Даць хабар. Ні патшмаруеш — ні паедзеш /прымаўка/. Дарашэвічы.
Падшпарак м. Падлетак, юнак. Патшпарак ён у міне, а ўжэ помашч есць матцы.Салаўі.
Падшыванец м. Хлопчык-падлетак / жарт./. Гэтыя патшыванцы голаў адурылі, рады з імі німа. Бакуны.
Падшэрхнуць зак. Падсохнуць крыху ад марозу. Пад раніцу зямля патшэрхла, добро будзе ехаць. Бакуны.
Падыспан м. Танец, які бытаваў у Заходняй Беларусі. Падыспан як скакалі, та патспеўвалі: «Падыспанец — вясёленькі таняц, ляхко нам яго танцаваць». Гарны.
Падэбаць незак. Пакрочыць, паволі пайсці. Ты дзе гэта падэбаў, пачакай, разам пойдзямо. Рацічы.
Паесці зак. Прыняць ежу. Дай нам, Гануля, чаго паесці, і зноў пойдзям дарогу папраўляць. Каўпакі.
Пажарышча н. Пажарышча, месца, дзе быў пажар. Мы дзецьмі на пажарышчы паляныя цвіке збіралі, бо ні было дзе купіць. Галаўнічы.
Паждаць зак. Пачакаць. Трэбо трохі паждаць, а можа прыедуць да нас госці. Грандзічы.
Пажылы прым. Пажылы, немалады, у гадах. Пажылы чалавек, а дурное нешто пляце. Гібулічы.
Пажытак м. Пажытак, здабыча, пажыва. З гэтаго я ніякаго пажытку ні маю. Пракопавічы. Немцы пажытак тут добры мелі, ні хацелі пакідаць, уцякаць. Дарашэвічы.
Пажычаць незак. Пазычаць. Любіць пажычаць, а аддаваць німа каму. Баранава. Любіш пажычаць — любі і аддаць /прымаўка/. Гліняны.
Пажычка ж. Пазычка, тое, што ўзята ў доўг. Трэбо, мусі, пажычку ўзяць на хату, можа, як выплацім за пару рок. Дубніца.
Пазабаўляць зак. Пазабаўляць. На, пазабаўляй, пакалышы Ванячку, пакуль я карову падаю. Ахрымаўцы.
Пазалані прысл. Пазалетась. Пазалані, помню, мы з Любай босыя хадзілі ў гэту пору. Свіслач.
Пазалонскі прым. Пазалеташні. Ні ўсе добро жылі, у нас на весну ні было чым карміць жывіну, а ў яго ашчэ пазалонскі стох саломы стаяў. Карозічы.
Пазапрошлы прым. Пазалеташні. У пазапрошлым року яна скончыла нісцітут, робіць навучыцелькай. Дарашэвічы.
Пазаўчора прысл. Пазаўчора, два дні назад. Пазаўчора былі ў сваіх, даўно ні бачыліса. Баліненты.
Пазацягаць зак. Паразносіць, параскідаць. Інструменту усялякаго было, та за весну дзеці ўвесь пазацягалі, нічога ні знойдзеш. Дзекалавічы.
Пазбыцца зак. Пазбавіцца. Родны бацько, а хлопца хоча пазбыцца, кап тулькі ў хаці ні быў. Віцькі.
Пазвыкаць зак. Папрывыкаць. Дзеці пазвыкалі позно лажыцца спаць, і хоць што хочаш рабі. Гродна.
Пазуха ж. Пазуха. Здаецца, добры чалавек, а за пазухай камень трымая. Лаша.
Пазябіць зак. Пазябіць, узараць пад зябліва. Як тулькі снапэ звязуць, так кожны і стараецца жывей пазябіць, каб уляжаласа зямля да зімы. Рацічы.
Пайсці зак. Пайсці. Трэбо было пайсці да крамы, можа, што прывязлі. Ніжнія Пагараны. Пайсці ў пустапаш — стаць не на правільны шлях жыцця; марна прапасці, згінуць. Хлопяц без бацькі, нікого ні баіцца, пайшоў у пустапаш. Дарашэвічы. Пайсці замуж — трэбо знаць, позно легчы, рано ўстаць /з нар. песні/. Сухая Даліна. Пайсці з торбай — збяднець, пайсці жабраваць. Кап ты пайшоў с торбай, кап ты! /праклён/. Загорцы. Пайсці ў руку — пашанцаваць (у гадоўлі жывёлы і інш.). Гэта свіня, як купілі, так зразу пайшла у руку — парасят навяла. Каробчыцы. Давай свіні муку, та пойдзе ў руку / прыказка/. Саломенка.
Пак м. Вялікая скрыня для захоўвання збожжа або мукі. Мы ў паку трымалі асыпку свіням, у каморцы стаяў. Путрышкі.
Пакаёўка ж. Пакаёўка, у панскім маёнтку служанка. У пані Ляхноўскай дзве
84 👁