі Гожа ў Гожскім сельсавеце.
Ра'гінаў луг м. Урочышча, луг побач з вёскай Лэйгабалі ў Каробчыцкім сельсавеце. Рагінаў луг, бо проціў Рагінавага поля быў. Лэйгабалі.
Раза'лін м. Урочышча, былое памесце Сямёна Легатовіча недалёка ад вёскі Путрышкі ў Путрышкаўскім сельсавеце.
Райгро'д м. Урочышча на паўночны ўсход ад вёскі Прывалка ў Гожскім сельсавеце, вялізная ўпадзіна, якую займаюць багны, сенажаці, палі.
Ракаўшчы'на ж. Урочышча на захад ад вёскі Кунцаўшчына ў Індурскім сельсавеце.
Рама'н-во'зера н. Невялікае возера каля вёскі Хамуты ў Парэцкім сельсавеце.
Ра'па Жы'ліцкая ж. Парогі, папярочны камяністы выступ на дне Нёмана каля вёскі Жылічы ў Капцёўскім сельсавеце.
Ра'па Кашо'ўніцкая ж. Парогі, камяністы папярочны выступ на дне Нёмана каля вёскі Кашэўнікі ў Капцёўскім сельсавеце.
Ра'ці н. Урочышча ў Зарубіцкім лесе на паўночны захад ад вёскі ў Кап
78 👁