Старонка 45
◀ / 329 ▶
1,06 км /устар./. Сем вёрст да нябёс, ды ўсё лесам /прымаўка/. Гарны. Адгэтуль да Гродна вёрст дванаццаць будзя. Гожа. Вясельнік м. Удзельнік вяселля. Але ж і вясельнікаў панаяжджало адусюль, у хату ні ўмесцяцца. Капцёўка. Вясёда ж. Забава, пацеха, гульня, вясёлае правядзенне часу /устар./. На мярліны — гэта табе ні на вясёду ехаць, каму хочацца? Кунцаўшчына. Вясняны прым. Вясенні, веснавы. Вясняны дзень рок корміць /прымаўка/. Рыбніца. Ужэ вясняны вецяр павеяў, можа і цяпло будзя. Малая Капліц. Вясці незак. Весці. Гаспадарку вясці — ні барадой трасці /прымаўка/. Лаша. Вясці гутарку — гутарыць, размаўляць. Некалі мужчыны збяруцца пат чыю хату і пачнуць гутарку вясці, як даўней людзі жылі. Пяслі. Вясціса незак. Гняздзіцца. У ліхого чалавека і бусел вясціса ні будзя, ні будзя, пакіне. Цыдовічы. Вятрак м. Вятрак, ветраны млын. Да той вайны тулькі ў адным Адэльску вятракоў мо дванаццаць было, а ціпер ні аднаго німа. Вялікая Жорнаўка. Вятроўка ж. Ятроўка; жонка аднаго брата ў адносінах да жонкі другога брата. Німа, брат, такіх вятроўкаў, каб у адной хаці ды мірно жылі, усе сварацца. Клачкі. Вятроўкі мн. Басаножкі. Во, купіла сабе файныя вятроўкі, хоць ногі ні будуць прэць. Батароўка. Вятрыско м. Моцны вецер. Падло, вятрыско некі ўзяўсо, усё павыдувае, павысушвае. Казловічы. Вячэраць незвк. Вячэраць; спажываць ежу вечарам. Дзеткі, хадзеця жывей, вячэраць будзямо. Балічы. Вячэрні прым. Вячэрні. Ціпер у вячэрні час рабіць німа чаго, та мы ўсе целявізар глядзімо. Дзекалавічы. Вячэрня зорка — вячэрняя зорка, заранка. На куцю, пакуль вячэрня зорка на небі ні пакажацца, ніхто і за стол ні сядаў. Бакуны. Вячэрня ж. Вячэрня; вячэрняя царкоўная служба. На вячерні зусім мало людзей было, адны старыя бабы. Лаша. Вяшак м. Вешалка. Павесь пальто на вяшак, вун там, каля самай шафы. Эйсманты. Габ м. Бераст. Нечаму наш габ у гэтым року засох, кажуць, усюды павысыхалі габэ. Свіслач. Габляваць незак. Габляваць, стругаць драўніну рубанкам. Сасновыя дошкі габляваць добро, ні тое, што бярозавыя або дубовыя. Адэльск. Габруч м. Абруч. Габруч на бочцы іржа пераела, спаў, трэбо глядзець, каб дно ні выпало. Рыбніца. Габэляк м. Рубанак. Габэляк файны папаўсо, добро струшку бярэ. Хамякі. Гаварун м. Гаварун, чалавек, які многа гаворыць. Гаварун быў, велькі шутнік, інцярэсно было час з ім правясці. Бакуны. Гавець незак. Гавець, пасціць /у веруючых /. Перад вялікаднем трэбо было сем нідзель гавець, бульбу с квасам есці, галею нават ні было. Балічы. Гавечка ж. Авечка. Адна гавечка можа стадо ўсё узбунтаваць /прыказка/. Кунцаўшчына. Гавёс м. Авёс. Ні жані каня кнутом, а жані яго гаўсом /прыказка/. Лаша. Пры дарозі рос вялікі гавёс, а ў тым гаўсе вяласа перапёлачка /з нар. песні/. Пагараны. Гавіцца незак. Гаіцца, зажываць, залечвацца. Рана ніяк ні хацела гавіцца, што мы з ею ні рабілі, куды ні ездзілі. Кунцаўшчына. Гавэнда м. Гутарка, размова. Які чалавек, такая з ім і гавэнда /прыказка/. Лугавая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 329 ▶