гліны. У Глінянах і цагельня была, рабілі цэглу. Гліняны.
Гірэлі мн. Урочышча, выган каля вёскі Клінчаны ў Адэльскім сельсавеце.
Глушыца ж. Старое рэчышча ракі Свіслач на поўнач ад урочышча Дзерачынак у Квасоўскім сельсавеце.
Глыбіна ж. Самае глыбокае месца ў рэчцы Лашанцы каля вёскі Пяслі ў Адэльскім сельсавеце.
Глыбока Даліна ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Пышкі ў Баранавіцкім сельсавеце.
Глыбокія ямы. Віры на рацэ Свіслачы каля вёскі Занявічы ў Індурскім сельсавеце.
Гога м. ж. Парогі на рацэ Нёмане на поўнач ад Гродна, за Мелавымі гарамі, на якіх разбіваліся плыты плытагонаў.
Гожка (гошка) ж. Урочышча, месца, дзе была сядзіба былога маёнтка пана Кандрата Прушынскага, на поўдзень ад вёскі Цыдовічы ў Гожскім сельсавеце.
Горы мн. Урочышча, лес каля вёскі Каўпакі побач Каўпацкай школы ў Капцёўскім сельсавеце.
Гострава н.. Вострава — урочышча, палетак ворнай зямлі на поўнач ад вёскі Прывалка ў Гожскім сельсавеце.
Гостра гара ж. Вострая гара — узвышша каля вёскі Караневічы ў Капцёўскім сельсавеце.
Гострава н. Урочышча, палетак ворнай зямлі на захад ад вёскі Бакуны ў Каробчыцкім сельсавеце, каля 5-га Фарта, урочышча.
Грабова гара. Узвышша недалёка вёскі Копанькі ў Каробчыцкім сельсавеце. Грабова гара, бо грабоў много было.
Грэмзы мн. Урочышча, сенажаць на ўсход ад вёскі Цыдовічы ў Гожскім сельсавеце.
Грандзічы мн. Вёска на поўнач ад Гродна, цэнтр Грандзіцкага сельсавета. У Грандзічах у жніўні 1862 года была зноўдзена газета «Мужыцкая праўда» (2-і нумар). Распаўсюджваў яе жыхар гэтай вёскі Антон Яроцкі.
Груд высокі м. Урочышча на поўнач ад вёскі Свіслач у Квасоўскім сельсавеце (недалёка ад урочышча Борак), насыпанае штучна ўзвышша, дзе пахаваныя шведскія палкаводцы.
Грымячка ж. Крыніца, з якой выцякае невялікі ручай і ўпадае ў Нёман каля вёскі Пышкі ў Баранавіцкім сельсавеце.
Грыўкі мн. Вёска ў Капцёўскім сельсавеце на ўсход ад вёскі Капцёўка. Назва ад першага перасяленца ў гэтых месцах Грыўка.
Гумнішачкі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі на захад ад вёскі Прывалка ў Гожскім сельсавеце.
Гурная Свіслач ж. Урочышча на ўсход ад вёскі Сухая Даліна, каля вёскі Ліцвінкі ў Квасоўскім сельсавеце, былы маёнтак паноў Пуслоўскіх, пазней — Красінскай.
Гушчыцы мн. Вёска на поўнач ад Скідаля над рэчкай Котрай, дзе захаваліся старыя абарончыя валы з часоў шведскай вайны і акопы.
Добравольшчына ж. Урочышча на поўдзень ад вёскі Калбасіна ў Каробчыцкім сельсавеце, каля вёскі Скамарошкі.
Дадатак м. Урочышча, палетак ворнай зямлі на захад ад вёскі Караліно ў Баранавіцкім сельсавеце, недалёка ад вёскі Грандзічы.
Дайлідкі мн. Вёска ў Капцёўскім сельсавеце.
Дварцы мн. Урочышча, хутар у Верцялішкаўскім сельсавеце.
Дворышча ж. Урочышча на захад ад вёскі Калбасіна ў Каробчыцкім сельсавеце.
Дворышча н. Урочышча, сенажаць на поўнач ад вёскі Занявічы, над ракой Свіслаччу ў Індурскім сельсавеце.
Дзінтава возера н. Невялікае возера каля вёскі Ліхачы ў Парэцкім сельсавеце.
Дзіра ж. Урочышча, пляцоўка каля Каўпацкай школы ў Капцёўскім сельсавеце.
Дзяркаўшчына ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі на ўсход ад вёскі Караневічы ў Капцёўскім сельсавеце, з мноствам крыніц і каменяў.
Дзяўгуты мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Копанькі ў Кароб
78 👁