Знатурыцца зак. Прывыкнуць, узяць звычку. Як знатурыцца ўдзень спаць, рады німа, сядзіць і спіць. Квасоўка.
Знахар м. Знахар, лекар-самавучка. У Каўпаках быў знахар Барташ, у прошлую зіму памёр, кажуць, многім памагаў. Каўпакі.
Знахарка ж. Знахарка. У нас знахарка была — Гліндзічыха Параска, загаворвала, нават пералом касцей састаўляла. Загорцы.
Значыцца незак. Паказваць прыкметы хуткага ацёлу /пра карову/. Карова значыцца, праз дзве нідзелі ацеліцца, малодзьво будзя. Горніца.
Знекуль прысл. Аднекуль. Знекуль хвароба да чалавека прыстаня, ніякай рады ні дасі. Галавачы.
Знінацку прысл. Знянацку, раптоўна, нечакана. Сабака як напаў знінацку на нашаго хлопца, та чысто перапалохаў. Цвіклічы.
Зносак м. Зносак, маленькае яйцо. Ля, паглядзі, які зносак бела курыца знясла. Тумашы.
Знібожыцца зак. Прытварыцца бязвінным. Як трэбо, та ён знібожыцца, стане такім, хоць да раны прыкладай. Адэльск.
Знівечыць зак. Знявечыць, пакалечыць. Як тады вызілі ў Германію, та і ён папаў, там яго і знявечылі. Хамякі.
Знімоглы прым. Зняможаны, стомлены, знясілены. С плену ён прышоў такім знямоглым, што ад ветру валіўсо. Адэльск.
Знінацку прысл. Знянацку, нечакана, раптоўна. Шуляк у палудзень знянацку на курэй напаў, та добро, што дзеці адагналі. Рудавіцы.
Зніхэнціць зак. Адбіць ахвоту. Зняхэнцілі хлопца да навукі, таму і школу кінуў. Кунцаўшчына.
Знічэўку прысл. Знянацку, раптоўна, нечакана. Знячэўку падкрадзецца да чалавека смерць, і нічым ад яе ні аткупішса. Літвінкі.
Золак м. Золак, пачатак світання. У міне тут рай, на золку жаўруке аж заліваюцца, звіняць на ўсё поле. Баброўня.
Зорка-вячэрніца ж. Венера, вячэрняя зорка. Ля, зорка-вячэрніца ўзышла, блішчыць. Бакуны.
Зрачы зак. Сурочыць, урачы; па павер'ю, нанесці шкоду людзям поглядам, нядобрым вокам. Ні паказвай Ганулі дзіця, у яе нідобра воко, можа зрачы. Кавалічы.
Зраявы прым. Крынічны. Успацеўшы, як напіўса зраявой вады, так назаўтро горло і залажыло. Караневічы.
Зрой м. Крыніца. У канцы нашаго палетка быў зрой, як жалі, та ўсе туды хадзілі па воду. Караневічы.
Зрумзацца зак. Сплакацца, знемагчыся ад слёз. Пакінулі дзяўчука ў хаці, та чысто зрумзаласа, пакуль прышлі. Кунцаўшчына.
Зрушыцца зак. Зрушыць пазваночнік пры падыманні цяжару; моцна навярадзіць спіну. Відаць, чалавек зрушыўсо, бо мяшка ні можа сам з воза зняць. Луцкаўляны.
Зрэбніна ж. Зрэб»е; палатно, вытканае з самага горшага гатунку лёну. У нас з зрэбніны мяшке шылі. Эйсманты. Зрэбніна ішла на конскія торбы, радюшке зрэбныя былі. Караневічы.
Зрэбны прым. Зроблены са зрэб»я. Зрэбны мяшок моцны, некулькі рок можно вазіць збожа, ні парвецца. Зарыца.
Зрэзак м. Зрэзак, астатак, абрэзак. З маей касы тулькі зрэзак астаўсо, але косіць ляпей, як новая. Рудавіцы.
Зрэнка ж. Зрэнка. Зрэнкі наставіць свае чортавы і глядзіць на міне, зладзюга. Пракопавічы.
Зрэпіцца зак. Счапіцца, схваціцца. Пятух у нас задзірысты, як зрэпіцца з другім біцца, за хвост ні адцягняш. Агароднікі.
Зрэшты /супраціўны злучнік/. Аднак, усё ж. Зрэшты нам туды і ні выпадало заходзіць, там нашых ні было. Стрыеўка.
Зубар м. Гульня хлопчыкаў з ножыкам. Заб'юць зубар, такі калочак маленькі, у землю, а ты даставай зубамі. Кунцаўшчына.
Зубаскал м. Любіцель пасмяяцца, пажартаваць, перасмешнік. Гэта зуба
87 👁