Старонка 268
◀ / 329 ▶
вае, непаседлівае дзіця. Шмыга нека ні дзіця, адной мінюткі ні пасядзіць. Свіслач. Шмыгануць зак. Непрыкметна знікнуць, хутка ўцячы. Ніхто ні згледзеў, як ён шмыгануў с хаты, тулькі яго і бачылі. Луцкаўляны. Шмыгаць незак. Хадзіць часта тудысюды, у розных напрамках. Дзеці, ні трэбо так часто шмыгаць з надворку ў хату, бо холаду нанясеця. Каленікі. Шумна ўцягваць носам паветра. І німа чаго тут шмыгаць носам, міне гэтым ні разжаліш. Лікоўка. Шмыглясты прым. Высокарослы і танклявы. Ля, які шмыглясты хлопяц стаіць і нешто ў тата пытаецца. Стральцы. Шмэльц м. Утыль-сыравіна. Старыя самалёты спісалі, усе на шмэльц пашлі. Гродна. Шнайда ж. Прылада ў кустарных цагельнях у выглядзе цыліндра для перамешвання гліны. Як я помню, та шнайду круцілі рукамі, а потым ужэ сталі коньмі круціць. Дзекалавічы. Шнайдар м. Тое, што і шнайда. Міне паставілі да шнайдара, я гліну насыпаў, работа даволі цяжкая. Літвінкі. Шнар м. Шрам. У яго ўсё зажыло, тулькі адзін шнар на шчацэ застаўсо. Кругляны. Шнур м. Шнур, дэталь у калаўроце. Шнур нешто стаў спадаць, мусі калясэ ні так, як трэбо, ідзе. Капцёўка. Шнырыць незак. Насіцца ў розных напрамках, вышукваючы што-небудзь. Такія, як ён, рабіць ні любяць, толькі шнырыць прывыклі, шукаюць лёхкаго хлеба. Абуховічы. Шнюр м. Шнур, дэталь у калаўроце. Як дзе называлі, а ў нас — шнюр, я сама яго з ніцей рабіла, як трэба было. Казіміроўка. Шнюрке мн., шнюрок м. Завяжы шнюрке у чаравіках, хай ні матляюцца па зямле. Бакуны. Шолам м. Шорах, шоргат, шастанне, шамаценне. У каморцы некі шолам, мусі нехто есць, чуеш, здаецца, ходзіць. Кунцаўшчына. Шопа ж. Вазоўня, паветка на чатырох слупах для вазоў. Укаці вос пат шопу, хай на дажджэ ні мокня. Зарубічы. Доўгая павець для цэглы ў цагельным заводзе. Ніпаляную цэглу пат шопу клалі, каб дождж ні размыў. Дзекалавічы. Шопка ж. Трохсценная прыбудоўка пры адрыне для сячкарні, захоўвання сечкі і мякіны. Шопка ні ў кожнаго гаспадара была, нікаторыя сечку рэзалі ў адрыні. Дарашэвічы. Шоплік м. Сявенька, сяўня. Ні хапіло аднаго шопліка гаўса, каб гоны дасеяць, трэбо ізноў ісці набіраць. Бандары. Шоркі мн. Дэталі ў шпульцы ў выглядзе сагнутых драцяных зубчыкаў, праз якія праходзіць нітка. У шоркі пальцаў ні сунь, а то абдзяруць. Лікоўка. Шоры мн. Набедрыкі, набэдрыкі, набадры. Папраў шоры на кабылі, а то зусім набок з'ехалі. Брузгі. Шост м. Доўгая жэрдачка ў курнай хаце, на якую вешалі адзенне. Як ішлі спаць, та ўсю адзежу вешалі на шост, кап ні валяласа на зямле. Канчатка. Шош м. Шаша. Шош слізкі, нібяспечно ехаць, а яшчэ нікуты кань. Рацічы. Шпадаль м. Лапата, рыдлёўка. Узяў бы шпадаль ды гарод кончыў бы капаць, пара цыбулю садзіць. Перстунь. Шпана ж. Хуліганы, жулікі /пра падросткаў, груб./. Тут тулькі адна шпана пазбіраласа, німа с кім гаварыць. Рагачы. Шпанюк м. Жулікаваты хлопец, падлетак /лаянк./. Я гэтых шпанюкоў цярпець ні магу, так і круцяцца, каб якую шкоду зрабіць. Карозічы. Шпара ж. Трэшчына, расколіна. У сценах шпараў ні пазатыкаў, дзе тут будзе тое цяпло. Кулёўцы. Прамежкавая прастора паміж пальцамі рукі. Воду прыгаршчамі ні наносіш, прас шпары выцяча, вазьмі ляпей кубак. Ласосна. Шпаруна ж. Трэшчына, расколіна. Узяў бы ды гэтыя шпаруны хоць глінай пазамазваў, і то выгляд быў бы інакшы. Баброўнікі. Шпарыць незак. Перан.: вельмі хутка штосьці рабіць. Ён чалавек патсухі,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 329 ▶