Старонка 38
◀ / 329 ▶
ў час ворыва хадзіў у баразне. Вол палявы заўсёды слабейшы быў, яму лягчэй было хадзіць. Сабаляны. Вол верхавы — вол, які ў час ворыва хадзіў па раллі /узаранай глебе/. Вол верхавы дужайшы павінен быць, бо яму трэбо было хадзіць па ўзаранай зямлі, ногі страглі. Баранава. Вол палавы — вол палавай /бледна-жоўтай/ масці. Валэ палавыя, чаму ні гарэця, лета мае маладыя, чаму марна йдзеця. /з нар. песні/. Лаша. Валовы прым. Які мае адносіны да вала. Ён напазычаў столькі, што на валовую скуру ні спішаш. Скідаль. Валовыя вочы — травяністая расліна з кветкамі, якія маюць белыя пялёсткі і жоўтую сярэдзіну. Валовыя вочы на рамонак падобныя, тулько ні так пахнуць. Жукевічы. Валовае мясо — ялавічына. Мы, можно сказаць, свініны мало ямо, больш з валовым мясам варым, яно здаравейша. Батароўка. Волак м. Волак, сетка рыбалавецкая ў выглядзе клінападобнага мяшка з прымацаваным да яе шастом. Волак свой трэбо мець, ніхто табе ні пазычыць, за зіму звяжаш. Кунцаўшчына. Воле н. Валлё, пашыраная частка стрававода ў птушак для накаплення ежы. Ты бачыш, як жоўта курыца наеласа, аж воля перабэчыласо. Зарубічы. Волкі прым. Вільготны, вагкі /вохкі/. Сено волкае, добро ні высахло, нашто яго вазіць. Рудавіцы. Воля часц. Во, вось бачыш, вось табе і маеш. Воля, нікуды ні дзеўсо, усероўно да свае хаты прышоў. Гродна. Воляк м. Расол з-пад селядцоў. У вялікі пост маці паставіць у місцы трошкі воляку, і мы мачаем у яго бульбу, ямо. Лужкі. Вопарак /обарак/ н. Прашча; прылада з вяровачкі і раменьчыка для кідання невялікіх каменняў. Як малыя былі, та ўсе з вопаракаў каменя кідалі; як кіняш, та аж засвішча, ляціць. Балічы. Вопцасам прысл. Нахабна, бесцырымонна. Ты чо гэта вопцасам на людзей лезяш, як табе ні брытко. Літвінкі. Ворак м. Мяшок. Картопля хай ашчэ ў ворках пастаіць, а потым ў склеп высыплем. Ланявічы. Ворса ж. Кароткія валаскі на целе чалавека, якія паўстаюць пры паніжэнні тэмпературы. Змерзла, глядзі, як ворса на руках папаўставала. Сцяцкі. Кароткі начос на паверхні некаторых тканін. Моцно ні шаруй шчоткай, а то, бачыш, як ворсу паздзіраў, зараз дзірка будзя. Аульс. Воўкаўня ж. Месца або дарога, па якой часта праходзяць ваўкі. Учора ізноў у воўкаўні ваўке жарэпчыка зарэзалі, адны вантробы пакінулі. Кунцаўшчына. Воўчы прым. Воўчы; які мае адносіны да ваўка, належыць ваўку. Воўча шапка цёпла, ніякі мароз мне ні страшны. Гожа. Воўча натура /перанос./ — пра шкодны, грубы /звярыны/ характар. У яго воўча натура, ён, каб прымеў, чалавека ззеў бы. Струбка. Воўча вяселе — перыяд гона ў ваўкоў. Як пападзеш на воўча вяселе, та жывым ні выдзяш, разарвуць. Рудавіцы. Воўча лыко — воўча ягада, ядавітая кусцікавая расліна з ружовымі кветкамі і чырвонымі ягадамі. Помню, як малымі былі, та нам старэйшыя казалі: "Ні ешча, гэта воўча лыко, можно атруціцца». Пагараны. Воўча ягада — нейкая кустарнікавая расліна з чорнымі ягадамі. У нашым лесе воўчыя ягады растуць, та ніхто іх ні збірая, так і растуць. Зарубічы. Вочкі мн. Вочко н. Зародкі парасткаў на клубнях бульбы. Я стараюса бульбу так рэзаць, кап у кожнай частцы было ні менш, як па два вочкі. Кругляны. Вугор м. Бычы падскурнік, невялікі бугарок на спіне ў рагатай жывёлы, утвораны лічынкамі авдня-падскурніка. Як націсняш пальцамі, так вугор с-пат скуры і вылязя, упадзе. Я сама вугры выціскала. Рагачы. Вугры мн., вугор м. Вугры, невялікія бугаркі на скуры, утвораныя тлушчавой пробкай. Дзеўка — адным словам, тулькі фэлер мае — вугрэ на твары. Рагачы. Вуек м. Дзядзька; брат бацькі або маці.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 329 ▶