Старонка 312
◀ / 329 ▶
чыцкім сельсавеце. Домшышкі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля Адэльска ў Адэльскім сельсавеце. Доўжыца ж Невялікі прыток рэчкі Спужанкі (басейн ракі Котра) каля г. п. Скідаля ў Скідальскім сельсавеце. Дрыгво н. Урочышча, мокрае месца, дрыгва на поўнач ад вёскі Верцялішкі ў Верцялішкаўскім сельсавеце. Дуб-возера (дуб-возяро) н Невялікае возера каля вёскі Запур'е ў Парэцкім сельсавеце. Дубішча н. Урочышча на поўнач ад вёскі Сухая Даліна ў Квасоўскім сельсавеце. Дубніца-Курпёўская ж. Вёска ў Баранавіцкім сельсавеце -Дубніца. Дубрава ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі на поўдзень ад вёскі Лэйгабалі ў Каробчыцкім сельсавеце. Дуброва ж. Урочышча, балота на поўнач ад вёскі Верцялішкі ў Верцялішкаўскім сельсавеце. Дуброва ж. Урочышча, лес і вёска ў Гожскім сельсавеце. У Дуброве дубоў много было. Дуброва Дуброва ж. Урочышча, лес на паўночны ўсход ад Скідаля ў Скідальскім сельсавеце. Дуброўка ж Урочышча, лес (невялікі) на поўдзень ад вёскі Калбасіна, недалёка ад вёскі Скамарошкі ў Каробчыцкім сельсавеце. Дубэ мн. Дубы, урочышча, сенажаць недалёка ад вёскі Капцёўка ў Капцёўскім сельсавеце. Думбло н. Урочышча, сенажаць каля вескі Пяслі ў Адэльскім сельсавеце. Ешмы мн. Урочышча, сенажаць каля вёскі Копанькі ў Каробчыцкім сельсавеце. Жандовы лес м. Дзяржаўны лес — лес каля вёскі Караліно ў Баранавіцкім сельсавеце. Жвегра ж. Урочышча, выток ракі Ласасянкі каля вёскі Падліпкі ў Адэльскім сельсавеце. Жыдоўскі цментаж м. Старыя яўрэйскія могілкі каля г п. Сапоцкін. Забагоннікі мн. Вёска ў Верцялішкаўскім сельсавеце, за багном. Забалоце н. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Зарубічы ў Капцёўскім сельсавеце, які належаў сялянам з вёскі Баранава. Называлі Забалоце, таму што за балотамі Баранава. Заварамі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Баранавічы ў Баранавіцкім сельсавеце. Завяршчызна ж. Урочышча, частка горада Гродна на правым баку рэчкі Гараднічанкі. Загароднікі мн. Урочышча, сенажаць на поўдзень ад вёскі Адэльск у Адэльскім сельсавеце над рэчкай Одлай. Загончыкі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі на ўсход ад вёскі Жукевічы ў Капцёўскім сельсавеце. Загончыкі — гэта такія вузянькія палоскі зямлі былі, што ледво бараной пряедзяш, каня ні заверняш. Каўпакі. Загумнае н. Палетак ворнай зямлі каля вёскі Пяслі ў Адэльскім сельсавеце. Задубе н. Урочышча, назва былога маёнтка князя Вязеньскага, яго сядзібы ў вёсцы Азёры ў Азёрскім сельсавеце. Закішкі мн. Урочышча, лес на ўсход ад вёскі Лэйгабалі ў Капцёўскім сельсавеце. За Марговай дарогай ж. Палетак ворнай зямлі каля вёскі Ліцвінкі ў Квасоўскім сельсавеце. Запур'е н. Хутар ў Парэцкім сельсавеце, раней была вёска. Зарачанка ж. Вёска ў Лойкаўскім сельсавеце. Да 1901 года Баля Царкоўная, да 1964 года — Баля Касцельная, а з 1964 года — Зарачанка. Зарачанка называецца, бо яна за рэчкай знаходзіцца. Зарубічы мн. Вёска ў Капцёўскім сельсавеце. Зарэчка ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Парэчча ў Парэцкім сельсавеце. Засценак м. Урочышча на захад ад вёскі Скамарошкі ў Каробчыцкім сельсавеце. Засценкі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Копанькі Каробчыцкім сельсавеце. За Чарнухай. Палетак ворнай зямлі на ўсход ад вёскі Азёры ў Азёрскім сельсавеце. Заячава гара ж. Урочышча, узвышша
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 329 ▶